Вы тут

Куды ідуць нашы падаткі?


Дзярж­пош­лі­на за до­пуск да ўдзе­лу ў да­рож­ным ру­ху мае вы­ключ­на мэ­та­вае вы­ка­ры­стан­не

Сё­ле­та пад­атко­вая рэ­фор­ма ў на­шай кра­і­не прак­тыч­на за­вер­ша­на. У нас ня­ма шкод­ных па­дат­каў для эка­но­мі­кі, якія трэ­ба ад­мя­няць. Да 2010 го­да быў па­да­так з про­да­жаў, які дуб­ля­ваў па­да­так на да­баў­ле­ную вар­тасць, бы­лі ад­лі­чэн­ні з вы­руч­кі ў сель­гас­фонд, да­рож­ны фонд. У апош­нія га­ды кра­і­на па­спя­хо­ва ад іх ад­мо­ві­лася, та­му склад па­дат­каў ця­пер лі­чыц­ца спе­цы­я­ліс­та­мі ап­ты­маль­ным.

jh

Якія зме­ны ад­бу­дуц­ца ў па­дат­ка­аб­кла­дан­ні бан­каў і стра­ха­вых ар­га­ні­за­цый і што пла­ну­ец­ца зра­біць для та­го, каб па­леп­шыць ме­ха­нізм раз­мер­ка­ван­ня транс­парт­най дзярж­пош­лі­ны на фі­нан­са­ван­не да­рог? На гэ­тыя і ін­шыя пы­тан­ні ад­каз­ваў пад­час ан­лайн-кан­фе­рэн­цыі на сай­це БЕЛ­ТА на­мес­нік мі­ніст­ра фі­нан­саў Бе­ла­ру­сі Дзміт­рый Кій­ко.

Пад­тры­маць шмат­дзет­ныя сем'і

На­мес­нік мі­ніст­ра ад­зна­чыў, што но­ва­ўвя­дзен­ні з па­чат­ку го­да не пра­ду­гледж­ва­юць іс­тот­ных змен пад­атко­ва­га за­ка­на­даў­ства для шы­ро­ка­га ко­ла пла­цель­шчы­каў. Са­мы га­лоў­ны прын­цып, які рэа­лі­за­ва­ны ў гэ­тым за­ко­не, — за­ха­ван­не ста­вак прак­тыч­на ўсіх асноў­ных па­дат­каў і ме­ха­ніз­маў іх спаг­нан­ня. Вы­клю­чэн­не скла­дае па­да­ход­ны па­да­так, стаў­ка яко­га вы­рас­ла з 12% да 13%. Гэ­та звя­за­на з уз­мац­нен­нем са­цы­яль­на­га па­ке­та дзяр­жа­вы, на­кі­ра­ва­на­га на пад­трым­ку шмат­дзет­ных сем'­яў. Ме­на­ві­та за кошт па­вы­шэн­ня стаў­кі па­да­ход­на­га па­да­тку на 1% мяр­ку­ец­ца пры­цяг­нуць у бюд­жэт ка­ля 2 трлн руб­лёў, якія бу­дуць на­кі­ра­ва­ны на пад­трым­ку сем'­яў з два­і­мі і больш дзець­мі. З улі­кам ме­на­ві­та гэ­тай са­цы­яль­най на­кі­ра­ва­нас­ці та­кое ра­шэн­не не вы­клі­ка­ла не­га­ты­ву ся­род лю­дзей і бы­ло ўспры­ня­та пра­віль­на. На 2015 год гэ­та асноў­ная пад­атко­вая рэ­фор­ма.

Ін­дэк­са­цыя ак­цы­заў і пад­атко­вых вы­лі­каў

Спе­цы­я­ліс­та­мі Мін­фі­на бы­ла пра­ве­дзе­на ін­дэк­са­цыя ста­вак па­дат­каў, якія вы­зна­ча­юц­ца ў бе­ла­рус­кіх руб­лях. Та­кая ін­дэк­са­цыя зроб­ле­на ў ме­жах па­ра­мет­раў ін­фля­цыі, якія праг­на­зу­юц­ца на мо­мант скла­дан­ня бюд­жэ­ту з улі­кам тых мак­ра­па­ра­мет­раў, што бы­лі пры­ня­ты пры скла­дан­ні бюд­жэ­ту на 2015 год (да 13,8%). Але і тут пры­мя­ня­лі­ся да­стат­ко­ва ўзва­жа­ныя па­ды­хо­ды ў да­чы­нен­ні да ак­цыз­най па­лі­ты­кі, лі­чыць Дзміт­рый Кій­ко. Стаў­кі ак­цы­заў па шэ­ра­гу па­зі­цый па­да­кцыз­ных та­ва­раў бы­лі пра­ін­дэк­са­ва­ны ў ме­жах ін­фля­цыі. Па не­ка­то­рых па­зі­цы­ях, на­прык­лад, ты­ту­нё­вых вы­ра­бах, — на­ват вы­шэй па­ра­мет­раў ін­фля­цыі. Што ты­чыц­ца моц­най ал­ка­голь­най пра­дук­цыі, то з улі­кам ста­ну га­лі­ны, па­куп­ніц­кай здоль­нас­ці на­сель­ніц­тва, тых пра­цэ­саў, якія ад­бы­ва­юц­ца ў на­шых асноў­ных ганд­лё­вых парт­нё­раў, стаў­кі ак­цы­заў бы­ло вы­ра­ша­на пра­ін­дэк­са­ваць толь­кі ў ме­жах 6%. Гэ­та знач­на ні­жэй за ўзро­вень ін­фля­цыі. Та­кая ін­дэк­са­цыя бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца па­этап­на з дру­го­га квар­та­ла го­да.

Акра­мя ін­дэк­са­цыі пад­атко­вых ста­вак, пра­ін­дэк­са­ва­ны ўсе пад­атко­выя вы­лі­кі на ка­рысць гра­ма­дзян, а не­ка­то­рыя з іх па­вя­лі­ча­ны іс­тот­на. Так, стан­дарт­ныя вы­лі­кі па па­да­ход­ным па­да­тку па­вя­лі­чы­лі­ся з 630 ты­сяч да 730 ты­сяч руб­лёў у ме­сяц па да­хо­дах гра­ма­дзян і з 180 ты­сяч да 201 ты­ся­чы руб­лёў на кож­нае дзі­ця, а па стра­ха­вых рас­хо­дах — з 12 да 16 млн руб­лёў.

Не ўся бан­каў­ская ін­фар­ма­цыя ця­пер та­ям­ні­ца

У зме­нах пад­атко­ва­га ко­дэк­са быў рэа­лі­за­ва­ны шэ­раг за­ха­даў па ўзмац­нен­ні па-
д­атко­ва­га кант­ро­лю. Спа­дар Кій­ко ад­зна­чыў, што гэ­та вы­му­ша­ная ме­ра, якая вы­ця­кае з прак­ты­кі пры­мя­нен­ня пад­атко­ва­га за­ка­на­даў­ства. На фо­не знач­най лі­бе­ра­лі­за­цыі прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­ці ў апош­нія га­ды кант­роль­ныя ор­га­ны ў сва­ёй пра­цы вы­яў­ля­юць шэ­раг схем па мі­ні­мі­за­цыі пад­атко­вых аба­вя­за­цель­стваў. І, ад­па­вед­на, дзяр­жа­ва па­він­на рэ­ага­ваць на гэ­та, пры­маць адэ­кват­ныя ме­ры. У пры­ват­нас­ці, у Пад­атко­вым ко­дэк­се да­дзе­на пра­ва пад­атко­вым ор­га­нам атрым­лі­ваць ін­фар­ма­цыю аб да­хо­дах фі­зіч­ных асоб, якая ра­ней у нас ад­но­сі­ла­ся да бан­каў­скай та­ям­ні­цы і не пад­ля­га­ла вы­да­ван­ню. Гэ­та бу­дзе ін­фар­ма­цыя толь­кі для служ­бо­вых мэт, та­му да­лей яна ні­ку­ды не пой­дзе. Гэ­ты за­хад на­кі­ра­ва­ны на ўзмац­нен­не пад­атко­ва­га кант­ро­лю за да­хо­да­мі тых лю­дзей, якія атрым­лі­ва­юць да­хо­ды ад не­за­рэ­гіст­ра­ва­най прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­ці аль­бо з ней­кіх ін­шых не­ле­галь­ных кры­ніц.

Па­вя­лі­чы­лі па­да­ткі для ка­зі­но і бан­каў

На­мес­нік мі­ніст­ра па­ве­да­міў аб ад­на­ча­со­вай рэа­лі­за­цыі сіс­тэ­мы за­ха­даў па да­дат­ко­вай кан­са­лі­да­цыі да­хо­даў бюд­жэ­ту. Пры гэ­тым сён­ня пры­ня­ты ме­ры па іх кан­цэнт­ра­цыі ў асоб­ных вы­со­ка­да­ход­ных сфе­рах дзей­нас­ці, што не пра­ду­гледж­вае рос­ту пад­атко­вай на­груз­кі на ўсю эка­но­мі­ку. У пры­ват­нас­ці, па гэ­тым кі­рун­ку па­вя­лі­ча­ны па­да­так на пры­бы­так з 18% да 25% на бан­кі і стра­ха­выя ар­га­ні­за­цыі. Па­вя­лі­ча­на стаў­ка зя­мель­на­га па­да­тку ў да­чы­нен­ні да іг­раль­ных уста­ноў. Для па­шы­рэн­ня паў­на­моц­тваў мяс­цо­вых ор­га­наў ула­ды ім да­дзе­на пра­ва па­вя­ліч­ваць стаў­кі ма­ё­мас­ных па­дат­каў з 2 да 2,5 ра­за.

Тут да­дат­ко­ва бы­лі пры­ня­ты і асоб­ныя ра­шэн­ні: аб вяр­тан­ні да збі­ран­ня вы­ваз­ных мыт­ных пош­лін на ка­лій­ныя ўгна­ен­ні ў па­ме­ры 45 еў­ра з улі­кам па­ляп­шэн­ня сі­ту­а­цыі на су­свет­ным ка­лій­ным рын­ку. Кра­і­на пла­нуе браць ды­ві­дэн­ды ў па­вы­ша­ным па­ме­ры з шэ­ра­гу вы­со­ка­да­ход­ных дзяр­жаў­ных прад­пры­ем­стваў, якія па сут­нас­ці з'яў­ля­юц­ца ма­на­па­ліс­та­мі ў сва­ёй сфе­ры дзей­нас­ці (па­мер та­кіх ды­ві­дэн­даў па­вы­ша­ны з 20% да 30%, а для асоб­ных прад­пры­ем­стваў — да 55%). Але на­ват з улі­кам шэ­ра­гу фіс­каль­ных мер уз­ро­вень пад­атко­вай на­груз­кі на эка­но­мі­ку ў 2015 го­дзе іс­тот­на не змя­ня­ец­ца, лі­чыць на­мес­нік мі­ніст­ра фі­нан­саў.

Па­двое­най да­па­мо­гі
на дзе­так не бу­дзе?

Тут ма­ец­ца на ўва­зе іні­цы­я­ты­ва, ка­лі на­вед­ван­не дзі­ця­ча­га сад­ка пла­ну­юць зра­біць больш да­ра­гім для дзя­цей ва ўзрос­це ад 2 да 3 га­доў і ад 6 да 7 га­доў. Пад­лі­ча­ны на­ват пры­клад­ны кошт для гэ­тых ка­тэ­го­рый — ка­ля 1,5 млн руб­лёў у ме­сяц. Дзміт­рый Кій­ко ра­зу­мее за­кла­по­ча­насць баць­коў на гэ­ты конт. Тут пы­тан­не, на­пэў­на, не ў тым, што ў бюд­жэ­це не ха­пае срод­каў на ўтры­ман­не дзя­цей у да­школь­ных уста­но­вах, а ў спра­вяд­лі­вым і эфек­тыў­ным вы­ка­ры­стан­ні бюд­жэт­ных срод­каў. Гэ­тыя іні­цы­я­ты­вы перш за ўсё вы­клі­ка­ны тым, што баць­кі па да­сяг­нен­ні пэў­на­га ўзрос­ту дзі­ця­ці, яшчэ да 3 га­доў, ад­да­юць яго ў сад з мэ­тай пра­ца­ўлад­ка­вац­ца і атрым­лі­ваць за­ро­бак, пры гэ­тым баць­кі атрым­лі­ва­юць яшчэ і што­ме­сяч­ную да­па­мо­гу на ўтры­ман­не дзя­цей. Гру­ба ка­жу­чы, вы­дат­кі бюд­жэ­ту па­вя­ліч­ва­юц­ца — і на ўтры­ман­не дзі­ця­ці ў дзі­ця­чым са­дку, і на вы­пла­ту да­па­мо­гі. Та­кія іні­цы­я­ты­вы на­кі­ра­ва­ны на мэ­та­вае рас­хо­да­ван­не бюд­жэт­ных срод­каў. Ка­лі баць­кі зна­хо­дзяць маг­чы­масць пра­ца­ваць, атрым­лі­ва­юць да­дат­ко­вы да­ход і да­па­мо­гу, то, ад­па­вед­на, яны па­він­ны нес­ці вя­лі­кую на­груз­ку пры апла­це па­слуг да­школь­на­га вы­ха­ван­ня ў дзі­ця­чых сад­ках.

Па­да­так на дар­ма­ед­ства

Сён­ня ў гра­мад­стве ак­тыў­на аб­мяр­коў­ва­ец­ца гэ­тая тэ­ма. Ці­ка­ва, а якую су­му дзяр­жа­ва пла­нуе атры­маць ад увя­дзен­ня та­ко­га па­да­тку? Дзміт­рый Кій­ко па­ве­да­міў, што сіс­тэ­ма гэ­та­га па­да­тку пра­ду­гледж­вае вы­яў­лен­не асоб, якія не за­ня­ты ні­я­кім чы­нам у ней­кай ка­мер­цый­най або пра­цоў­най дзей­нас­ці і, ад­па­вед­на, вы­зна­чае шэ­раг вы­клю­чэн­няў. Праг­на­зу­ец­ца, што з улі­кам да­ру­чэн­няў Прэ­зі­дэн­та дэ­крэт бу­дзе да­пра­цоў­вац­ца і но­ва­ўвя­дзен­ні бу­дуць мець вы­чар­паль­ны ха­рак­тар. На­прык­лад, мер­ка­ва­ла­ся, што на асоб, якія не з'яў­ля­юц­ца пад­атко­вы­мі рэ­зі­дэн­та­мі Бе­ла­ру­сі (зна­хо­дзяц­ца менш за 183 ка­лян­дар­ныя дні за год на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі) аба­вя­зак па вы­пла­це гэ­та­га па­да­тку рас­паў­сюдж­вац­ца не бу­дзе.

Што ты­чыц­ца агуль­най су­мы, якую пла­ну­ец­ца пры­цяг­нуць у бюд­жэт ад уклю­чэн­ня гра­ма­дзян у пра­цоў­ную дзей­насць і ўвя­дзен­ня так зва­на­га па­да­тку на дар­ма­ед­ства, то яна ацэнь­ва­ец­ца рас­пра­цоў­шчы­ка­мі дэ­крэ­та ў па­ме­ры 400-450 млрд руб­лёў за год. Ча­му ме­на­ві­та 20 ба­за­вых ве­лі­чынь за год? Спе­цы­я­ліст рас­тлу­ма­чыў, што ме­на­ві­та та­кі ўзро­вень кам­пен­са­цыі дзяр­жа­ве раз­ліч­ваў­ся з улі­кам ся­рэд­няй су­мы па­да­ход­на­га па­да­тку, якая пры­па­да­ла на ад­на­го пла­цель­шчы­ка ў 2013 го­дзе.

Не­аб­ход­на звяр­нуць ува­гу, што з улі­кам да­ру­чэн­няў кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы па да­пра­цоў­цы пра­ек­та дэ­крэ­та на­зва­ныя па­ды­хо­ды мо­гуць быць удак­лад­не­ны.

Наф­та тан­нее, а бен­зін — да­ра­жэе?

Дзміт­рый Кій­ко ад­зна­чае пэў­ны па­ра­докс, які за­клю­ча­ец­ца ў тым, што на фо­не зні­жэн­ня су­свет­ных цэн на наф­ту для на­шай кра­і­ны гэ­тая ца­на па­вя­ліч­ва­ец­ца. Гэ­та ад­бы­ва­ец­ца та­му, што прак­тыч­на ўсю наф­ту, якую мы пе­ра­пра­цоў­ва­ем, куп­ля­ем у Ра­сіі. Пры­чым куп­ля­ем у ад­па­вед­нас­ці з да­сяг­ну­ты­мі да­моў­ле­нас­ця­мі не па су­свет­ных цэ­нах, а па цэ­нах, ні­жэй­шых за су­свет­ныя на ўзро­вень вы­ваз­ной мыт­най пош­лі­ны. Ёсць ад­па­вед­ная фор­му­ла, якая за­ма­ца­ва­на на ўзроў­ні дзвюх кра­ін. Але з улі­кам та­го, што з 2015 го­да рэа­лі­за­ва­ны вя­лі­кі пад­атко­вы ма­неўр, які пра­ду­гледж­вае зні­жэн­не ста­вак вы­ваз­ных мыт­ных пош­лін, што дзей­ні­ча­юць у Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, і ад­па­вед­нае па­ве­лі­чэн­не на гэ­тую су­му кош­ту наф­ты, мы трап­ля­ем у сі­ту­а­цыю, ка­лі на фо­не агуль­на­га зні­жэн­ня су­свет­ных цэн на наф­ту для Бе­ла­ру­сі ў су­па­стаў­ных умо­вах гэ­тая ца­на рас­це.

Та­му лі­та­раль­на сё­ле­та ў сту­дзе­ні на­шы прад­пры­ем­ствы апы­ну­лі­ся ў сі­ту­а­цыі рос­ту вы­дат­каў на на­быц­цё наф­ты. Кры­ніц кам­пен­са­цыі та­кіх вы­дат­каў у нас па сут­нас­ці дзве — гэ­та стаў­кі ак­цы­заў, якія бы­лі зні­жа­ны на 22%, і кошт для кан­чат­ко­вых спа­жыў­цоў. Та­му для ста­бі­лі­за­цыі сі­ту­а­цыі ў эка­но­мі­цы наф­та­пе­ра­пра­цоў­чых за­во­даў сён­ня пры­ня­та ад­па­вед­нае ра­шэн­не па па­вя­лі­чэн­ні кош­ту бен­зі­ну. Да­лей, з улі­кам агуль­най ацэн­кі, бу­дуць пры­мац­ца вель­мі ўзва­жа­ныя ра­шэн­ні, якія бу­дуць уліч­ваць і па­куп­ніц­кую здоль­насць на­сель­ніц­тва, і фі­нан­са­вы стан наф­та­пе­ра­пра­цоў­чых за­во­даў, а так­са­ма сі­ту­а­цыю з бюд­жэ­там.

Да­рож­ныя збо­ры — вы­ключ­на мэ­та­выя гро­шы

Ле­тась кра­і­на ўпер­шы­ню па­ча­ла збі­раць дзяр­жаў­ную пош­лі­ну за вы­да­чу да­зво­лу на до­пуск транс­парт­на­га срод­ку да ўдзе­лу ў да­рож­ным ру­ху. Гэ­та ста­ла да­дат­ко­вай і мэ­та­вай кры­ні­цай фі­нан­са­ван­ня да­рож­най гас­па­дар­кі.

Ра­шэн­не аб яе ўвя­дзен­ні бы­ло аб­умоў­ле­на тым, што ў апош­нія га­ды іс­тот­на ўзрас­ла коль­касць транс­парт­ных срод­каў, якія зна­хо­дзяц­ца ва ўлас­нас­ці і ар­га­ні­за­цый, і фі­зіч­ных асоб, што пры­во­дзіць да па­гар­шэн­ня ста­ну да­рож­най сет­кі і, ад­па­вед­на, да рос­ту вы­дат­каў на яе ўтры­ман­не. На­мес­нік мі­ніст­ра пад­крэс­ліў, што з улі­кам сур'­ёз­най на­груз­кі на інф­ра­струк­ту­ру і дэ­фі­цы­ту срод­каў на ўтры­ман­не да­рож­най гас­па­дар­кі паў­ста­ла пы­тан­не аб по­шу­ку да­дат­ко­вых кры­ніц.

Гэ­та вы­ключ­на мэ­та­выя гро­шы. Акра­мя як на рэ­кан­струк­цыю, ма­дэр­ні­за­цыю і ка­пі­таль­нае бу­даў­ніц­тва да­рог яны вы­ка­рыс­тоў­вац­ца не мо­гуць. Гэ­тая мэ­та­вая на­кі­ра­ва­насць за­хоў­ва­ец­ца ў за­ко­не аб бюд­жэ­це на 2015 год. Па­ступ­лен­ні дзяр­жаў­най пош­лі­ны ў 2014 го­дзе скла­лі су­му ка­ля 1 трлн 894,7 млрд руб­лёў. У ме­жах гэ­тай су­мы за­пла­на­ва­ны па­ступ­лен­ні па пош­лі­не і на 2015 год. Пры гэ­тым для па­вы­шэн­ня праз­рыс­тас­ці рас­хо­да­ван­ня гэ­тых срод­каў і эфек­тыў­нас­ці фі­нан­са­ван­ня вы­дат­каў на да­рож­ную гас­па­дар­ку з 2015 го­да ў нас, згод­на з за­ко­нам аб бюд­жэ­це, сфар­мі­ра­ва­ны да­рож­ны фонд. У ім вы­зна­ча­ны пры­быт­ко­выя кры­ні­цы і да­дат­ко­выя вы­дат­кі бюд­жэ­ту, якія бя­рэ на ся­бе дзяр­жа­ва.

Да­дат­ко­ва да гэ­тай пош­лі­ны ў за­ко­не аб бюд­жэ­це вы­зна­ча­на, што ўся пла­та за пра­езд транс­парт­ных срод­каў па аў­та­ма­біль­ных да­ро­гах, на якіх вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца элект­рон­ная сіс­тэ­ма апла­ты BellToll, так­са­ма ў поў­ным аб'­ёме на­кі­роў­ва­ец­ца на фі­нан­са­ван­не да­рож­най гас­па­дар­кі. Ёсць у нас збо­ры за пра­езд буй­на­га­ба­рыт­ных транс­парт­ных срод­каў па да­ро­гах агуль­на­га ка­ры­стан­ня, збо­ры з транс­парт­ных срод­каў, за­рэ­гіст­ра­ва­ных у за­меж­ных дзяр­жа­вах. Ця­пер усе мэ­та­выя па­да­ткі, збо­ры і пош­лі­ны ў нас кан­са­лі­да­ва­ны з 2015 го­да ў да­рож­ным фон­дзе. Яны бу­дуць на­кі­роў­вац­ца на да­рож­нае бу­даў­ніц­тва. Акра­мя гэ­та­га, з улі­кам фак­тыч­ных вы­дат­каў на ўтры­ман­не да­рож­най га­лі­ны бюд­жэт да­дат­ко­ва суб­сі­дуе рас­хо­ды на су­му ка­ля 1,4 трлн руб­лёў. Але на­ват гэ­тых срод­каў не­да­стат­ко­ва. Та­му іс­тот­ны аб'­ём срод­каў на да­рож­нае бу­даў­ніц­тва на­кі­роў­ва­ец­ца ў вы­гля­дзе крэ­дыт­ных рэ­сур­саў, у тым лі­ку за­меж­ных па­зык, вы­дат­кі на па­га­шэн­не і аб­слу­гоў­ван­не якіх бя­рэ на ся­бе бюд­жэт. Зы­хо­дзя­чы з усіх кры­ніц, агуль­ныя вы­дат­кі на да­рож­ную гас­па­дар­ку ў 2015 го­дзе скла­дуць больш як 10 трлн руб­лёў. Атрым­лі­ва­ец­ца, што дзяр­жаў­ная пош­лі­на — гэ­та толь­кі пя­тая част­ка ад усёй не­аб­ход­най су­мы.

На­пэў­на, не зу­сім пра­віль­на ка­заць толь­кі пра па­вы­шэн­не стаў­кі дзяр­жаў­най пош­лі­ны ў 2015 го­дзе. Так, з улі­кам мер­ка­ван­няў гра­ма­дзян, сё­ле­та зні­жа­ны стаў­кі дзяр­жаў­най пош­лі­ны на 50% у да­чы­нен­ні да транс­парт­ных срод­каў, улас­ні­ка­мі якіх з'яў­ля­юц­ца пен­сі­я­не­ры па ўзрос­це і ін­ва­лі­ды І і ІІ гру­пы, а так­са­ма пры­зна­ча­ных для пе­ра­воз­кі не­бяс­печ­ных гру­заў.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.