Вы тут

На вакзал — на начной маршрутцы


З 20 сту­дзе­ня ў ста­лі­цы з'я­вяц­ца но­выя экс­прэс­ныя аў­то­бус­ныя марш­ру­ты, якія бу­дуць пра­ца­ваць у нач­ны час. Яны звя­жуць вак­зал з Ма­лі­наў­кай і Ша­ба­на­мі. На кож­ным марш­ру­це бу­дзе пра­ца­ваць па ад­ной марш­рут­цы «Мер­се­дэс». Кошт пра­ез­ду скла­дзе 30 ты­сяч руб­лёў.

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі дзяр­жаў­най уста­но­вы «Ста­ліч­ны транс­парт і су­вязь», мік­ра­аў­то­бу­сы марш­ру­ту № 803‑ТК «Вак­зал — ДС «Ша­ба­ны» бу­дуць ад­праў­ляц­ца ад пры­пы­нач­на­га пунк­та «Вак­зал» на ву­лі­цы Баб­руй­скай у 1.15, 2.15, 3.15, 4.15 і 5.15 і па­едуць у пра­мым на­кі­рун­ку па ву­лі­цах Уль­я­наў­скай, Свярд­ло­ва, Пар­ты­зан­скім пра­спек­це, ву­лі­цах Ся­ліц­ка­га і Ба­чы­лы, а на­зад — па ву­лі­цах Ба­чы­лы, Ся­ліц­ка­га, Пар­ты­зан­скім пра­спек­це, ву­лі­цы Свярд­ло­ва, пло­шчы Не­за­леж­нас­ці, ву­лі­цы Баб­руй­скай. Марш­рут­ка № 874‑ТК «Вак­зал — ДС «Ма­лі­наў­ка» бу­дзе ад­праў­ляц­ца з та­го ж пры­пы­нач­на­га пунк­та ў 1.11, 2.11, 3.11, 4.11, 5.11. У абод­вух на­кі­рун­ках яна бу­дзе пра­яз­джаць па ву­лі­цах Баб­руй­скай, К.Цэт­кін, пра­спек­це Дзяр­жын­ска­га, ву­лі­цы Алі­бе­га­ва, пра­спек­тах га­зе­ты «Прав­да», Лю­бі­ма­ва, Дзяр­жын­ска, ву­лі­цах Ясе­ні­на, Ра­фі­е­ва, Сла­бад­ской.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.