Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Са­ла­та «Ку­рач­ка ў зня­во­лен­ні»

Спат­рэ­біц­ца: ку­ры­ца (фі­ле) — 300 г, шам­пінь­ё­ны — 150 г, цес­та сло­е­нае бяз­дрож­жа­вае — 200 г, сыр цвёр­ды — 100 г, яй­ка — 1 шт., со­е­вы со­ус — 3 ст. лыж­кі, ма­я­нэз — 1 ст. лыж­ка, кун­жут — 1 ч. лыж­ка.

Фі­ле на­рэ­заць на не­вя­лі­кія ка­ва­лач­кі. Да­даць со­е­вы со­ус (спе­цыі па жа­дан­ні) па­кі­нуць ма­ры­на­вац­ца на 30 хві­лін. Шам­пінь­ё­ны на­рэ­заць плас­ці­на­мі. Аб­сма­жыць да га­тоў­нас­ці па­асоб­ку гры­бы і мя­са. Сыр на­дзер­ці на тар­цы. Змя­шаць усе ін­грэ­ды­ен­ты для са­ла­ты: гры­бы, мя­са, сыр, за­пра­віць ма­я­нэ­зам. Цес­та рас­ка­чаць, зра­біць над­рэ­зы ў шах­мат­ным па­рад­ку. Лепш за ўсё гэ­та ра­біць з да­па­мо­гай спе­цы­яль­на­га ро­лі­ка. З пер­га­мент­най па­пе­ры скру­ціць шар, аб­гар­нуць яго фоль­гай. На­крыць атры­ма­най сет­кай з цес­та. На­ма­заць узбі­тым яй­кам і пры­сы­паць кун­жу­там, вы­пя­каць у ра­за­грэ­тай ду­хоў­цы пры 180°С да за­ла­ціс­та­га ко­ле­ру. Зняць «кра­ты» з па­пе­ры, на­крыць са­ла­ту і па­даць да ста­ла.

17-13

За­ку­сач­ны торт з се­ляд­цом

Спат­рэ­біц­ца: се­ля­дзец (ма­ла­соль­ны) — 1 шт., хлеб (ма­лень­кі бо­хан) — 1 шт., цы­бу­ля чыр­во­ная — 1 шт., агур­кі (ма­ры­на­ва­ныя) — 2 шт. (адзін у торт і адзін для ўпры­гож­ван­ня), смя­та­на — 100 г, сыр сме­тан­ко­вы — 100 г, со­е­вы со­ус — 1 ст. л., гар­чы­ца (фран­цуз­ская) — 1 ч. л., сок лі­мон­ны (не­каль­кі кро­пель на смак), алей аліў­ка­вы — 1 ч. л., кроп.

Фі­ле се­ляд­ца на­рэ­заць на не­вя­лі­кія па­лос­кі. Агу­рок і цы­бу­лю — на дроб­ныя ку­бі­кі. Смя­та­ну змя­шаць з сы­рам, да­ба­віць со­е­вы со­ус, гар­чы­цу, лі­мон­ны сок, алей. Змя­шаць. На дно фор­мы вы­клад­ва­ем слой хле­ба, змаз­ва­ем смя­тан­ным со­у­сам. За­тым — ку­бі­кі цы­бу­лі, се­ля­дзец, агу­рок. Зноў пра­маз­ва­ем со­у­сам. Так паў­та­рыць два ра­зы. Верх­нім сло­ем па­ві­нен быць хлеб. Торт пры­крыць фоль­гай і пры­няць на па­ру га­дзін у ха­ла­дзіль­нік. За­тым да­стаць, на­рэ­заць на не­вя­лі­кія квад­ра­ці­кі, упры­го­жыць па жа­дан­ні.

17-11

Рап­там спат­рэ­біц­ца

Не­ча­ка­ныя ідэі для вы­ка­ры­стан­ня мік­ра­хва­лёў­кі

1. Каб асвя­жыць во­дар мо­ла­тых спе­цый і пры­праў, ра­за­гра­вай­це іх на поў­най ма­гут­нас­ці трыц­цаць се­кун­даў.

2. Ка­лі за­гар­нуць чэр­ствы хлеб у па­пя­ро­вую сур­вэт­ку і пра­грэць яго на поў­най ма­гут­нас­ці ад­ну хві­лі­ну, хлеб зноў ста­не мяк­кім.

3. Мін­даль лёг­ка чыс­ціц­ца, ка­лі па­клас­ці яго ў кі­пень і пра­грэць трыц­цаць се­кун­даў на поў­най ма­гут­нас­ці.

4. У мік­ра­хва­лёў­цы лёг­ка і хут­ка мож­на вы­су­шыць цэд­ру апель­сі­наў, лі­мо­наў і грэй­пфру­таў. Вы­кла­дзі­це яе на па­пя­ро­выя сур­вэт­кі і пра­грэй­це на поў­най ма­гут­нас­ці дзве хві­лі­ны. Пад­час пра­гра­ван­ня цэд­ру трэ­ба пе­ра­меш­ваць.

5. У мік­ра­хва­лёў­цы мож­на су­шыць на зі­му зя­ле­ні­ва, га­род­ні­ну, а так­са­ма су­ха­ры­кі і арэ­хі.

6. Мож­на за 1-2 хві­лі­ны рас­та­піць мёд, які за­цук­ра­ваў­ся.

7. ЗВЧ-печ да­па­мо­жа зні­шчыць пах з апра­цоў­чых до­шак — іх трэ­ба вы­мыць, на­цер­ці лі­мо­нам і «пра­сма­жыць» у мік­ра­хва­лёў­цы.

Пры­ва­рот­ная ежа

Здаў­на лю­дзі пры­піс­ва­лі шмат­лі­кім пра­дук­там ма­гіч­ныя ўлас­ці­вас­ці. Ад­ны сцвяр­джа­юць, што ўжы­ван­не той ці ін­шай ежы ўздзей­ні­чае на энер­ге­ты­ку ча­ла­ве­ка, а ін­шыя лі­чаць, што ўся спра­ва ў бія­хі­міч­ным са­ста­ве.

17-10

 

Асаб­лі­ва «ма­гіч­ныя» роз­ныя са­лен­ні. Эх, не­вы­пад­ко­ва ця­жар­ных жан­чын цяг­не на са­лё­нень­кае! Так, ка­жуць спе­цы­я­ліс­ты па бія­энер­ге­ты­цы, тыя ж са­лё­ныя агур­кі на­да­юць нам сі­лу і мэ­та­на­кі­ра­ва­насць,.

Са­лё­ныя па­мі­до­ры, у сваю чар­гу, спры­я­юць ума­ца­ван­ню фі­нан­са­ва­га ста­но­ві­шча. Яр­ка-чыр­во­ны ко­лер та­ма­таў уз­мац­няе і аку­му­люе гра­шо­вую энер­гію. Да та­го ж лі­ка­пін, які ад­каз­вае за афар­боў­ку, спры­яе спаль­ван­ню тлу­шчаў і па­вы­шэн­ню сек­су­аль­най ак­тыў­нас­ці ў прад­стаў­ні­коў моц­на­га по­лу.

Ква­ша­ная ка­пус­та ге­не­ры­руе сек­су­аль­ную энер­гію як у жан­чын, так і ў муж­чын. Як вя­до­ма, ся­род на­шых вяс­ко­вых прод­каў, якія елі ква­ша­ную ка­пус­ту кож­ны дзень, вель­мі рэд­ка су­стра­ка­лі­ся ім­па­тэн­ты.

Ма­ры­на­ва­ны гор­кі і бал­гар­скі пе­рац ці ле­ча ка­рыс­на ўжы­ваць лю­дзям твор­чых пра­фе­сій. Гэ­тыя стра­вы раз­ві­ва­юць фан­та­зію, па­вя­ліч­ва­юць уз­ро­вень жыц­цё­вай энер­гіі і тэм­пе­ра­мент, а так­са­ма ро­бяць га­ра­чы­мі ін­тым­ныя ад­но­сі­ны. Пе­рац змя­шчае эфір­ныя алеі, якія па­шы­ра­юць са­су­ды. У ча­ла­ве­ка па­ляп­ша­ец­ца кро­ва­зва­рот, а гэ­та дзей­ні­чае на ўвесь ар­га­нізм.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».