Вы тут

Лю­біш дзі­ця — лю­бі і ў крэс­ле ва­зіць


Учо­ра ўсту­пі­лі ў сі­лу но­выя зме­ны ў пра­ві­лах да­рож­на­га ру­ху. Ся­род ін­ша­га Указ №483 ця­пер па­тра­буе ад аў­та­ма­бі­ліс­таў аба­вяз­ко­ва пе­ра­во­зіць дзя­цей у лег­ка­вых аў­та­ма­бі­лях у спе­цы­яль­ных аў­та­крэс­лах. Ці ак­ту­аль­нае гэ­тае па­тра­ба­ван­не для на­шай кра­і­ны? Як шмат бе­ла­ру­саў па­доб­ным чы­нам пе­ра­во­зяць сва­іх дзя­цей? Ці моц­на ўда­рыць куп­ля аў­та­крэс­ла па кі­шэ­ні ся­рэд­не­ста­тыс­тыч­на­га бе­ла­ру­са? На гэ­тыя і ін­шыя пы­тан­ні ад­ка­зы шу­каў ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды».

17-30

«Аў­та­крэс­лы вы­ра­та­ва­лі шмат жыц­цяў»

— Пры­зна­ю­ся шчы­ра, зме­ны ў за­ка­на­даў­ства ўнес­лі свое­ча­со­ва, — ка­жа Ган­на БА­НА­ДЫК, стар­шы ін­спек­тар па асаб­лі­вых да­ру­чэн­нях УДАІ МУС Бе­ла­ру­сі. — Мно­гія баць­кі на­да­юць вя­лі­кую ўва­гу бяс­печ­най пе­ра­воз­цы сва­іх дзя­цей. Ця­пер пе­ра­воз­ка ма­лых (да 12 га­доў) у лег­ка­вых аў­та­ма­бі­лях, аб­ста­ля­ва­ных ра­мя­ня­мі бяс­пе­кі, у спе­цы­яль­ных утры­маль­ных пры­ла­дах ужо з'яў­ля­ец­ца аба­вяз­ко­вай. Да 5 га­доў дзі­ця па­він­на ся­дзець у спе­цы­яль­ным крэс­ле ці ля­жаць у люль­цы, а да 12 — у за­леж­нас­ці ад рос­ту і ва­гі — пе­ра­во­зіц­ца ў аў­та­крэс­ле ці з да­па­мо­гай ін­шых срод­каў, якія да­зва­ля­юць бяс­печ­на за­фік­са­ваць ма­ло­га стан­дарт­ным рэ­менем бяс­пе­кі ў са­ло­не аў­то. Ка­лі дзі­ця вы­шэй­шае за 150 см, яно мо­жа ехаць без аў­та­крэс­ла, але аба­вяз­ко­ва па­він­на быць пры­шпі­ле­на.

Да­рэ­чы, ад­ну ка­тэ­го­рыю лег­ка­вых аў­та­ма­бі­ляў зме­ны ў пра­ві­лах усё ж та­кі аб­мі­ну­лі. Ма­юц­ца на ўва­зе так­сі, якія не­аба­вяз­ко­ва аб­ста­лёў­ваць крэс­ла­мі для дзе­так. Пры гэ­тым не­ка­то­рыя свя­до­мыя служ­бы пе­ра­воз­кі ў рэ­кла­ме па ра­дыё ўжо па­ве­да­мі­лі, што пры не­аб­ход­нас­ці га­то­вы да­слаць клі­ен­ту аў­та­ма­біль з аў­та­крэс­лам. Але гэ­та не ад­мя­няе вы­ка­ры­стан­не ра­мя­нёў бяс­пе­кі для па­са­жы­раў.

17-31

Ган­на Ба­на­дык лі­чыць, што на пры­няц­це па­доб­най нор­мы так­са­ма паў­плы­ва­ла ста­тыс­ты­ка, а яна не це­шыць пры­ем­ны­мі ліч­ба­мі. Ле­тась дзе­ці ста­лі ўдзель­ні­ка­мі 429 да­рож­на-транс­парт­ных зда­рэн­няў. На жаль, 30 не­паў­на­лет­ніх у іх за­гі­ну­лі. 9 з іх бы­лі па­са­жы­ра­мі. У 2013-м жыц­цё стра­ці­лі 20 дзя­цей. Больш за па­ло­ву бы­лі па­са­жы­ра­мі. Як ві­даць, дзя­ку­ю­чы ак­тыў­най пра­па­ган­дзе дзі­ця­чых аў­та­крэс­лаў коль­касць за­гі­ну­лых атры­ма­ла­ся кры­ху зні­зіць.

Ня­гле­дзя­чы на гэ­та, ся­род аў­та­ма­бі­ліс­таў знай­шлі­ся і не­за­да­во­ле­ныя зме­на­мі. Нех­та за­да­ец­ца пы­тан­нем, што ра­біць, ка­лі ў ця­бе трое дзя­цей? А ін­шыя дас­ціп­ныя кі­роў­цы за­ўва­жы­лі, што ця­пер без крэс­ла на­ўрад ці пад­кі­неш па да­ро­зе лю­дзей з дзі­цем. Па­спра­ба­ваць, без­умоў­на, мож­на, але з 16 сту­дзе­ня за па­ру­шэн­не па­доб­на­га па­тра­ба­ван­ня ва­дзі­це­лю па­гра­жае па­пя­рэ­джан­не аль­бо штраф да 4 ба­за­вых ве­лі­чынь.

— Вый­сце мож­на знай­сці з лю­бой сі­ту­а­цыі, — пра­цяг­вае Ган­на Ба­на­дык. — Мы ба­чым увесь ця­жар на­ступ­стваў да­рож­на-транс­парт­ных зда­рэн­няў, ка­лі ма­лыя не бы­лі пры­шпі­ле­ны. Час­цей за ўсё дзе­ці вы­ля­та­юць праз ла­ба­вое шкло і гі­нуць на мес­цы. Але коль­кі вы­пад­каў, ка­лі аў­та­крэс­лы ра­ту­юць жыц­цё! Па да­ро­зе ў аэ­ра­порт «Мінск-2» ма­шы­на, якой кі­ра­ва­ла жан­чы­на, пе­ра­ку­лі­ла­ся. У са­ло­не зна­хо­дзі­лі­ся два ма­лень­кія па­са­жы­ры. Адзін ся­дзеў у аў­та­крэс­ле, а дру­гі быў пры­шпі­ле­ны рэ­ме­нем бяс­пе­кі. У вы­ні­ку — не­вя­лі­кія ра­ны тва­ру, але ўсе за­ста­лі­ся жы­выя і зда­ро­выя.

«Усё ро­бім  для бяс­пе­кі дзі­ця­ці»

На­пя­рэ­дад­ні ўступ­лен­ня ў сі­лу но­вых змен у пра­ві­лы Дзяр­жаў­та­інс­пек­цыя зла­дзі­ла ў Мін­ску пра­фі­лак­тыч­ную ак­цыю «З на­мі дзе­ці». Су­пра­цоў­ні­кі ДАІ пра­вя­ра­лі ў ва­дзі­це­ляў да­ку­мен­ты, са­чы­лі, ці пе­ра­во­зяць дзя­цей у аў­та­крэс­лах. Акра­мя та­го, па­між ва­дзі­це­ляў, да якіх ня­ма на­ра­кан­няў (пры­шпі­ле­ны рэм­енем бяс­пе­кі, не мае па­ру­шэн­няў пра­ві­ла да­рож­на­га ру­ху і на аў­та­ма­бі­лі ўста­ноў­ле­ны зі­мо­выя шы­ны) ра­зы­гра­лі аў­та­крэс­лы, уру­ча­лі ма­лым па­са­жы­рам су­ве­ні­ры.

— Па-пер­шае, гэ­тай ак­цы­яй мы хо­чам ак­цэн­та­ваць ува­гу кі­роў­цаў на зме­нах у пра­ві­лах да­рож­на­га ру­ху, — тлу­ма­чыць ідэю Воль­га Амі­на­ва, стар­шы ін­спек­тар па агі­та­цыі і пра­па­ган­дзе спец­атра­да «Стра­ла». — Каб пас­ля нам не ка­за­лі: «А мы не ве­да­лі, не чу­лі». А па-дру­гое, імк­нём­ся пра­сты­му­ля­ваць кі­роў­цаў на вы­ка­ры­стан­не аў­та­крэс­лаў.

За дзве га­дзі­ны су­пра­цоў­ні­кі Дзяр­жаў­та­інс­пек­цыі спы­ні­лі больш за 70 аў­та­ма­бі­ляў, у якіх па­са­жы­ра­мі бы­лі дзе­ці. І ў 80% аў­та­ма­бі­ляў дзе­ці пе­ра­во­зі­лі­ся ў аў­та­крэс­лах і бус­та­рах (спе­цы­яль­ных пры­ла­дах, пры­зна­ча­ных для пры­ўзняц­ця дзя­цей на аў­та­ма­біль­ных ся­дзен­нях).

Ад­на з тых, ка­го спы­ні­лі пад­час ак­цыі, — Але­на Су­пра­но­віч. Па­куль яна раз­маў­ляе з мі­лі­цы­я­не­ра­мі, у са­ло­не яе ча­кае пры­шпі­ле­ная дач­ка.

— Яна на­ра­дзі­ла­ся, і мы ад­ра­зу на­бы­лі аў­та­крэс­ла. Мяр­кую, той, хто ва­зіў дзі­ця ў аў­та­крэс­ле і без, па­цвер­дзіць, якая ў гэ­тым роз­ні­ца. Но­выя зме­ны ў пра­ві­лах да­рож­на­га ру­ху ні­як на гэ­та не паў­плы­ва­лі. Мы зра­бі­лі гэ­та ка­лісь­ці най­перш дзе­ля бяс­пе­кі дач­кі, а не та­му, што па­пра­сі­ла Дзяр­жаў­та­інс­пек­цыя.

Мо­ра ва­ры­ян­таў

Указ №483 Прэ­зі­дэнт пад­пі­саў яшчэ ў каст­рыч­ні­ку мі­ну­ла­га го­да, а та­му, па­га­дзі­це­ся, у лю­бо­га кі­роў­цы бы­ла маг­чы­масць даў­камп­лек­та­ваць свой транс­парт аў­та­крэс­лам. Дзя­ніс Му­зы­чэн­ка, ме­не­джар кам­па­ніі «Бал­кан Фі­нанс», у гу­тар­цы з ка­рэс­пан­дэн­там «Звяз­ды» ад­зна­чыў, што на аў­та­крэс­лы ця­пер на­зі­ра­ец­ца са­праўд­ны ажы­я­таж. І гэ­та той вы­па­дак, ка­лі по­пыт вы­клі­кае мност­ва пра­па­ноў. На­быць ад­мыс­ло­выя крэс­лы ў ста­лі­цы пра­па­ну­юць дзя­сят­кі ін­тэр­нэт-сай­таў. Ва­ры­ян­таў — мо­ра. Кош­ты, у за­леж­нас­ці ад вы­твор­цы і ва­га­вай ка­тэ­го­рыі, су­стра­ка­юц­ца роз­ныя: ад 1 да 6 міль­ё­наў. Той, хто шу­кае эка­на­міч­ны ва­ры­янт, мо­жа знай­сці і па­тры­ма­нае крэс­ла за 500 ты­сяч руб­лёў. Ну а ка­лі вы толь­кі зрэд­час пе­ра­во­зі­це дзі­ця і не хо­ча­це, каб ваш кі­роў­ца па­цяр­пеў і быў аштра­фа­ва­ны, крэс­ла мож­на аран­да­ваць. Адзін бе­ла­рус­кі сайт пра­ка­ту дзі­ця­чых та­ва­раў пра­па­нуе крэс­лы на дзень ад 50 да 90 ты­сяч руб­лёў. Па­га­дзі­це­ся, зу­сім не до­ра­га. Але што і дзе на­бы­ваць — спра­ва ва­шых маг­чы­мас­цяў і аса­біс­тых жа­дан­няў. Га­лоў­нае — усве­дам­ляць, што лю­быя гро­шы ні­ко­лі не бу­дуць каш­та­ваць на­ват са­май мі­ні­маль­най траў­мы дзі­ця­ці.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

17-41

Дзі­ця­чыя аў­та­крэс­лы па­він­ны ад­па­вя­даць па­тра­ба­ван­ням Еў­ра­пей­скай эка­на­міч­най ка­мі­сіі ААН, за­цвер­джа­ным у на­шай кра­і­не ў якас­ці дзярж­стан­дар­ту. Пры куп­лян­ні трэ­ба звяр­нуць ува­гу на на­яў­насць кі­ры­ліч­най лі­та­ры Е ў круж­ку і ліч­бы 44 пад ім. Для на­гляд­нас­ці па­доб­ны яр­лык мож­на ўба­чыць на ра­мя­нях бяс­пе­кі ва­ша­га транс­парт­на­га срод­ку.

Дзя­ніс МУ­ЗЫ­ЧЭН­КА, ме­не­джар кам­па­ніі «Бал­кан Фі­нанс»:

— Пры ўста­ноў­цы аў­та­крэс­ла ро­бяць раз­на­стай­ныя па­мыл­кі. Але ў кам­плек­це па­він­на быць пад­ра­бяз­ная ін­струк­цыя. На кар­цін­ках на­ват на са­мім крэс­ле звы­чай­на дак­лад­на пра­дэ­ман­стра­ва­ны шлях уста­ноў­кі. Не трэ­ба ні­ку­ды спя­шац­ца. Спа­кой­на пра­чы­тай­це ін­струк­цыю, і пры ўваж­лі­вым стаў­лен­ні ні­я­кіх па­мы­лак зроб­ле­на не бу­дзе. У край­нім вы­пад­ку, ка­лі неш­та не зра­зу­ме­лі, за­даць пы­тан­ні па тэ­ле­фо­не мож­на свай­му пра­даў­цу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.