Вы тут

Песні, танцы, вершы ... дзеля кароны


На «Мінск-Арэне» адбыўся першы этап конкурсу «Міс «Дынама-Мінск», у якім прынялі ўдзел больш за 30 прыгажунь

DSC_0704

На першым адборы ўдзельніцам неабходна было прадставіць сябе за 60 секунд, а таксама расказаць пра сваю любімую кнігу. Далей вядучы і члены журы задавалі дзяўчатам пытанні пра хакей і не толькі.

DSC_0823DSC_0835

Самыя творчыя прыгажуні дэманстравалі свае вакальныя і танцавальныя здольнасці.

DSC_0907DSC_0921DSC_0940

У склад журы ўвайшлі і хакеісты, на першым этапе канкурсантак ацэньвалі Ларс Хаўген, Нік Бэйлен і Алег Гарошка. Апошнія двое, да слова, назіралі за кастынгам з асаблівай цікавасцю, бо іх сэрцы яшчэ свабодны.

DSC_0810

DSC_0855DSC_0859DSC_0911

Ацэнкі выстаўляліся па 10-бальнай шкале, вынікі кастынгу будуць абвешчаныя сёння на афіцыйным сайце хакейнага клуба.

DSC_0721DSC_0786

- На пошту да нас прыйшло каля 200 анкет, на кастынг мы запрасілі 90 дзяўчат. Галоўны аспект адбору - гэта любоў да «Дынама», таму што, ў першую чаргу, мы выбіраем нашу балельшчыцу. Плануецца, што для фіналу мы адбярэм 10-15 дзяўчат. На працягу месяца будзем запрашаць іх на матчы, рабіць праект «Хакей на шпільках», арганізуем сустрэчу з гульцамі, будзем весці анлайн-дзённікі і здымаць сюжэты пра прыгажунь, каб раскрыць дзяўчат, пазнаёміцца з імі бліжэй.

У фінале будзе некалькі намінацый, але “міс” будзе толькі адна. Яна стане тварам жаночай калекцыі адзення хакейнага клуба «Дынама-Мінск», атрымае карону і прызы ад нашых спонсараў. Цырымонія ўзнагароджання і фінал пройдзе на канцэртнай пляцоўцы, куды можна будзе набыць квіткі, распавяла прадстаўнік аддзела маркетынгу «Дынама-Мінск» Таццяна Калюжная.

DSC_0899DSC_0945DSC_0708DSC_0730DSC_0849

Дар'я Лабажэвіч

Фота Надзеі Гарбачовай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».