Вы тут

Рэдкія экспанаты часоў Першай сусветнай вайны прадставяць на выставе ў Магілёве


001033_00000691985Рэдкія экспанаты часоў Першай сусветнай вайны прадставяць падчас выставачнага праекта "Магілёўскі рэквіем", які адкрыецца ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі 17 студзеня. Пра гэта паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшы навуковы супрацоўнік Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея Людміла Томчык.

У мінулым годзе ўся сусветная грамадскасць адзначыла 100-годдзе пачатку Першай сусветнай вайны 1914-1918 гадоў, якая стала адным з самых маштабных узброеных канфліктаў у гісторыі чалавецтва.

На выставе будуць прадстаўлены фатаграфіі з перыядычных выданняў і кінахронікі, дакументы, друкаваныя выданні, сапраўдныя прадметы нумізматыкі і фалерыстыкі, зброя, ваенная атрыбутыка рускай і германскай армій, прадметы ваеннага побыту не толькі з фондаў музея, але і прыватных калекцый. Будуць выстаўлены для шырокай грамадскасці, да прыкладу, маніфест імператара пра каранацыю і залаты чырвонец 1896 году. Магілёўцы і госці абласнога цэнтра змогуць пазнаёміцца з адноўленай дзякуючы праграмістам і сучаснай камп’ютарнай тэхніцы фатаграфіяй магілёўскага губернатара Аляксандра Пільца, які кіраваў губерняй з 1910 па 1916 гады.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.