Вы тут

Выстава фотаработ выхаванцаў дамоў-інтэрнатаў адкрыецца 17 студзеня ў Мінску


Адкрыццё выставы фотаработ дзевяці падлеткаў з дамоў-інтэрнатаў для дзяцей і маладых людзей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця "Вачамі дзевяці" адбудзецца 17 студзеня ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў дабрачынным грамадскім аб'яднанні "Свет без межаў".

Мерапрыемства праводзіцца ў ходзе акцыі "Вялікае мастацтва рукамі маленькіх людзей", яно прысвечана 15-годдзю БГА "Свет без межаў". Пасля цырымоніі адкрыцця выставы адбудзецца флэш-моб. Па словах мэнэджэра праекта Вольгі Дамінікевіч, "галоўная ідэя выставы ў тым, што ніякія асаблівасці развіцця не з'яўляюцца бар'ерам для творчасці".

Выстава - вынік фотаэтапу акцыі БГА "Свет без межаў". Для 11 выхаванцаў інтэрнатаў былі набыты фотаапараты, праведзена чатыры майстар-класа. Скончыць курс змаглі 9 хлопцаў. Калажы з лепшых работ гэтых дзевяці падлеткаў, а таксама іх партрэты сталі экспанатамі выставы.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.