Вы тут

Метро «прыпыніла» рух трамваяў


З 1 лютага і прыкладна да 10 чэрвеня ў сталіцы закрываецца трамвайны рух па вуліцах Ульянаўскай і Бабруйскай. Прычына — выкананне работ па пераносе інжынерных сетак у сувязі з будаўніцтвам трэцяй лініі метрапалітэна. На некалькі месяцаў, такім чынам, будзе адменена праца трамвайных маршрутаў №№1, 2, 4, 7.

Адначасова, як паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь», будзе прадугледжана істотнае павелічэнне колькасці рухомага саставу на трамвайных маршрутах №№3, 6, 11. Трамвайны маршрут №11 будзе працаваць цэлы дзень і штодзённа.

Таксама з мэтай кампенсацыі знятых трамвайных маршрутаў арганізуецца праца часовага аўтобуснага №901 «ДС «Дружная» — З. Бядулі» са следаваннем па вуліцы Талстога, плошчы Мяснікова, вуліцах Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, З. Бядулі. Інтэрвалы руху гэтага маршруту: 3-4 хвіліны ў гадзіны «пік», 6-7 хвілін у міжпікавы час і па выхадных днях. Здзяйсняць перасадку на трамваі маршрутаў №№3, 6 можна на прыпыначным пункце «З. Бядулі».

Транспартнікі просяць пасажыраў улічваць гэтую інфармацыю пры набыцці праязных білетаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.