Вы тут

Туман і слізкія дарогі


А ў нядзелю падмарозіць да мінус 15 градусаў

Сёння пры павышаным фоне атмасфернага ціску ў большасці раёнаў Беларусі істотных ападкаў не будзе, толькі месцамі па поўдні краіны пройдзе снег і мокры снег. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца, паведаміла спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. У сераду і чацвер пад уплывам маларухомых атмасферных франтоў часам будзе ісці снег. Месцамі чакаюцца туман і галалёдныя з'явы. Тэмпература паветра ўначы на 21 і 22 студзеня будзе ад мінус 6 да плюс 1 градуса, а па паўночным усходзе — да мінус 10 градусаў. Удзень чакаецца ад мінус 6 градусаў па паўночным усходзе да 3 цяпла па паўднёвым захадзе Беларусі.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, напрыканцы тыдня тэрыторыя краіны трапіць пад уплыў ускраіны халоднага антыцыклону з цэнтрам над еўрапейскай часткай Расіі. Таму стане яшчэ халадней. У пятніцу і суботу часам чакаецца невялікі снег. У гэтыя два дні тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад мінус 6 градусаў да 1 цяпла, аднак па паўночным усходзе стане ўжо да мінус 12 градусаў. Удзень па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці — да плюс 3 градусаў. Сур'ёзна пахаладае ў нядзелю. Месцамі будзе ісці кароткачасовы снег. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 2-9 градусаў, уначы пры праясненнях на поўначы да 10-15 марозу. А гэта ўжо сапраўдная зіма.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.