Вы тут

Прадаў... чужы «кінуты» аўтамабіль


У Маскоўскі РУУС сталіцы паступіла заява аб крадзяжы патрыманага аўтамабіля «Рэно». Як потым аказалася, адзін прадпрымальны мінчанін палічыў машыну кінутай і... прадаў яе.

Аўтамабіль доўгі час стаяў на тэрыторыі гаражна-будаўнічага кааператыва ў Маскоўскім раёне. Гаспадар зняў машыну з уліку і выставіў на продаж у інтэрнэце. Нарэшце, аб'явай зацікавіліся. Паколькі транспартны сродак быў не на хаду, уладальнік-прадавец прапанаваў патэнцыяльнаму кліенту самастойна агледзець магчымую пакупку, назваўшы месца, дзе стаіць «Рэно». Аднак пакупнік там нічога не ўбачыў, пра што і паведаміў гаспадару.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Маскоўскага РУУС высветлілі, што машыну з тэрыторыі кааператыва вывезлі на эвакуатары. Неўзабаве ўстанавілі і асобу таго, хто яго замаўляў. Грамадзянін распавёў, што аўто разам з дакументамі набыў за 200 долараў. Па ўмовах здзелкі, ён павінен быў самастойна забраць машыну са стаянкі. Сышчыкі ўстанавілі і асобу «прадаўца». Высветлілася, што 29-гадовы мінчанін ніякага дачынення да гаспадара машыны не мае. Ён распавёў, што даўно звярнуў увагу на, як ён палічыў, кінуты аўтамабіль, што стаяў з адчыненай дзверцай. І вырашыў яго... прадаць. Цікава, што дакументы на машыну знаходзіліся ў салоне. Дзеянні грамадзяніна разглядаюцца ў рамках крымінальнай справы па факце крадзяжу.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.