Вы тут

Выкарыстаць усе магчымасці


Генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа лічыць неабходным дабівацца рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў для вырашэння канфлікту ва Украіне

Аб гэтым гаворыцца ў яго каментарыі ў сувязі з кровапраліццем, якое працягваецца на ўкраінскай тэрыторыі.

«Сур'ёзную заклапочанасць выклікаюць апошнія падзеі на паўднёвым усходзе Украіны. Адбываецца ўзмацненне канфрантацыі, актывізацыя баявых дзеянняў, у выніку чаго гінуць ваеннаслужачыя, мірныя людзі, разбураецца жыллё, бальніцы, школы», — адзначыў генеральны сакратар АДКБ. Ён падкрэсліў, што ніколі яшчэ баявыя дзеянні не прыводзілі да міру і ўрэгулявання палітычных супярэчнасцяў.

Мікалай Бардзюжа рашуча падтрымлівае неабходнасць спынення крывавага процістаяння, лічыць недапушчальным далейшую эскалацыю канфлікту, заклікае да працягу пошуку шляхоў яго мірнага вырашэння: «Надзвычай важна выкарыстоўваць для гэтага ўсе існуючыя магчымасці, у першую чаргу дабівацца рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў, няўхільнага захавання рэжыму цішыні, адводу цяжкай артылерыі ад лініі сутыкнення».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.