Вы тут

«Падарыў» сабе ноўтбук


З крамы электратэхнікі, размешчанай на сталічнай вуліцы Адзінцова, невядомы мужчына скраў ноўтбук коштам 7 мільёнаў. На гэта яму, як паведамілі ў Фрунзенскім РУУС г. Мінска, спатрэбілася менш за хвіліну. Зламыснік прайшоў у гандлёвы аддзел і, пераканаўшыся, што старонніх побач няма, хутка паклаў упадабаную рэч у падарункавы пакет (не выключана, што яго мужчына набыў спецыяльна для гэтай «місіі») і пакінуў краму. Праўда, момант крадзяжу зафіксавалі камеры відэаназірання, і цяпер злодзея вышуквае міліцыя.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.