Вы тут

Пабудуем дом разам


42-і з'езд БРСМ праходзіць у Мінску ў фармаце адкрытага дыялогу «Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня»

На маштабны форум, які ладзіцца раз на тры гады, з'ехалася тысяча дэлегатаў з'езда з усёй краіны, а таксама госці і запрошаныя — усяго каля 3 тысяч чалавек. Распачаўся ён грамадзянска-патрыятычнай акцыяй «Мы памятаем і ганарымся!», прысвечанай 70-годдзю Вялікай Перамогі. Падчас мітынгу дэлегаты з'езда ўсклалі вянкі і кветкі да манумента Перамогі, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць палеглых падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Затым усе накіраваліся ў кінатэатр «Кастрычнік», дзе не толькі паглядзелі мастацкі фільм «Дзяржаўная мяжа. Фільм дзявяты: Кур'еры страху», але і прынялі ўдзел у адкрытым дыялогу з аўтарамі і вядучымі акцёрамі карціны.

Сёння, у другі дзень з'езда, у Палацы Рэспублікі праходзіць выстава патрыятычнай фатаграфіі «Разам дом пабудуем», на якой прадстаўлены найбольш яркія моманты з жыцця арганізацыі. Падчас цэнтральнага мерапрыемства з'езда — адкрытага дыялогу «Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня» — будуць падведзены вынікі працы арганізацыі за тры гады, а таксама выбудавана стратэгія развіцця на бліжэйшыя некалькі гадоў. У час форуму таксама адбудуцца выбары Цэнтральнага камітэта (ЦК), Цэнтральнай кантрольнай камісіі (ЦКК), пасля чаго будуць абраны адпаведна першы сакратар ЦК і старшыня ЦКК БРСМ.

«2015-ы год для нас асаблівы, гэта Год моладзі, год 70-годдзя Перамогі. Мы ініцыіруем разгляд пытанняў па развіцці маладзёжнага руху з канкрэтнымі прапановамі для ўнясення ў адпаведныя праграмы, нарматыўна-прававыя акты», — адзначыў другі сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Андрэй Белякоў. Паводле яго слоў, адным з ключавых кірункаў працы арганізацыі ў 2015 годзе застанецца грамадзянска-патрыятычная тэматыка. «Наша задача — дайсці да кожнага ветэрана, дапамагчы, падтрымаць, выслухаць гісторыі гэтых людзей. Для гэтага рэалізуецца шэраг праектаў: «70 гадоў міру», «Героі Перамогі». Яшчэ адна тэма — маладзёжныя ініцыятывы. Працягнем развіваць праект «100 ідэй для Беларусі», больш актыўна ўзаемадзейнічаць з навуковай і творчай моладдзю. Важны напрамак — занятасць маладых людзей. Мы працягнем развіваць рух студэнцкіх атрадаў».

Надзея ПАЎЛАВА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».