Вы тут

Выбары для краіны


У 2015 годзе ў Беларусі адбудуцца чарговыя прэзідэнцкія выбары. Хоць яны яшчэ не стартавалі, шэраг палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў ужо абазначылі сваю актыўнасць. Ідзе абмеркаванне і вылучэнне кандыдатур, заключаюцца альянсы, робяцца прагнозы.

Галоўнай інтрыгай прэзідэнцкіх выбараў гэтага года з'яўляюцца іх тэрміны. Якіх толькі прагнозаў на гэты конт не робяць! Расказаць пра тое, якой будзе сёлетняя выбарчая кампанія, аглядальнік «Беларускай думкі» папрасіў старшыню Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзію Ярмошыну.

— На гэты момант самая верагодная дата прэзідэнцкіх выбараў — 15 лістапада 2015-га, — адзначыла Лідзія Ярмошына. — Гэта апошняя магчымая нядзеля для правядзення выбараў, паколькі ў адпаведнасці з Канстытуцыяй краіны яны павінны адбыцца не пазней чым за два месяцы да заканчэння паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы (тэрмін заканчваецца 21 студзеня 2016 года). Гэтая дата даведзена Цэнтральнай выбарчай камісіяй да ведама кіраўніка дзяржавы і папярэдне адобрана ім як самая верагодная. Нам няма сэнсу ствараць тут інтрыгу. Таму і палітычным партыям, і беспартыйным суіскальнікам пасады прэзідэнта варта арыентавацца на гэты тэрмін. Так прасцей ім і нам.

Цалкам інтэрв'ю кіраўніка Цэнтрвыбаркама чытайце ў заўтрашнім нумары «Звязды».

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».