Вы тут

Гэты навязлівы сверб


Ужыванне тых ці іншых прадуктаў здольнае абвастраць некаторыя скураныя захворванні. Што гэта за прадукты і захворванні, расказвае ўрач-дэрматавенеролаг Мінскага гарадскога клінічнага скурна-венералагічнага дыспансера Надзея МІЛЬКОТА.

Псарыяз

Парушэнне абменных працэсаў пры гэтым захворванні з'яўляецца падставай для прызначэння індывідуальнай дыеты — у залежнасці ад стадыі прагрэсіравання захворвання, наяўнасці спадарожных захворванняў і такіх ускладненняў, як поліартрыт, экзэма і інш.

Важна

20-8

Вытрымліваць рэжым харчавання, не пераядаць, не ўжываць тлустае мяса, вэнджанае, вострае, здобу, гародніну, багатую на эфірныя алеі. Абсалютна забаронены алкаголь. Рэкамендуецца дыета з абмежаваннем прадуктаў і харчовых рэчываў, якія ўзрушваюць нервовую сістэму (мяса, рыба, моцны чай і кава, соль). Неабходна атрымліваць з ежай больш вітаміну С, калію, магнію, ёду, клятчаткі, пекцінаў. Калі ёсць лішняя вага, абмяжоўваць цукар і пшанічны хлеб, жывёльны тлушч замяніць на раслінны. 1–2 разы на тыдзень — разгрузачныя дні: тварожныя, малочныя (кефірныя), гароднінныя, яблычныя.

Можна

 Масла, аліўкавы, сланечнікавы, кукурузны алей.

 Вегетарыянскія супы з гароднінай, крупамі, лапшой, суп малочны, фруктовы.

 Мяса: ялавічына, цяляціна, трус у выглядзе паравых катлет, фрыкадэлек, кнэляў, суфле. Каўбасы: дыетычная, доктарская. Сасіскі ялавічныя.

 Нятлустая рыба: траска, судак, сазан, навага і інш.

 Тварог свежы, лепей абястлушчаны, кефір, сыракваша, ацыдафільнае малако, малако, смятана — толькі для запраўкі страў.

 Яйкі пераважна для гатавання страў. Бялковы амлет. Асобна ўсмятку не больш за 1 яйка ў суткі.

 Свежая і сырая гародніна (морква, капуста, агуркі, памідоры). У адвараным выглядзе працёртыя буракі, бульбяное пюрэ, зялёны гарошак, квяцістая капуста, кабачкі. Цыбуля толькі вараная!

 Фрукты салодкія, спелыя, мусы, жэле, падлівы. Курага, чарнасліў, разынкі.

 Салодкае: мёд, варэнне, пасціла, мармелад, няздобнае пячэнне.

 Закускі: салаты, вінегрэты, заліўная рыба, зрэдку — вымачаны селядзец.

 Вадкія кашы: грэцкая, аўсяная, рысавая, манная.

Нельга

 Сала, маргарын.

 Супы на мясным, рыбным, грыбным булёнах, кіслая і тлустая капуста, баршчы.

 Свініна, кумпяк, тлустая каўбаса, свіныя сардэлькі і сасіскі, мясныя кансервы.

 Тлустая рыба: асятровыя і інш.

 Вяршкі, востры сыр, тлустыя падлівы.

 Крутыя і сырыя яйкі, яечніца-глазуння.

 Квашаная і салёная гародніна, марынады, бабы, гарох, фасоля, чачавіца, шчаўе, гародніна, багатая на эфірныя алеі (часнок, рэдзька, радыска).

 Кіслыя няспелыя фрукты, арэхі.

 Шакалад, цукеркі, торты, пірожныя, марожанае.

 Перац, гарчыца, воцат, хрэн, маянэз, вэнджанае, грыбы.

Нейрадэрміт, экзэма

Значэнне лячэбнага харчавання ў тэрапіі алергічных, са свербам, захворванняў скуры відавочнае, таму што большая колькасць з названых хваробаў узнікае праз паталагічна зменены абмен рэчываў, прычынамі якога могуць быць функцыянальныя расстройствы або захворванні органаў стрававання, харчовая інтаксікацыя, дысбактэрыёз, ідыясінкразія. Лячэбнае харчаванне ў гэтым выпадку таксама патрабуе індывідуальнага падыходу — уліку канстытуцыі, узросту, прафесіі і г. д.

Нярэдка прычынай упартай крапіўніцы, экзэмы, нейрадэрміту з'яўляюцца малако, масла, суніцы, клубніцы, ракі, рыбныя і інш. прадукты.

Харчаванне, багатае хутказасваяльнымі вугляводамі (цукар, салодкія напоі), павялічвае схільнасць да запаленчых працэсаў. Аднак зусім без вугляводаў нельга, проста яны павінны быць «складанымі» — грэцкая каша, адвараная бульба з алеем, морква, буракі, тушаны тапінамбур. Цукар лепей замяняць цукразаменнікамі, мармеладам, вырабленым на сарбіце, цукеркамі на сахарыне.

Для алергікаў вельмі карыснымі будуць гародніна і фрукты, якія нармалізуюць работу кішэчніка, а таму трэба ўключыць у меню вінегрэт з алеем, гароднінныя і фруктовыя супы, вараную капусту.

Пры экзэме вострай ці падвострай варта пазбягаць вострага, салёнага, вэнджанага, яечнага бялку, мясных супоў, каўбас, дзічыны, смажанага мяса, кансерваў, піва, какавы, моцнага чаю.

Пры экзэме хранічнай забараняюцца толькі тыя прадукты, якія яўна выклікаюць пагаршэнне, абвастрэнне захворвання. Калі ўстанавіць іх не ўдаецца, трэба пазбягаць тых прадуктаў, што забараняюцца пры вострай экзэме.

Алергіі

Пад забаронай

 Малако, яйкі, курынае мяса, ікра, морапрадукты, грыбы, арэхі, мёд, цытрусавыя, клубніцы, суніцы, маліна, ананас, дыня, хурма, вінаград, банан, гранат, таматы, морква, буракі, гарох, сельдэрэй, пшаніца, жыта, шакалад, кава, какава — усё гэта павышае адчувальнасць арганізма да ўздзеяння розных раздражняльнікаў.

 Мясныя, курыныя, рыбныя і грыбныя булёны, вострыя прыправы, часнок, рэдзька, радыска, сырая цыбуля, гарчыца, хрэн, перац, салёныя прадукты — усё, што змяшчае экстраактыўныя рэчывы і эфірныя алеі.

 Кансерваваныя прадукты, харчовыя дабаўкі (фарбавальнікі, кансерванты, эмульгатары, араматызатары), праз што пад забарону трапляюць, напрыклад, чыпсы, сухарыкі і інш.

 Марожанае, пірожныя, торты, газіраваныя напоі, жуйкі.

Дазваляюцца

 Кісламалочныя прадукты (кефір, смятана, тварог), яечны жаўток.

 Рафінаваны сланечнікавы, аліўкавы алеі, абмежавана — масла.

 Вараная ялавічына, цяляціна, нятлустая свініна, трус, індычка, бараніна. Алергенная актыўнасць рознага мяса зніжаецца пры замарожванні і паступовым размарожванні, вымочванні, працяглай варцы.

 Кашы — грэцкая, аўсяная, пярловая, кукурузная, рысавая — на вадзе.

 Гародніну пажадана вымачыць у халоднай вадзе 1–2 гадзіны. Капуста, рэпа, кабачкі, пацісоны, гарбуз, салат, непарніковыя агуркі, бульба.

 Яблыкі (антонаўка, белы наліў). Калі добра пераносяцца — чарніцы, журавіны, сліва, вішня, буякі, брусніцы, агрэст, груша.

 Чай (цукар абмяжоўваць) без фруктовых дабавак, мінеральная вада без газу, кампот з сухафруктаў і свежых фруктаў і ягад, указаных вышэй.

 Хлеб белы, чорны, шэры, пячэнне «Крэкет».

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».