Вы тут

Шанцы застаюцца?


Чэмпіянат свету па гандболе ў Катары для зборнай Беларусі пачаўся з трох паражэнняў: ад іспанцаў (33:38), славенцаў (29:34) і бразільцаў (29:34). Вынік першай сустрэчы прадвызначыла выдаленне Сяргея Рутэнкі. За стварэнне звычайнай, няхай і жорсткай, гульнявой сітуацыі лідар беларускай каманды адразу атрымаў чырвоную картку. Цікава, што ўжо ў наступным паядынку Рутэнка атрымаў падобны ўдар у твар ад славенскага гандбаліста, але судзейскай рэакцыі на гэты эпізод не было.

20-13

Пасля гульні са зборнай Славеніі ўсе беларускія гульцы без выключэння сышліся на думцы, што матч быў правалены, асабліва яго першая палова. Пацвердзіў гэта і галоўны трэнер нашай каманды Юрый ШАЎЦОЎ: «Бясспрэчна, у атацы ў першым тайме мы згулялі зусім не так, як было запланавана. Дапусцілі вельмі шмат тэхнічных памылак, што прывялі да галоў у нашы вароты. Гэта галоўны недахоп. У другой палове сустрэчы нам трэба было рызыкаваць і даганяць саперніка. Але мы не прадэманстравалі той гульні, якая б дазволіла гэта зрабіць і якую трэба паказваць на турніры такога ўзроўню». Правалілі першы тайм нашы хлопцы і ў матчы супраць бразільцаў, што і прадвызначыла сыход гульні – «мінус 5». Менавіта такую розніцу цяпер трэба адыгрываць у катарцаў, каб разлічваць на пападанне ў плэй-оф.

Наперадзе яшчэ дзве гульні групавога этапу, сярод іх і паядынак супраць гаспадароў турніру. Апошнія, дарэчы, як і іспанцы, пакуль выступаюць вельмі ўпэўнена. Так што сустрэча з камандай Катара для нашых гандбалістаў шмат у чым будзе вызначальнай. Зрэшты, да яе яшчэ далёка, трэба настройвацца на Чылі!

Найбольш цікавыя вынікі ў іншых групах: Група B. Македонія — Іран 33:31, Аўстрыя — Боснія і Герцагавіна 23:21. Группа С. Францыя — Егіпет 28:24, Швецыя — Чэхія 36:22. Група D.
Аргенціна — Польшча 23:24, Германія — Расія 27:26

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».