Вы тут

Легендарная нерухомасць і горад пад вадой


Эксперты сусветнага рынку нерухомасці адзначылі некалькі знакавых падзей мінулага года

Эміраты «праглынулі»Скотланд-Ярд

Інвестыцыйная група Аbu Dhаbі Fіnаnсіаl Grоuр з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў летась за 370 млн фунтаў стэрлінгаў набыла будынак Скотланд-Ярда — штаб-кватэры паліцыі Вялікага Лондана. Легендарны будынак давялося прадаць у рамках праграмы па скарачэнні выдаткаў. Яго ўтрыманне дорага абыходзілася для бюджэту брытанскай сталіцы. Пасля рэканструкцыі штаб-кватэры тут плануецца размясціць жылыя апар-
таменты, аднак не выключана, што ў былым будынку паліцыі з'явяцца офісы і гатэль.

Пры гэтым галоўны офіс паліцыі пераедзе ў больш кампактны будынак Сurtіеs Grееn на набярэжнай Вікторыі. Архітэктарам новага офіса стала бюро АHMM, якое таксама вядомае праектам лонданскай штаб-кватэры карпарацыі Gооglе. Праектам прадугледжана стварэнне вялікага шклянога вестыбюля з грамадскімі зонамі. На даху плануецца пабудаваць зашклёны крыты павільён з канферэнц-заламі і адкрытай тэрасай з відам на Тэмзу, які будзе падсвечвацца сінім колерам.

20-6

Аўтаномны падводны горад коштам у 26 млрд долараў

Найстарэйшая японская будаўнічая кампанія Shіmіzu Соrроrаtіоn прапанавала сваё бачанне вырашэння праблемы дэфіцыту тэрыторый — падводны горад, разлічаны на 5 тысяч жыхароў. Канцэптуальны праект называецца «Осеаn Sріrаl 1» і ўяўляе сабой вялізную (500 метраў у дыяметры) сферу, апушчаную пад ваду. З дном яе злучыць спіралепадобны ліфт даўжынёй 15 км пры глыбіні апускання 3–4 км. Падобная сістэма больш эфектыўная для ўзняцця грузаў з вялікай глыбіні. Вакол сферы плануецца разбіць фермы для гадоўлі рэдкіх парод рыб.

20-5

Осеаn Sріrаl будзе выконваць галоўным чынам навуковую, а таксама прамысловую функцыі. Пад вадой размесцяцца навукова-даследчы цэнтр і ўстаноўка па здабычы карысных выкапняў з марскога дна. Пры гэтым унутры сферы прадугледжана месца для ўладкавання жылля, уключаючы зоны адпачынку з дарожкамі, паркамі і рэстаранамі. Осеаn Sріrаl задумваецца як цалкам аўтаномны комплекс: генерацыя электраэнергіі будзе адбывацца за кошт розніцы тэмператур вады на розных глыбінях, а таксама сілы марской плыні. Аўтары праекта разлічваюць рэалізаваць яго на працягу 15 гадоў з аб'ёмам неабходных інвестыцый у памеры 26 млрд долараў. Аднак Shіmіzu Соrроrаtіоn прызнаюць, што тэхналогій, неабходных для будаўніцтва падобнага праекта, у свеце пакуль не існуе. Заяўленыя аб'ёмы будаўніцтва патрабуюць вялікай колькасці кампазітных матэрыялаў, здольных вытрымаць глыбакаводны ціск.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.