Вы тут

Займальная матэматыка


school2316

school2316

 

Нацыянальны адукацыйны партал запрашае навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі прыняць удзел у конкурсе «Займальная матэматыка».

На форуме нацыянальнага адукацыйнага партала ў тэме «Займальная матэматыка» будуць рэгулярна з'яўляцца займальныя матэматычныя задачы. Навучэнцы могуць прапаноўваць свае варыянты рашэння, а калі на працягу 24 гадзін не будзе атрымана ніводнага правільнага адказу, то адміністратары форуму размесцяць рашэнне задачы.

Першы з удзельнікаў форуму, які рашыў правільна задачу і апублікаваў яе рашэнне на форуме, атрымае прызавыя балы. Па выніках удзелу ў конкурсе лепшыя вучні будуць узнагароджаны прызамі. Конкурс працягнецца да канца навучальнага года. Тым, хто хоча прыняць удзел у праекце, трэба адправіць на еmаіl: www.аdu.bу@gmаіl.соm заяўку і ўказаць сваё прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам); клас; установу адукацыі і хатні адрас.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.