Вы тут

Душа, энергія, воля, укладзеныя ў справу, пераадолеюць любыя бар'еры


упэў­не­ны Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, які пры­няў удзел у ра­бо­це 42-га з'ез­да БРСМ

21-30

21-30

 

Год мо­ла­дзі па­ві­нен за­пом­ніц­ца мно­гім па­ка­лен­ням

Як вя­до­ма, сё­лет­ні год у кра­і­не па іні­цы­я­ты­ве БРСМ аб'­яў­ле­ны Го­дам мо­ла­дзі. «Ха­це­ла­ся б, каб ён прай­шоў пры­кмет­на. Ка­лі ён прой­дзе не­пры­кмет­на — грош вам ца­на», — ска­заў Прэ­зі­дэнт, звяр­та­ю­чы­ся да ўдзель­ні­каў з'ез­да. «Уня­сі­це свае кан­крэт­ныя пра­па­но­вы, рэа­лі­зуй­це ма­су ме­ра­пры­ем­стваў, ка­рыс­ных для на­ша­га гра­мад­ства, каб гэ­ты год за­пом­ніў­ся мно­гім па­ка­лен­ням», — да­даў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. «Вы, ма­ла­дыя лю­дзі, га­то­выя лю­быя сце­ны раз­бу­рыць, зла­маць усё, што пе­ра­шка­джае на­ша­му жыц­цю, па­він­ны бы­лі гэ­та спла­на­ваць, а ка­лі не зра­бі­лі — зра­бі­це ця­пер, каб пра­вес­ці гэ­та ў Год мо­ла­дзі. Я га­то­вы іс­ці з ва­мі ў пер­шай ша­рэн­зе», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу, што юнац­тва і ма­ла­досць у гра­мад­стве заў­сё­ды ўспры­ма­лі­ся і ўспры­ма­юц­ца як час паў­на­ты жа­дан­няў і мност­ва маг­чы­мас­цяў. «Сён­ня ваш леп­шы час. Ува­саб­ляй­це свае ма­ры, уклад­вай­це­ся ў тое, што вы ро­бі­це. Усе свае сі­лы ўклад­вай­це ў гэ­ту спра­ву — ду­шу, энер­гію і во­лю», — за­клі­каў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

«Ва ўмо­вах, ка­лі су­праць су­ве­рэн­ных дзяр­жаў па­чы­на­юць вы­ка­рыс­тоў­вац­ца роз­ныя па­літ­тэх­на­ло­гіі з апо­рай на раз­дзі­ман­не пра­тэст­на­га ру­ху, агрэ­сіў­на­га на­цы­я­на­ліз­му, мы ба­чым рэ­аль­ны­мі парт­нё­ра­мі дзяр­жа­вы ў за­ха­ван­ні яе ста­біль­нас­ці ме­на­ві­та ма­ла­дзёж­ныя гру­пы па­тры­я­тыч­най на­кі­ра­ва­нас­ці, якія не пры­ма­юць дэ­струк­тыў­ныя па­во­дзі­ны», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што ў Бе­ла­ру­сі бе­раж­лі­ва і на­стой­лі­ва вы­бу­доў­ва­ец­ца сіс­тэ­ма ўза­е­ма­дзе­ян­ня дзяр­жа­вы і мо­ла­дзі. «Ця­пер ад­но­сі­ны ўла­ды да мо­ла­дзі на­гад­ва­юць час, ка­лі дзе­ці вы­хо­дзяць з-пад баць­коў­ска­га кры­ла. Кож­ны з баць­коў, я ў гэ­тым упэў­не­ны, жа­дае, каб яго сын ці дач­ка да­бі­лі­ся ў жыц­ці пос­пе­ху, — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Не важ­на, у якой сфе­ры і на якой па­са­дзе, га­лоў­нае — ад­быц­ца як пра­фе­сі­я­нал і як ча­ла­век. Тое ж са­мае і ў кра­і­не. Ёй ад­ноль­ка­ва не­аб­ход­ны ін­жы­не­ры і ўра­чы, ра­бо­чыя і біз­нес­ме­ны, аг­ра­но­мы і ме­ха­ні­за­та­ры, ва­ен­ныя і ар­тыс­ты. Дрэн­ны для Бе­ла­ру­сі той, хто ні­чо­га не ро­біць або ро­біць у аб­ход за­ко­ну».

Прэ­зі­дэнт ска­заў, што за­сму­ціць ня­доб­ра­зыч­ліў­цаў: «Не спа­дзя­вай­це­ся — раз­віц­цё на­ша­га пад­рас­та­ю­ча­га па­ка­лен­ня мы ні ў якім вы­пад­ку не пус­цім на са­ма­цёк, не зро­бім яго бес­пры­туль­ным. Мы ба­чым на пры­кла­дзе ін­шых дзяр­жаў, што мо­жа ад­быц­ца, ка­лі не зай­мац­ца раз­віц­цём і воль­ным ча­сам мо­ла­дзі».

Як лі­чыць Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, Бе­ла­русь, перш за ўсё вус­на­мі ма­ла­до­га па­ка­лен­ня, па­він­на дак­лад­на і зра­зу­ме­ла ска­заць усім за­меж­ным тэ­ат­ра­лам ад па­лі­ты­кі: «Ва­ша дра­ма­тур­гія на ву­лі­цах і пло­шчах га­ра­доў све­ту — штуч­на ство­ра­ны і за­пу­шча­ны сцэ­на­рый. У Бе­ла­ру­сі ў гэ­тым пе­ра­ка­на­лі­ся. Мэ­та на­шых ня­доб­ра­зыч­ліў­цаў — зра­біць мо­ладзь той раз­бу­раль­най сля­пой сі­лай, якая да­па­мо­жа пра­рвац­ца да ўла­ды за­меж­ным стаў­ле­ні­кам і па­жы­віц­ца за кошт бу­ду­чых па­ка­лен­няў, за кошт аб­ра­ба­ван­ня кра­і­ны. Гэ­тыя вы­клі­кі і па­гро­зы трэ­ба не прос­та ба­чыць, але і ра­шу­ча ім про­ці­ста­яць».

Нель­га вы­ехаць на шы­ро­кую да­ро­гу, не пе­ра­адо­леў­шы стар­ту

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ў сва­ім вы­ступ­лен­ні за­кра­нуў тэ­мы аду­ка­цыі і кад­ра­вай па­лі­ты­кі. «Сён­няш­ні тэх­на­ла­гіч­ны ўклад ро­біць свет да­ступ­ным і ў пэў­ным сэн­се ад­ноль­ка­вым. Вы­раў­ноў­ва­юц­ца маг­чы­мас­ці атры­ман­ня аду­ка­цыі і ар­га­ні­за­цыі вы­твор­час­ці, ука­ра­нен­ня най­ноў­шых спо­са­баў ля­чэн­ня і до­сту­паў ін­фар­ма­цыі, пра­вя­дзен­ня да­сле­да­ван­няў і ар­га­ні­за­цыі ганд­лю, — ска­заў Прэ­зі­дэнт. — Та­му, каб да­біц­ца ка­мер­цый­на­га пос­пе­ху, на­ву­ко­ва­га пры­знан­ня, на­рэш­це, прос­та ся­мей­на­га даб­ра­бы­ту, ня­ма не­аб­ход­нас­ці ехаць за акі­ян. Для гэ­та­га не трэ­ба на­ват пе­ра­яз­джаць з глы­бін­кі ў ста­лі­цу. Усю­ды па­тра­бу­ец­ца мак­сі­маль­нае ўкла­дан­не ўлас­най пра­цы і на­стой­лі­васць у да­сяг­нен­ні мэ­ты. Важ­на, каб кож­ны з вас як ма­га ра­ней зра­зу­меў і пры­няў гэ­ту прос­тую іс­ці­ну».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ска­заў, што ён ні ў якім ра­зе не ад­га­вор­вае мо­ладзь ад улас­ці­ва­га юнац­тву жа­дан­ня па­ба­чыць свет. «Па­едзь­це і па­гля­дзі­це, ву­чы­це­ся, ка­лі га­то­вы, асвой­вай­це но­вае, пе­рай­май­це ка­рыс­нае. Але на­ўрад ці вас ча­ка­юць там з рас­па­сцёр­ты­мі аб­дым­ка­мі. Там даў­но пры­вык­лі лі­чыць гро­шы і прос­та так ні­чо­га не ро­бяць», — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. «Не цеш­це ся­бе, што там вы зной­дзе­це неш­та асаб­лі­вае, іс­ці­ну ў апош­няй ін­стан­цыі, — ска­заў Прэ­зі­дэнт. — Сён­ня ня­ма су­свет­ных цэнт­раў, дзе аку­му­ля­ва­лі­ся б ве­ды. Ве­ды рас­се­я­ны паў­сюль і ства­ра­юц­ца кож­нае ім­гнен­не ад­на­ча­со­ва ў роз­ных кроп­ках зям­но­га ша­ра, у тым лі­ку ў на­ву­ко­вых цэнт­рах і ўні­вер­сі­тэ­тах Бе­ла­ру­сі. З-за гэ­та­га змя­ня­ец­ца ўся ра­ней­шая сіс­тэ­ма аду­ка­цыі, асаб­лі­ва вы­шэй­шай. Той, хто хо­ча за­стац­ца пер­шым у сва­ёй сфе­ры, у пра­фе­сіі, не пе­ра­стае ву­чыц­ца ўсё жыц­цё».

Прэ­зі­дэнт кан­ста­та­ваў, што змя­ня­ец­ца і ро­ля дзяр­жа­вы ў сіс­тэ­ме аду­ка­цыі. «Мы па­він­ны пра­да­ста­віць і за­бяс­пе­чыць кож­на­му ма­ла­до­му ча­ла­ве­ку якас­ную ба­за­вую аду­ка­цыю, а так­са­ма вы­ха­ван­не — тое, што ста­не фун­да­мен­там яго асо­бас­най ста­лас­ці. Да­лей — пер­са­наль­ны вы­бар і ін­ды­ві­ду­аль­ны шлях раз­віц­ця, шлях да ва­ша­га даб­ра­бы­ту і шчас­ця. Ужо сён­ня най­маль­нік гля­дзіць не толь­кі на дып­лом, але і на да­дат­ко­выя ве­ды і во­пыт, якія вы­пуск­нік на­быў, пра­цу­ю­чы над са­бой: кур­сы, трэ­нін­гі, шко­лы, ста­жы­роў­ка, на­ву­ко­выя да­сле­да­ван­ні, са­ма­стой­ная ра­бо­та», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Зда­ва­ла­ся б, да та­кой сіс­тэ­мы аду­ка­цыі ма­ла­дое па­ка­лен­не га­то­ва лепш, чым па­пя­рэд­няе. У той жа час ма­ла­дыя лю­дзі ва ўзрос­це да 30 га­доў скла­да­юць трэ­цюю част­ку бес­пра­цоў­ных, за­рэ­гіст­ра­ва­ных у ор­га­нах служ­бы за­ня­тас­ці, а гэ­та больш за 55 тыс. ча­ла­век. «У чым пры­чы­на — у не­да­хо­пе ве­даў або ў за­вы­ша­ных па­тра­ба­ван­нях кі­раў­ні­коў?» — за­даў пы­тан­не кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Ён ду­мае, што ў не­апраў­да­ных за­па­тра­ба­ван­нях са­іс­каль­нікаў. Ра­бо­ты ў кра­і­не ха­пае, вось толь­кі «зя­лё­ныя» вы­пуск­ні­кі ВНУ хо­чуць усё і ад­ра­зу. Не хо­чуць пра­ца­ваць на ні­за­вых па­са­дах, лі­чаць, што ім на­ле­жыць мак­сі­маль­на маг­чы­мая зар­пла­та. На­прык­лад, ма­ла­ды юрыст не хо­ча ра­зу­мець, якія стра­ты мо­жа па­нес­ці кам­па­нія, ка­лі скла­даць шмат­міль­ён­ны кант­ракт бу­дзе ён, а не яго больш во­пыт­ны ка­ле­га. Юны ін­жы­нер хо­ча ад­ра­зу атрым­лі­ваць зар­пла­ту ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра, але не за­дум­ва­ец­ца, коль­кі та­му да­вя­ло­ся пе­ра­адо­лець цяж­кіх пры­сту­пак на шля­ху да кі­раў­ніц­тва прад­пры­ем­ствам.

«Ні­чо­га ні­ко­му не да­ец­ца ад­ра­зу, — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Нель­га вы­ехаць на шы­ро­кую да­ро­гу, не пе­ра­адо­леў­шы стар­ту, не ра­за­гнаў­шы аў­та­ма­біль, не­дзе на­ват не за­бук­са­ваў­шы. Ска­жу пра­ма: аду­ка­цыя — гэ­та, ка­лі хо­ча­це, уся­го толь­кі ва­дзі­цель­скае па­свед­чан­не, а здоль­насць стаць леп­шым спе­цы­я­ліс­там, іс­ці ўверх па кар'­ер­най лес­ві­цы, да ма­тэ­ры­яль­на­га даб­ра­бы­ту — гэ­та пра­фе­сі­я­на­лізм ва­дзі­це­ля, які вы­пра­цоў­ва­ец­ца га­да­мі».

21-31

21-31

 

БРСМ ад­чу­вае сваю ад­каз­насць

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка да­ру­чыў Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та вы­бу­да­ваць план ме­ра­пры­ем­стваў на асно­ве пра­па­ноў 42-га з'ез­да БРСМ. Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што ўне­се­ныя на з'ез­дзе пра­па­но­вы «не ма­юць па­трэ­бы ў да­дат­ко­вай пра­пра­цоў­цы, каб іх пад­тры­маць».

Та­му Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка да­ру­чыў кі­раў­ні­ку Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та ўсе пра­па­но­вы, якія пра­гу­ча­лі і яшчэ пра­гу­чаць на з'ез­дзе, са­браць і, сур'­ёз­на пра­ана­лі­за­ваў­шы, вы­бу­да­ваць план рэа­лі­за­цыі гэ­тых ме­ра­пры­ем­стваў. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ад­зна­чыў, што БРСМ стаў «ар­га­ні­за­цы­яй, якая не прос­та па­рад­на шу­міць, бур­на дэ­ман­стру­ю­чы, што яна ёсць». «Вы ад­чу­ва­е­це сваю ад­каз­насць. Уно­ся­чы пра­па­но­вы, ад­чу­ва­ец­ца, што вы іх вы­па­ку­та­ва­лі. Гэ­та свед­чыць аб ва­шай ста­лас­ці», — пра­доў­жыў Прэ­зі­дэнт.

За­кра­на­ю­чы пра­па­но­ву БРСМ сфар­мі­ра­ваць кан­са­лі­да­ва­ны ма­ла­дзёж­ны бюд­жэт, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў: «Мя­не здзі­ві­ла тое, што да­гэ­туль дзяр­жаў­ныя ор­га­ны не пры­ня­лі пра­па­но­вы ма­ла­дзёж­най ар­га­ні­за­цыі, каб кан­са­лі­да­ваць срод­кі і на­кі­ра­ваць ту­ды, ку­ды трэ­ба. Гэ­та бы­ла ра­зум­ная пра­па­но­ва, гэ­та трэ­ба бы­ло зра­біць даў­но».

Бюд­жэт на бя­гу­чы год ужо за­цвер­джа­ны. Прэ­зі­дэнт га­то­вы вяр­нуц­ца раз­гле­дзець пра­па­но­ву БРСМ з мэ­тай кан­са­лі­да­цыі фі­нан­са­вых срод­каў. «А ка­лі трэ­ба і да­ба­віць, ня­гле­дзя­чы на тое, што ў нас ліш­ніх срод­каў ня­ма, для та­го каб ра­зум­ныя, твор­чыя, ужо апра­ба­ва­ныя рэ­чы бы­лі рэа­лі­за­ва­ны ў на­шай дзяр­жа­ве», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Зна­хо­дзіць і вы­хоў­ваць но­вых лі­да­раў

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў, што ад­на з важ­ных за­дач БРСМ — зна­хо­дзіць і вы­хоў­ваць та­кіх лі­да­раў, якія змо­гуць па­вес­ці бе­ла­рус­кую мо­ладзь да важ­ных для ўся­го гра­мад­ства і дзяр­жа­вы спраў. Кам­пе­тэнт­насць, іні­цы­я­тыў­насць, са­ма­стой­насць і, га­лоў­нае, са­цы­яль­ная ад­каз­насць за бу­ду­чае кра­і­ны — ме­на­ві­та гэ­тыя якас­ці трэ­ба фар­мі­ра­ваць у ма­ла­дых гра­ма­дзян.

На дум­ку Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі, клю­ча­вое зна­чэн­не ў гэ­тым пра­цэ­се на­ле­жыць на­стаў­ні­кам, ку­ра­тар­скай дзей­нас­ці, да якой па­він­ны пры­цяг­вац­ца леп­шыя ву­чо­ныя і прак­ты­кі. Ад­нак у Бе­ла­ру­сі гэ­ты ін­сты­тут не­за­слу­жа­на за­бы­ты ор­га­на­мі дзярж­кі­ра­ван­ня і ар­га­ні­за­цы­я­мі, хоць ме­на­ві­та на­стаў­ніц­тва з'яў­ля­ец­ца ўні­каль­ным ме­та­дам ака­зан­ня пад­трым­кі ў пра­цэ­се ву­чо­бы і служ­бо­ва­га рос­ту ра­бот­ні­ка. На­стаў­ніц­тва ў боль­шай сту­пе­ні па­ска­рае пра­фе­сій­нае ста­наў­лен­не ма­ла­дых ра­бот­ні­каў, са­дзей­ні­чае іх пра­фе­сій­най адап­та­цыі, фар­мі­руе з'яд­на­ны ка­лек­тыў.

«Не­зда­валь­ня­ю­чы ўзро­вень кад­ра­ва­га за­бес­пя­чэн­ня дзяр­жаў­най ма­ла­дзёж­най па­лі­ты­кі з'яў­ля­ец­ца да­во­лі сур'­ёз­най праб­ле­май. У нас да­гэ­туль ня­ма вы­раз­най сіс­тэ­мы ка­ар­ды­на­цыі ма­ла­дзёж­най па­лі­ты­кі з ін­шы­мі сфе­ра­мі дзяр­жаў­най дзей­нас­ці, — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Ня­гле­дзя­чы на шмат­лі­кія пра­гра­мы, асоб­ныя рэ­зер­віс­ты з перс­пек­тыў­на­га кад­ра­ва­га рэ­зер­ву не атрым­лі­ва­юць рэ­аль­на­га рос­ту па дзяр­жаў­най служ­бе». На­прык­лад, дзярж­слу­жа­чыя ў Бе­ла­ру­сі ва ўзрос­це да 29 га­доў у 2013 го­дзе скла­да­лі менш як 16 пра­цэн­таў. У за­ка­на­даў­чых ор­га­нах пра­цу­юць толь­кі 3 пра­цэн­ты ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў, а ў мяс­цо­вых ор­га­нах вы­ка­наў­чай ула­ды — кры­ху больш за 11 пра­цэн­таў.

Прэ­зі­дэнт за­явіў, што стаў­ка на ама­ла­джэн­не кад­раў — гэ­та не прос­та сло­вы, а су­час­ная па­лі­ты­ка, якая па­він­на аха­піць усе сфе­ры дзей­нас­ці.

На­цы­я­наль­ная куль­ту­ра, мо­ва і гіс­то­рыя ро­бяць бе­ла­ру­са бе­ла­ру­сам

«Ёсць шы­ро­ка рас­паў­сю­джа­нае мер­ка­ван­не: у су­час­ным све­це ня­ма мес­ца на­цы­я­наль­ным куль­ту­рам, а ім на зме­ну пры­хо­дзіць ад­на — гла­баль­ная. Ду­маю, што гэ­та не так. У кож­на­га на­ро­да ёсць улас­ная сіс­тэ­ма ка­ар­ды­нат, век­тар раз­віц­ця, за­да­дзе­ны яго гіс­та­рыч­ным во­пы­там і на­цы­я­наль­най куль­ту­рай. Праз іх прыз­му мы ўспры­ма­ем свет. Ці ўклю­ча­ем­ся мы ў эка­на­міч­ныя аль­ян­сы, ці пе­рай­ма­ем тэх­на­ло­гіі, ці да­лу­ча­ем­ся да су­свет­най куль­ту­ры, мы ўсё роў­на ўсё пра­пус­ка­ем праз ся­бе. І гэ­та дае маг­чы­масць нам пе­ра­жыць, за­сво­іць, ка­лі хо­ча­це, гла­ба­лі­за­цыю, узяць ад яе толь­кі тое, што нас ума­цоў­вае», — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

«Куль­ту­ра — вось што ро­біць бе­ла­ру­са бе­ла­ру­сам, а не прос­та «ту­тэй­шым», у якой бы кроп­цы зям­но­га ша­ра ён ні зна­хо­дзіў­ся. Не толь­кі на­ша ба­га­цей­шая спад­чы­на: лі­та­ра­ту­ра, му­зы­ка, ар­хі­тэк­ту­ра — але і мо­ва, якую мы па­він­ны ве­даць, гіс­то­рыя, якую мы па­він­ны пом­ніць, і каш­тоў­нас­ці, якія мы па­він­ны ша­на­ваць», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

На дум­ку Прэ­зі­дэн­та, ін­тэ­гра­цый­ныя пра­цэ­сы, су­стрэ­чы з людзь­мі ін­шых тра­ды­цый, ін­ша­га са­цы­яль­на­га во­пы­ту па­бу­джа­юць больш уваж­лі­ва ўгля­дац­ца ў са­міх ся­бе. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ў су­вя­зі з гэ­тым ус­пом­ніў чэм­пі­я­нат све­ту па ха­кеі, які ў маі мі­ну­ла­га го­да ўпер­шы­ню прай­шоў у Бе­ла­ру­сі. «Мы паў­ста­лі пе­рад гас­ця­мі як са­ма­быт­ней­шы еў­ра­пей­скі на­род. На­шы ад­кры­тасць і дру­жа­люб­насць, спа­кой і гас­цін­насць пры­му­сі­лі не толь­кі здзіў­ляц­ца пры­ез­джых, але і ў нас са­міх вы­клі­ка­лі гор­дасць і са­ма­па­ва­гу. І ў гэ­тым вя­лі­кая за­слу­га вас — мо­ла­дзі, тых дзяў­чат і хлоп­цаў, якія за­пі­са­лі­ся ў ва­лан­цё­ры і зра­бі­лі ўсё, каб гос­ці да­ве­да­лі­ся пра Бе­ла­русь і яе жы­ха­роў з най­леп­ша­га бо­ку», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы, па­дзя­ка­ваў­шы за гэ­та мо­ла­дзі.

Трэ­ба ак­тыў­на пра­ца­ваць у вір­ту­аль­най пра­сто­ры

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка лі­чыць ві­да­воч­най вя­ду­чую ро­лю БРСМ у ства­рэн­ні бе­ла­рус­кай ін­фар­ма­цый­най пра­сто­ры. «Не­аб­ход­на і да­лей пра­ца­ваць у вір­ту­аль­най пра­сто­ры для раз­віц­ця ма­ла­дзёж­на­га ру­ху ў рэс­пуб­лі­цы, фар­мі­ра­ван­ня гра­ма­дзян­скай і па­тры­я­тыч­най па­зі­цыі юных гра­ма­дзян», — ска­заў Прэ­зі­дэнт. Як лі­чыць кі­раў­нік дзяр­жа­вы, у мно­гім та­кія ры­сы су­час­най мо­ла­дзі ўся­го све­ту, як ад­кры­тасць, ка­му­ні­ка­бель­насць, апе­ра­тыў­насць, за­дае гла­баль­ная кам­п'ю­тар­ная сет­ка. Жыц­цё мно­гіх ма­ла­дых лю­дзей пра­хо­дзіць у сет­цы ін­тэр­нэт. Мож­на га­ва­рыць аб іс­на­ван­ні асаб­лі­вай гру­пы мо­ла­дзі, якая све­та­по­гляд­на фар­мі­ру­ец­ца ў ін­тэр­нэ­це і пры да­па­мо­зе яго. На дум­ку Прэ­зі­дэн­та, дзей­насць БРСМ па­він­на мець па­пе­рад­жаль­ны ха­рак­тар па ўсіх на­прам­ках: са­ма­ўдас­ка­на­лен­не, ге­не­ра­цыя но­вых ідэй, іна­ва­цый­ная ак­тыў­насць, вы­ха­ван­не вы­со­кай гра­ма­дзян­скай па­зі­цыі.

Ра­зам з тым Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка са шка­да­ван­нем ад­зна­чыў, што коль­касць ін­фар­ма­цыі не заў­сё­ды пе­ра­хо­дзіць у якасць. На яго дум­ку, су­свет­ная па­ву­ці­на пе­ра­тва­ры­ла­ся ў арэ­ну ін­фар­ма­цый­ных вой­наў, дзе вель­мі скла­да­на, а ча­сам не­маг­чы­ма, ад­роз­ніць праў­ду ад хлус­ні, шчы­рае вы­каз­ван­не — ад пра­ва­ка­цый. На­зі­ра­ец­ца ак­тыў­ная кан­ку­рэн­цыя за мер­ка­ван­не ін­тэр­нэт-су­поль­нас­ці, асаб­лі­ва яе лі­да­раў. У тым лі­ку ма­юць мес­ца спро­бы пад­штурх­нуць ін­тэр­нэт-ка­рыс­таль­ні­каў да дэ­струк­тыў­ных дзе­ян­няў.

Звяр­та­ю­чы­ся да мо­ла­дзі, Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў: «Мне ха­це­ла­ся б, каб вы заў­сё­ды маг­лі ад­шу­каць іс­ці­ну ў бяс­кон­цай ла­ві­не ін­фар­ма­цыі. Ву­чы­це­ся яе пра­вя­раць, не пры­май­це ўсё сле­па на ве­ру, ду­май­це над тым, што чы­та­е­це або ба­чы­це ў сет­цы. Ву­чы­це­ся про­ці­дзей­ні­чаць ма­ні­пу­ля­цы­ям, ад­роз­ні­ваць праў­ду ад ня­праў­ды. Вы мо­жа­це дак­лад­на ары­ен­та­вац­ца ў па­то­ках ін­фар­ма­цыі, але ў той жа час аба­вя­за­ны не стра­ціць ду­хоў­ныя каш­тоў­нас­ці, прын­цы­пы ма­ра­лі на­ша­га на­ро­да. Вы па­він­ны за­ста­вац­ца гра­ма­дзя­на­мі сва­ёй кра­і­ны. І не ўспры­май­це ін­тэр­нэт як пра­сто­ру ста­сун­каў. Гэ­та важ­ная яго функ­цыя, але не га­лоў­ная. Яго асноў­ная каш­тоў­насць у тым, што ён стаў тэх­на­ла­гіч­най плат­фор­май для ўсіх сфер жыц­ця, перш за ўсё вы­твор­чай. Гэ­та для на­шай кра­і­ны прын­цы­по­ва».

Адзін з га­лоў­ных пры­яры­тэ­таў па­лі­ты­кі кра­і­ны — пад­трым­ка ма­ла­дых сем'­яў

Пад­трым­ка ма­ла­дых сем'­яў заў­сё­ды бы­ла і за­ста­ец­ца ад­ным з пры­яры­тэ­таў па­лі­ты­кі Бе­ла­ру­сі,за­явіў Прэ­зі­дэнт. «Трэ­ба сум­лен­на пры­знаць, што ў не­чым з гэ­ты­мі пры­яры­тэ­та­мі мы на­ват пе­ра­гну­лі пал­ку, імк­ну­чы­ся, мо­жа, за­ліш­не, па­пя­рэ­дзіць, пад­стра­ха­ваць або за­сце­раг­чы ад цяж­кас­цяў ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка, які ўсту­пае ў да­рос­лае і са­ма­стой­нае жыц­цё. А жыц­цё не пад­ма­неш. Ка­лі не пры­ву­чыць ся­бе да пе­ра­адо­лен­ня мен­шых цяж­кас­цяў, з вя­лі­кі­мі ні­ко­лі не спра­віш­ся», — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што ў рэ­гі­ё­нах бу­дзе на­рошч­вац­ца бу­даў­ніц­тва жыл­ля, а ў Мін­ску ска­ра­чац­ца. «Ме­на­ві­та з на­яў­нас­цю жыл­ля ся­мей­ная мо­ладзь час­та звяз­вае ра­шэн­не мець дзя­цей. Нех­та з асу­джэн­нем ска­жа, што гэ­та вель­мі праг­ма­тыч­на. Я ад­ка­жу: так, праг­ма­тыч­на. Але і па­тры­я­тыч­на так­са­ма, па­коль­кі гэ­та за­лог та­го, што дзе­ці бу­дуць аба­ро­не­ны ад бы­та­вой не­ўлад­ка­ва­нас­ці, за­бяс­пе­ча­ны ўмо­ва­мі для нар­маль­на­га рос­ту і раз­віц­ця», — лі­чыць Прэ­зі­дэнт.

«Згод­на з са­цы­я­ла­гіч­ны­мі апы­тан­ня­мі, дзе­ля бу­ду­ча­га сва­ёй сям'і і дзя­цей мо­ладзь га­то­ва да ўнут­ра­най міг­ра­цыі. Гэ­та вель­мі доб­ры знак, — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Пры­ход у Бе­ла­русь но­вых тэх­на­ло­гій пры­му­шае аца­ніць тыя пе­ра­ва­гі, якія з'яў­ля­юц­ца ў ма­ла­дых лю­дзей у рэ­гі­ё­нах пры на­яў­нас­ці там да­стой­най і ці­ка­вай ра­бо­ты. Зда­ро­вая эка­ло­гія, кро­ка­вая да­ступ­насць ра­бо­ты і са­цы­яль­ных аб'­ек­таў. А са­мае га­лоў­нае — маг­чы­масць хут­чэй вы­ра­шыць жыл­лё­вае пы­тан­не».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што ў цэ­лым у ма­ла­до­га па­ка­лен­ня ўзва­жа­нае і сур'­ёз­нае стаў­лен­не да на­ра­джэн­ня і вы­ха­ван­ня дзя­цей. Па­вод­ле яго слоў, ме­на­ві­та для гэ­тай са­цы­яль­на ад­каз­най боль­шас­ці пры­зна­ча­на но­вая пра­гра­ма дзяр­жаў­най пад­трым­кі «Вя­лі­кая сям'я», якую за­пус­ці­лі з па­чат­ку 2015 го­да.

«З даб­ра­бы­ту сем'­яў склад­ва­ец­ца даб­ра­быт на­цыі. Толь­кі та­кая фор­му­ла здоль­на за­бяс­пе­чыць нам пра­цві­тан­не», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Праб­ле­мы спай­су — вы­ра­шыць лю­бы­мі спо­са­ба­мі

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу на роз­ныя шкод­ныя пры­выч­кі і па­гро­зы зда­роўю мо­ла­дзі. «Кож­ны дзень ме­ды­кі вяр­та­юць да жыц­ця ма­ла­дых, юных гра­ма­дзян, якія атру­ці­лі­ся так зва­ны­мі спай­са­мі і ін­шай за­ра­зай. І гэ­та са­мае страш­нае, што ад­бы­ва­ец­ца ў ма­ла­дзёж­ным ася­род­дзі. Страш­ней ня­ма ку­ды, ка­лі мы з-за ду­рас­ці імк­лі­ва страч­ва­ем ма­ла­дое жыц­цё. Гэ­та на са­май спра­ве пад­ста­ва пры­за­ду­мац­ца аб на­шым бу­ду­чым. І вы­ра­шыць гэ­ту праб­ле­му трэ­ба ўсім све­там праз ак­тыў­ны лад жыц­ця, праз спорт. Лю­бы­мі спо­са­ба­мі гэ­ту праб­ле­му трэ­ба вы­ра­шыць!» — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

На дум­ку кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, трэ­ба вы­ка­рыс­тоў­ваць усе маг­чы­мас­ці, каб вы­вес­ці пад­лет­каў і мо­ладзь з ву­ліц і за­гру­зіць іх ка­рыс­ны­мі спра­ва­мі, каб не бы­ло сва­бод­най хві­лі­ны ду­маць пра гэ­ту атру­ту. «А га­лоў­ная ж за­да­ча БРСМ ме­на­ві­та ў гэ­тым. І ра­бо­та са­ю­за бу­дзе мець сэнс толь­кі та­ды, ка­лі ар­га­ні­за­цыя пач­не вы­ра­шаць праб­ле­мы мо­ла­дзі сі­ла­мі са­мой мо­ла­дзі. У гэ­тым за­клю­ча­ец­ца яе пры­зван­не і асноў­нае пры­зна­чэн­не», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.

«Мы жы­вём у но­вы час, у кан­ку­рэнт­ным ася­род­дзі, на фо­не ўзрас­та­ю­ча­га па­то­ку ін­фар­ма­цыі, вы­клі­каў як унут­ры на­ша­га гра­мад­ства, так і звон­ку. Ка­лі збо­ку на­вяз­ва­ец­ца не­зра­зу­ме­лы лад жыц­ця, куль­ты­ву­ец­ца і па­зі­цы­я­ну­ец­ца зло, на­сіл­ле, раз­бу­рэн­не», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы, ад­зна­чыў­шы, што ў су­вя­зі з гэ­тым па­гро­зы зда­роўю мо­ла­дзі вы­клі­ка­юць сур'­ёз­ную тры­во­гу.

«І кад­ры, і сту­дат­ра­ды, і пра­ек­ты, і тэх­на­ло­гіі, і па­са­ды, і зван­ні, аб якіх мы толь­кі што раз­ва­жа­лі, — усё гэ­та бу­дзе, ка­лі ў нас бу­дзе зда­ро­вая ва ўсіх сэн­сах гэ­та­га па­няц­ця мо­ладзь. Зда­ро­вая мо­ладзь — гэ­та ас­но­ва даб­ра­бы­ту гра­мад­ства не толь­кі сён­ня, але перш за ўсё заўт­ра, — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт. — Ча­ла­век та­ды бу­дзе па­спя­хо­вым, ка­лі ён бу­дзе вес­ці ў поў­ным сэн­се гэ­та­га сло­ва зда­ро­вы лад жыц­ця».

Аба­ра­няць Ай­чы­ну — не па­фас­ная фра­за

Ні ад­на дзяр­жа­ва сён­ня не ад­чу­вае ся­бе аба­ро­не­най ад спроб умя­шан­ня ў яе ўнут­ра­ныя спра­вы і ад тэ­ра­рыз­му. На гэ­ты факт звяр­нуў асаб­лі­вую ўва­гу Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі. «Ад­на з найваж­ней­шых за­дач мо­ла­дзі — га­тоў­насць да аба­ро­ны сва­ёй Ра­дзі­мы. Гэ­та не па­фас­ная фра­за, а па­тра­ба­ван­не жыц­ця. На жаль, ХХІ ста­год­дзе так і не пры­нес­ла ча­ла­вец­тву зба­вен­ня ад каш­ма­раў вай­ны, кан­ста­та­ваў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Тое, што ад­бы­ва­ец­ца ў све­це і ўжо ў не­па­срэд­най бліз­ка­сці ад на­шых гра­ніц, прак­тыч­на ля па­ро­га на­ша­га до­ма, пры­му­шае ўспом­ніць уро­кі гіс­то­рыі і за­па­ве­ты па­ка­лен­ня пе­ра­мож­цаў аб не­аб­ход­нас­ці як зрэн­ку во­ка бе­раг­чы Ай­чы­ну, ахоў­ваць свет і спа­кой на род­най зям­лі».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што ма­ла­дзёж­ныя пра­ек­ты, у тым лі­ку па за­ха­ван­ні па­мя­ці аб подз­ві­гу ве­тэ­ра­наў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, сён­ня як ні­ко­лі важ­ныя. «Стра­ціў­шы гэ­ту Вя­лі­кую Пе­ра­мо­гу, стра­ціў­шы тое, што мы не па­він­ны стра­ціць, — стра­цім бу­ду­чы­ню. Та­му ва­шы дзе­ян­ні, звер­ну­тыя ў ся­рэ­дзі­ну мі­ну­ла­га ста­год­дзя, як ні­ко­лі важ­ныя і ак­ту­аль­ныя для на­ша­га гра­мад­ства сён­ня. Та­му яны атрым­лі­ва­юць пад­трым­ку ўлад і бу­дуць атрым­лі­ваць», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Прэ­зі­дэнт звяр­нуў ува­гу, што ў за­ле пры­сут­ні­ча­юць ма­ла­дыя лю­дзі ў па­го­нах. «Яны вы­бра­лі ад­ну з са­мых не­бяс­печ­ных і са­мых па­трэб­ных пра­фе­сій, без якой не мо­жа быць нар­маль­на­га жыц­ця, нар­маль­ных умоў для пра­цы і раз­віц­ця ні ў ад­ной дзяр­жа­ве. І гэ­та так­са­ма пра­яў­лен­не па­тры­я­тыз­му — рых­та­ваць ся­бе да ба­раць­бы за сваю зям­лю, за сва­іх дзя­цей, за свае сем'і», — лі­чыць кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

«Дзяр­жа­ва заў­сё­ды бу­дзе ра­біць усё, каб аба­рон­ца Ра­дзі­мы быў са­праўд­най гор­дас­цю на­ро­да. Але і кож­ны з нас не­за­леж­на ад ро­ду сва­ёй дзей­нас­ці аба­вя­за­ны ўнес­ці ўклад ва ўма­ца­ван­не дзяр­жа­вы і пры­мна­жэн­не яе на­цы­я­наль­ных ба­гац­цяў. Та­ды на­род Бе­ла­ру­сі мо­жа быць упэў­не­ны ў сва­ёй здоль­нас­ці аба­ра­ніць су­ве­рэ­ні­тэт і не­за­леж­насць кра­і­ны», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.

Сту­дат­ра­ды — найваж­ней­шы кад­ра­вы рэ­зерв

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў: «Ужо не пер­шы раз мы з ва­мі ўзні­ма­ем тэ­му сту­дат­ра­даў, і маю па­зі­цыю ў гэ­тым пы­тан­ні вы ве­да­е­це. Я заў­сё­ды бу­ду пад­трым­лі­ваць гэ­ты на­пра­мак, та­му што сту­дат­ра­ды — гэ­та не толь­кі доб­рая шко­ла для мо­ла­дзі, але і сур'­ёз­ны кад­ра­вы рэ­зерв».

Прэ­зі­дэнт на­га­даў, што ў свой час бы­ла па­стаў­ле­на за­да­ча ад­на­віць сту­дат­ра­даў­скі рух, і су­мес­на ўда­ло­ся гэ­та зра­біць. За тры га­ды сту­дат­ра­даў­скі рух аха­піў сот­ні ты­сяч юна­коў і дзяў­чат у Бе­ла­ру­сі.

«Зра­зу­ме­ла, што пры­маць сту­дат­ра­ды ў рэ­гі­ё­не — спра­ва кла­пат­лі­вая, маг­чы­ма, ліш­ні га­лаў­ны боль і тур­бо­та для мяс­цо­вых улад, — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Трэ­ба ад­даць на­леж­нае БРСМ, і гу­бер­на­та­рам, і ра­бо­та­даў­цам за тое, што да­па­ма­га­юць мо­ла­дзі, пра­да­стаў­ля­юць маг­чы­масць за­ра­біць, па­вы­ша­юць прэ­стыж ра­бо­чых пра­фе­сій».

На дум­ку кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, у сту­д-ат­ра­дах фар­мі­ру­юц­ца бу­ду­чыя кі­раў­ні­кі прад­пры­ем­стваў і ар­га­ні­за­цый. Сту­дат­ра­ды па­він­ны пра­ца­ваць у кож­ным ра­ё­не Бе­ла­ру­сі. І для сту­дат­ра­даў БРСМ най­маль­ні­кі, кі­раў­ні­кі рэ­гі­ё­наў па­він­ны ства­раць не­аб­ход­ныя ўмо­вы. Прык­лад для пе­рай­ман­ня ёсць — ра­бо­та атра­даў на Усе­бе­ла­рус­кай ма­ла­дзёж­най бу­доў­лі атам­най элект­ра­стан­цыі ў Аст­раў­цы. Прэ­зі­дэнт пад­тры­маў пра­па­но­ву мо­ла­дзі, каб у гэ­тым го­дзе ў кож­ным рэ­гі­ё­не сфар­мі­ра­ваць сту­дат­ра­даў­скі рух і ства­рыць ха­ця б адзін сту­дэнц­кі атрад.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў важ­насць та­го, што мо­ладзь ад­кры­та ў шы­ро­кім скла­дзе на­мя­чае стра­тэ­гію дзе­ян­няў БРСМ, ацэнь­вае ра­бо­ту кі­раў­ніц­тва ар­га­ні­за­цыі і ак­ты­ву. «На­шы з ва­мі рэ­гу­ляр­ныя ста­сун­кі — гэ­та доб­ры прык­лад та­го, як па­він­ны бу­да­вац­ца ад­но­сі­ны дзяр­жа­вы і гра­мад­скіх ар­га­ні­зай­цый, — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт. — Гэ­та рэ­аль­ная маг­чы­масць вы­ка­заць сваю па­зі­цыю па ак­ту­аль­ных пы­тан­нях жыц­ця, да­нес­ці ад імя мо­ла­дзі пра­па­но­вы і быць па­чу­ты­мі. А для дзяр­жа­вы — гэ­та доб­рая пля­цоў­ка, каб ра­зу­мець, чым жы­ве мо­ладзь, і зна­хо­дзіць най­леп­шыя фор­мы ўза­е­ма­дзе­ян­ня на ка­рысць на­шай Ра­дзі­мы».

Ці­ка­ва па­чуць, як мыс­ліць мо­ладзь, што лі­чыць важ­ным і ка­рыс­ным для кра­і­ны. «І ка­лі ў нас дыя­лог, то важ­на, каб і вы мя­не не толь­кі па­слу­ха­лі, але і па­чу­лі, аб'­ек­тыў­на аца­ні­лі ўсё тое, што ро­біц­ца ў на­шай ма­ла­дой су­ве­рэн­най дзяр­жа­ве для вас, для па­спя­хо­ва­га су­час­на­га і ўпэў­не­най бу­ду­чы­ні», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Ён так­са­ма пад­крэс­ліў, што сён­ня ва ўсім све­це, Бе­ла­русь не з'яў­ля­ец­ца вы­клю­чэн­нем, за­па­тра­ба­ва­ны моц­ныя, са­ма­стой­ныя, мэ­та­на­кі­ра­ва­ныя лю­дзі. Яны па­трэб­ны ўсю­ды — на вы­твор­час­ці і ў па­лі­ты­цы, у біз­не­се і ў на­ву­цы, у аду­ка­цыі і дзярж­кі­ра­ван­ні. Гэ­та ру­ха­вік пра­грэ­су, ад энер­гіі і мо­цы яко­га за­ле­жыць ды­на­мі­ка раз­віц­ця гра­мад­ства.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў: «Бе­ла­русь — ад­на з ня­мно­гіх дзяр­жаў, дзе ма­ла­дзёж­на­му ру­ху ўдзя­ля­ец­ца асаб­лі­вая ўва­га. Як кі­раў­нік дзяр­жа­вы я стаў­лю ў шэ­раг пер­ша­рад­ных стра­тэ­гіч­ных за­дач фар­мі­ра­ван­не та­ко­га ма­ла­до­га па­ка­лен­ня, якое скла­да­ла б яд­ро на­шай пра­ца­ві­тай, аду­ка­ва­най і зда­ро­вай на­цыі».

«Дзяр­жа­ва ні­ко­лі не па­кі­не ма­ла­дых лю­дзей сам-на­сам са сва­і­мі праб­ле­ма­мі, — за­явіў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Мы га­то­вы вы­бу­доў­ваць на­шы ад­но­сі­ны з мо­лад­дзю на поў­ным уза­ем­ным да­ве­ры. Дзяр­жа­ва зро­біць усё для рэа­лі­за­цыі кан­крэт­ных мер, на­кі­ра­ва­ных на па­ляп­шэн­не ста­но­ві­шча мо­ла­дзі ў кра­і­не».

На дум­ку Прэ­зі­дэн­та, ад­каз­насць, са­ма­стой­насць, іні­цы­я­ты­ва па­він­ны стаць га­лоў­ны­мі ры­са­мі па­ка­лен­ня мо­ла­дзі, а ра­зам з ім — і ўсёй кра­і­ны. У сваю чар­гу дзяр­жа­ва, як пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, не зды­мае з ся­бе за­да­чы ства­рэн­ня не­аб­ход­ных умоў для са­ма­рэа­лі­за­цыі і аду­ка­цыі мо­ла­дзі. «Дзяр­жа­ва па-ра­ней­ша­му бу­дзе ста­яць на яе аба­ро­не, да­па­ма­гаць у адап­та­цыі да су­час­ных умоў, каб мы ўсе ра­зам змаг­лі пай­сці да­лей, да больш вы­со­кай якас­ці жыц­ця», — за­явіў Прэ­зі­дэнт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».