Вы тут

Справы маладых


Най­буй­ней­шая ма­ла­дзёж­ная ар­га­ні­за­цыя кра­і­ны са­бра­ла сва­іх са­мых та­ле­на­ві­тых удзель­ні­каў, каб вы­зна­чыць, на­коль­кі ж«ура­джай­ны­мі» бы­лі мі­ну­лыя тры га­ды пра­цы. 42-гі з'езд Бе­ла­рус­ка­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ю­за мо­ла­дзі прай­шоў у Мін­ску. У імпры­ня­ла ўдзел амаль ты­ся­ча ак­тыў­ных чле­наў ар­га­ні­за­цыі з усіх рэ­гі­ё­наў кра­і­ны, а так­са­ма пры­клад­на тры ты­ся­чы гас­цей.

Свое­асаб­лі­вым сім­ва­лам з'ез­ду ста­ла яб­лы­ня: роз­ныя на­ро­ды на­дзя­ля­юць гэ­та дрэ­ва роз­ны­мі сім­ва­ліч­ны­мі зна­чэн­ня­мі, як пра­ві­ла, ста­ноў­чы­мі. У нас жа, як па­тлу­ма­чы­лі ўдзель­ні­кі фо­ру­му, яб­лы­не­вая кве­цень аса­цы­ю­ец­ца яшчэ і з Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гай. У год ся­мі­дзе­ся­ці­год­дзя БРСМ прэ­зен­та­ваў рэс­пуб­лі­кан­скі па­тры­я­тыч­ны пра­ект «Квет­кі Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі». Сім­ва­лам пра­ек­та ста­ла квет­ка яб­лы­ні на чыр­во­на-зя­лё­най стуж­цы.

Ін­ста­ля­цыя з яб­лы­не­вым са­дам бы­ла вы­стаў­ле­на ў хо­ле пер­ша­га па­вер­ха Па­ла­ца Рэс­пуб­лі­кі, дзе і са­бра­лі­ся ўсе ўдзель­ні­кі з'ез­ду. Яб­лы­кі, што ста­я­лі ў вя­лі­кіх скры­нях, сім­ва­лі­за­ва­лі ўра­джай — да­сяг­нен­ні ар­га­ні­за­цыі за апош­нія тры га­ды.

Вы­канаўца аба­вяз­каў Пер­ша­га сак­ра­та­ра ЦК БРСМ Анд­рэй Бе­ля­коў рас­ка­заў пра гэ­ты пе­ры­яд пра­цы сва­ёй ар­га­ні­за­цыі з ак­цэн­там на пры­яры­тэт­ных кі­рун­ках, ся­род якіх гра­ма­дзян­ска-па­тры­я­тыч­нае вы­ха­ван­не, сту­дат­ра­даў­скі і ва­лан­цёр­скі ру­хі, куль­тур­на-за­баў­ляль­ная дзей­насць і ра­бо­та ў ін­тэр­нэт-пра­сто­ры. Якія ж яны, гэ­тыя да­сяг­нен­ні?

Па-пер­шае, ці­ка­выя і не­стан­дарт­ныя. Та­кіх ак­цый і пра­ек­таў бы­ло сот­ні. Ся­род іх асаб­лі­вы ін­та­рэс вы­клі­ка­ла пе­ра­со­вач­ная вы­ста­ва «Му­зей-бус». Яна аб'­еха­ла ўсю кра­і­ну і да­ла маг­чы­масць усім ах­вот­ным да­ве­дац­ца больш пра подз­віг на­шых дзя­доў і пра­дзе­даў.

Па-дру­гое, пра­сяк­ну­тыя лю­боўю да Ра­дзі­мы. Пра­ца па ад­ра­джэн­ні гра­ма­дзян­скай лі­ры­кі і пес­ні — у ва­ен­ныя і пас­ля­ва­ен­ныя га­ды гэ­та бы­ло тым сты­му­лам, які да­ваў лю­дзям над­зею і ве­ру ў ся­бе.

— Мы зна­хо­дзім та­лен­ты, пад­трым­лі­ва­ем, ства­ра­ем но­выя ма­ла­дзёж­ныя пес­ні, якія ўжо гу­чаць па ўсё кра­і­не на роз­ных ме­ра­пры­ем­ствах і на на­шым з'ез­дзе, — рас­па­вёў Анд­рэй Бе­ля­коў. — Ця­пер спра­ва за кні­га­мі, філь­ма­мі, на­ву­ко­вы­мі да­сле­да­ван­ня­мі. Маг­чы­ма, не­аб­ход­на іні­цы­я­ваць ства­рэн­не дзяр­жаў­на­га за­ка­зу на тво­ры гра­ма­дзян­ска-па­тры­я­тыч­най тэ­ма­ты­кі: па­тры­я­тыч­ных сю­жэ­таў, па­вер­це, сён­ня ха­пае.

Па-трэ­цяе, ства­раль­ная БРСМ удзя­ляе вя­лі­кую ўва­гу раз­віц­цю сту­дат­ра­даў­ска­га ру­ху. Так, на мі­ну­лым з'ез­дзе ўдзель­ні­кі звяр­та­лі­ся да Прэ­зі­дэн­та па да­па­мо­гу па за­бес­пя­чэн­ні ў кож­най воб­лас­ці дзе­ся­ці ты­сяч ра­бо­чых мес­цаў для сту­дэнц­кіх атра­даў.

— На той час мно­гія не ве­ры­лі, што гэ­ту за­да­чу мож­на вы­ка­наць, — на­га­даў Анд­рэй Бе­ля­коў. — За­яў­лю ўча­раш­нім скеп­ты­кам, што план­ка ўзя­та і гэ­та ўжо прой­дзе­ны этап.

Па­вел Ба­цы­леў, сту­дэнт Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, рас­ка­заў пра ўдзел у адным з найбольш цікавых пра­ектаў БРСМ «100 ідэй для Беларусі»:

— Сён­ня ма­ёй рас­пра­цоў­кай ка­рыс­та­юц­ца ўжо пры­клад­на 100 ты­сяч хлоп­цаў і дзяў­чат па ўсім све­це. А ка­лісь­ці гэ­та бы­ла прос­та ідэя, якую я, школь­нік са Ста­рых Да­рог, ад­пра­віў на рэс­пуб­лі­кан­скі кон­курс «100 ідэй для Бе­ла­ру­сі». Дзе­сяць яго пе­ра­мож­цаў атры­ма­лі гран­ты, і я быў ся­род іх. Але «фіш­ка» не ў пе­ра­мо­зе і не ў гран­це, а ў тым, каб пра нас, пра на­шы вы­на­ход­ніц­твы, пра­ек­ты да­ве­да­ла­ся ўся кра­і­на.

Сён­ня ўдзель­ні­кі най­буй­ней­шай ма­ла­дзёж­най ар­га­ні­за­цыі ма­юць маг­чы­масць яшчэ больш шчыль­на су­пра­цоў­ні­чаць з дзяр­жаў­ны­мі струк­ту­ра­мі. У хлоп­цаў і дзяў­чат ёсць пра­па­но­вы па тым, як гэ­та эфек­тыў­на ар­га­ні­за­ваць.

* * *

Учо­ра быў абра­ны Пер­шы сак­ра­тар Цэнт­раль­на­га ка­мі­тэ­та БРСМ: ім стаў Анд­рэй Бе­ля­коў, які ра­ней зай­маў па­са­ду дру­го­га сак­ра­та­ра Цэнт­раль­на­га ка­мі­тэ­та. Так­са­ма на з'ез­дзе бы­лі ўне­се­ны змя­нен­ні і да­паў­нен­ні ў ста­тут ар­га­ні­за­цыі. У пры­ват­нас­ці, быў за­цвер­джа­ны но­вы ўзор ма­ла­дзёж­на­га бі­ле­та — у вы­гля­дзе бан­каў­скай кар­ты. Акра­мя та­го, быў абра­ны Цэнт­раль­ны ка­мі­тэт у скла­дзе 27 ча­ла­век.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.