Вы тут

Мэтазгодна выдаваць законы на беларускай і рускай мовах


Кан­сты­ту­цый­ны суд (КС) Бе­ла­ру­сі лі­чыць, што за­ка­на­даў­чыя ак­ты, якія за­кра­на­юць пра­вы і сва­бо­ды гра­ма­дзян, мэ­та­згод­на вы­да­ваць і на бе­ла­рус­кай, і на рус­кай мо­вах. Аб гэ­тым за­явіў стар­шы­ня Кан­сты­ту­цый­на­га су­да Бе­ла­ру­сі Пётр Мік­ла­шэ­віч, за­чыт­ва­ю­чы што­га­до­вае па­слан­не Прэ­зі­дэн­ту Бе­ла­ру­сі і абедз­вюм па­ла­там пар­ла­мен­та «Аб ста­не кан­сты­ту­цый­най за­кон­на­сці ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь у 2014 го­дзе», пе­рад­ае ка­рэс­пан­дэнт БЕЛ­ТА.

«Кан­сты­ту­цый­ны суд лі­чыць, што ця­пер для за­бес­пя­чэн­ня сва­бод­на­га до­сту­пу да пра­ва­суд­дзя за­ка­на­даў­чыя ак­ты, якія за­кра­на­юць пра­вы і сва­бо­ды гра­ма­дзян, мэ­та­згод­на вы­да­ваць на дзвюх дзяр­жаў­ных мо­вах — бе­ла­рус­кай і рус­кай, у ад­па­вед­нас­ці з па­ла­жэн­ня­мі арт. 17 Кан­сты­ту­цыі аб роў­на­сці дзвюх дзяр­жаў­ных моў», — ска­заў Пётр Мік­ла­шэ­віч.

«У нас Кан­сты­ту­цыя га­ран­туе роў­насць дзвюх моў... Хто па­мя­тае, у са­вец­кі час у нас ко­дэк­сы скла­да­лі­ся з дзвюх час­так. У пер­шай нор­мы вы­кла­да­лі­ся на бе­ла­рус­кай мо­ве, а ў дру­гой — на рус­кай», — рас­тлу­ма­чыў жур­на­ліс­там стар­шы­ня КС. Ён да­даў, што Кан­сты­ту­цый­ны суд, пры­ма­ю­чы па­слан­не, звяр­нуў ува­гу на тое, што на дзяр­жаў­ным уз­роў­ні пры­ма­юц­ца ме­ры для да­лей­ша­га раз­віц­ця бе­ла­рус­кай мо­вы. Та­му ў КС вы­ра­шы­лі, што і ў юры­дыч­най сфе­ры так­са­ма трэ­ба зра­біць пэў­ныя за­ха­ды.

Пётр Мік­ла­шэ­віч ад­зна­чыў, што на­яў­насць за­ко­наў на дзвюх мо­вах да­па­мо­жа пры не­аб­ход­нас­ці вес­ці су­да­вод­ства на бе­ла­рус­кай мо­ве.

Загаловак у газеце: Канстытуцыйны суд: мэтазгодна выдаваць законы на беларускай і рускай мовах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.