Вы тут

Паміж інтэрнатам і гатэлем


На што вар­та звяр­нуць ува­гу пры вы­ба­ры хос­та­ла

Ня­ма ні­чо­га пра­сцей­ша­га, чым, пры­яз­джа­ю­чы ў ін­шы го­рад ці кра­і­ну, ча­со­ва спы­ніц­ца ў хос­та­ле. І ўмо­вы, не­аб­ход­ныя для кам­форт­на­га жыц­ця, ёсць, і кош­ты знач­на ні­жэй­шыя, чым у гас­ці­ні­цы. Вя­до­ма, хос­та­лы бы­ва­юць роз­ныя: з трох спроб ча­со­ва­га жыт­ла (дзве ў Літ­ве і ад­на ва Укра­і­не) мне па­куль па­шчас­ці­ла толь­кі ад­ной­чы, у Віль­ню­се — там і якасць па­слуг, і кошт цал­кам за­да­валь­ня­лі. Праў­да, гэ­та не зна­чыць, што доб­ры хос­тал скла­да­на знай­сці. Але гэ­тая спра­ва па­тра­буе ўмен­ня.

21-9

Вы­бі­ра­ю­чы хос­тал, трэ­ба дак­лад­на вы­зна­чыць, што вам не­аб­ход­на ў аба­вяз­ко­вым па­рад­ку, а на што мож­на спа­кой­на за­плю­шчыць во­чы. Пэў­на, са­мы­мі ак­ту­аль­ны­мі пы­тан­ня­мі з'яў­ля­юц­ца са­ні­тар­ныя ўмо­вы (на­прык­лад, раз­мя­шчэн­не сан­вуз­ла — у ну­ма­ры ці ў агуль­ным ка­лі­до­ры). Я ча­ла­век да­во­лі грэб­лі­вы і, ад­ной­чы ад­чуў­шы, што та­кое агуль­ны душ, больш гэт­кай «ра­дас­ці» не за­ха­чу. Зрэш­ты, зноў-та­кі, хос­та­лы бы­ва­юць роз­ныя, і аб­агуль­няць тут на­ўрад ці маг­чы­ма. Ча­сам та­кая ўста­но­ва па­доб­ная да цал­кам пры­стой­на­га га­тэль­чы­ка 3+, і пры гэ­тым кошт пра­жы­ван­ня ў ёй бу­дзе аб­са­лют­на пры­маль­ны. Але ін­шым ра­зам мож­на на­тра­піць і на зу­сім убо­гі па­кой па яў­на за­вы­ша­най ца­не. Зга­дзі­це­ся, ма­ла за­да­валь­нен­ня да­стаў­ляе пра­жы­ван­не, хоць і ча­со­вае, у аб­шар­па­ным і бруд­ным па­мяш­кан­ні, з ня­спраў­най сан­тэх­ні­кай і шчы­лі­на­мі ў вок­нах. На жаль, пра та­кія мо­ман­ты рэд­ка ўда­ец­ца да­ве­дац­ца да за­ся­лен­ня, так што ўваж­лі­ва гля­дзі­це фо­та­здым­кі па­ко­яў у ін­тэр­нэ­це і чы­тай­це вод­гу­кі бы­лых па­ста­яль­цаў.

Дру­гі іс­тот­ны мо­мант — коль­касць лю­дзей, што бу­дуць жыць з ва­мі ў ну­ма­ры. Па­коі ў хос­та­лах бы­ва­юць як ад­на-, так і двух-, трох-, ча­ты­рох-… дзе­ся­ці­мес­ныя. І гэ­та яшчэ не мя­жа. З ад­на­го бо­ку, гэ­та вель­мі зруч­на, ка­лі вы едзе­це ванд­ра­ваць вя­лі­кай кам­па­ні­яй. Аль­бо ка­лі вам ці­ка­ва на сва­ёй ску­ры ад­чуць, як гэ­та — дзя­ліць па­кой з не­каль­кі­мі аб­са­лют­на не зна­ё­мы­мі людзь­мі часта роз­ных на­цы­я­наль­нас­цяў. Та­кія ну­ма­ры, вя­до­ма ж, каш­ту­юць знач­на менш, чым ад­на-, двух- і трох­мес­ныя. Ад­нак для мно­гіх спа­кой і ўпэў­не­насць у за­ха­ва­нас­ці аса­біс­тых рэ­чаў пе­ра­ва­жа­юць маг­чы­масць за­вес­ці муль­ты­на­цы­я­наль­ныя зна­ём­ствы.

Яшчэ ад­на важ­ная рэч у хос­та­ле — на­яў­насць кух­ні (пры­нам­сі, чай­ні­ка і по­су­ду), бя­ліз­ны, пра­са. Ма­ла хто га­туе ў ка­рот­ка­тэр­мі­но­вых па­езд­ках паў­на­вар­тас­ныя сня­дан­кі, абе­ды і вя­чэ­ры, але маг­чы­масць ха­ця б за­ва­рыць гар­ба­ту ці ка­ву па­він­на быць. Як і маг­чы­масць вы­цер­ці це­ла руч­ні­ком пас­ля ду­ша і па­пра­са­ваць па­ка­ме­ча­нае ў ча­ма­да­не адзен­не.

Та­кія вы­го­ды цы­ві­лі­за­цыі, як ад­да­ле­насць хос­та­ла ад мес­ца, дзе вы пла­ну­е­це пра­во­дзіць най­больш ча­су (як пра­ві­ла, гэ­та цэнтр го­ра­да), і вы­хад у ін­тэр­нэт, так­са­ма ні­хто не ад­мя­няў. Як пра­ві­ла, хос­та­лы, што зна­хо­дзяц­ца на га­рад­скіх ус­кра­і­нах, тан­ней­шыя, але гля­дзі­це, каб не да­вя­ло­ся больш па­тра­ціц­ца на транс­парт, да­яз­джа­ю­чы да не­аб­ход­ных мес­цаў. Ну а су­свет­нае па­ву­цін­не, ба­дай, най­больш зруч­ная маг­чы­масць звя­зац­ца з род­ны­мі, якія за­ста­лі­ся до­ма.

Ну і апош­няе: вар­та па­мя­таць, што хос­тал — гэ­та ва­ры­янт тан­на­га ка­рот­ка­ча­со­ва­га жыт­ла, так што не па­тра­буй­це ад та­кіх уста­ноў не­маг­чы­ма­га кам­фор­ту, а ста­рай­це­ся су­ад­нес­ці па­няц­ці кошт/якасць, вы­ключ­на сы­хо­дзя­чы з улас­ных па­трэб.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК

Да­рэ­чы

Ула­ды Мін­ска за хос­та­лы вы­ра­шы­лі ўзяц­ца ўсур'­ёз пас­ля та­го, як на­чаль­нік ін­спек­цыі Мі­ніс­тэр­ства па па­дат­ках і збо­рах па Мін­ску Ула­дзі­мір ЛАЙ­КОЎ па­ве­да­міў, што ле­тась у шмат­ква­тэр­ных да­мах ста­лі­цы вы­яў­ле­на 11 не­ле­галь­ных уста­ноў для ча­со­ва­га пра­жы­ван­ня. Пад­атко­выя ор­га­ны го­ра­да вы­свет­лі­лі, што ін­ды­ві­ду­аль­ныя прад­пры­маль­ні­кі, за­рэ­гіст­ра­ва­ныя ў якас­ці ква­тэ­раз­дат­чы­каў, ар­га­ні­за­ва­лі ў шмат­ква­тэр­ных да­мах хос­та­лы. Ад­нак, згод­на з за­ка­на­даў­ствам, у жы­лых па­мяш­кан­нях шмат­па­вяр­хо­вак за­ба­ро­не­на ар­га­ні­зоў­ваць хос­та­лы, бо пра­жы­ван­не ў ад­ной ква­тэ­ры 10–15 ча­ла­век мо­жа пры­чы­ніць дыс­кам­форт су­се­дзям.

Зда­быць до­ка­зы іс­на­ван­ня ў ква­тэ­ры хос­та­ла ня­лёг­ка. Ін­ды­ві­ду­аль­ныя прад­пры­маль­ні­кі сцвяр­джа­юць, што зда­юць ква­тэ­ры на су­ткі. На дум­ку Ула­дзі­мі­ра Лай­ко­ва, вы­ха­дам мо­жа стаць вы­зна­чэн­не за­ка­на­даў­ствам нар­ма­тыў­най коль­кас­ці квад­рат­ных мет­раў жылп­ло­шчы на ад­на­го ча­ла­ве­ка. У сваю чар­гу стар­шы­ня Мін­гар­вы­кан­ка­ма Анд­рэй Шо­рац рас­па­ра­дзіў­ся за­няц­ца вы­ву­чэн­нем гэ­тай праб­ле­мы і по­шу­кам яе вы­ра­шэн­ня. Для гэ­та­га ў Мін­ску бу­дзе ар­га­ні­за­ва­на ра­бо­чая гру­па.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».