Вы тут

Сакрэты прафесіі


Калі адлік часу ідзе на секунды

Дзень ра­таў­ні­ка ў Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь прай­шоў не­звы­чай­на. Кож­ны з пры­сут­ных мог ад­чуць на са­бе, што ж та­кое пра­ца ра­таў­ні­ка ў за­дым­ле­ным па­мяш­кан­ні, ці па­трэ­ні­ра­вац­ца на ма­не­ке­не ака­заць пер­шую да­па­мо­гу. Зра­біў гэ­та і ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды».

21-23

У ды­ме

У фае Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня раз­гар­ну­ла­ся тэ­ма­тыч­ная экс­па­зі­цыя, пры­све­ча­ная ба­раць­бе з над­звы­чай­ны­мі сі­ту­а­цы­я­мі ў су­час­ных умо­вах. На­вед­валь­ні­кі ўста­но­вы на свае во­чы па­ба­чы­лі экі­пі­роў­ку ра­таў­ні­коў, па­зна­ё­мі­лі­ся з пры­бо­ра­мі цэнт­ра хі­міч­най і ра­ды­я­цый­най аба­ро­ны. А по­бач з трэ­на­жо­ра­мі-ма­не­ке­на­мі для ака­зан­ня пер­шай ме­ды­цын­скай да­па­мо­гі бы­ла раз­ме­шча­на і ды­ма­і­мі­ту­ю­чая ўста­ноў­ка.

— Ці не хо­ча­це зай­сці ў па­лат­ку? Ад­чу­е­це не­па­срэд­на, як мы пра­цу­ем на вы­ез­дзе, — па­смі­ха­юц­ца ра­таў­ні­кі.

Зга­джа­ю­ся і па­чы­наю апра­наць экі­пі­роў­ку. З не­пры­выч­кі не ад­ра­зу спраў­ля­ю­ся з ме­та­ліч­ны­мі за­шпіль­ка­мі ў курт­цы з вог­не­ўстой­лі­ва­га ма­тэ­ры­я­лу. За спі­ну ра­таў­ні­кі ве­ша­юць ба­лон са сціс­ну­тым па­вет­рам. На га­ла­ву з цяж­кас­цю ўзла­зіць кіс­ла­род­ная мас­ка. Па­верх яе — шлем. Ру­хі кры­ху ска­ва­ныя, бо за­ўваж­на па­груз­неў (толь­кі пас­ля да­ве­даў­ся, што аму­ні­цыя ва­жыць кі­ла­гра­маў двац­цаць). Бя­ру ў ру­кі свят­ло­ды­ёд­ны ліх­та­рык. Ад яго асляп­ляль­на­га бляс­ку на­ва­коль­ныя жму­рац­ца. Раз­ва­роч­ва­ю­ся на 180 гра­ду­саў і за­хо­джу ў па­лат­ку, поў­ную імі­та­та­ру ды­му. Пра­мень ма­гут­на­га ліх­та­ры­ка пра­бі­вае да­ро­гу, маг­чы­ма, на два-тры дзя­сят­кі сан­ты­мет­раў на­пе­ра­дзе. А ме­на­ві­та ў та­кіх умо­вах час­та і ра­ту­юць жыц­ці пад­час па­жа­раў у жыт­ле. Толь­кі ка­лі я ма­гу са­бе да­зво­ліць пе­ра­соў­вац­ца па па­лат­цы ня­спеш­ным кро­кам, то ў ра­таў­ні­коў ад­лік ча­су ідзе на се­кун­ды, каб за­ры­ен­та­вац­ца і вы­цяг­нуць ча­ла­ве­ка на све­жае па­вет­ра…

Ратаўнікі высокай кваліфікацыі

Так­са­ма ў Дзень ра­таў­ні­ка кі­раў­ні­кі Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях і Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Ула­дзі­мір Ва­шчан­ка і Ма­рат Жы­лін­скі пад­пі­са­лі па­гад­нен­не аб су­пра­цоў­ніц­тве. Ця­пер у кра­і­не бу­дуць рых­та­ваць вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ных кі­раў­ні­коў па пы­тан­нях аба­ро­ны на­сель­ніц­тва і тэ­ры­то­рый ад над­звы­чай­ных сі­ту­а­цый як пры­род­на­га, так і тэх­на­ген­на­га ха­рак­та­ру, а так­са­ма вя­дзен­ня гра­ма­дзян­скай аба­ро­ны. Так­са­ма ба­кі пла­ну­юць аб­мень­вац­ца тэ­а­рэ­тыч­най і прак­тыч­най ін­фар­ма­цы­яй, якая да­па­мо­жа па­пя­рэдж­ваць і лік­ві­да­ваць та­кія зда­рэн­ні.

— Ар­мія ра­таў­ні­коў у кра­і­не вель­мі вя­лі­кая. План­ку ўзроў­ню пад­рых­тоў­кі спе­цы­я­ліс­таў мы тры­ма­ем вы­со­ка, але хо­чам да­поў­ніць ву­чэб­ны пра­цэс кі­раў­ніц­кім кам­па­не­нтам, — сцвяр­джае мі­ністр па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях Ула­дзі­мір ВА­ШЧАН­КА.— Час па­ста­ян­на вы­му­шае ка­рэк­та­ваць за­пас пра­фе­сій­ных ве­даў у тым лі­ку і тым, хто кі­руе пы­тан­ня­мі бяс­пе­кі ўжо не­па­срэд­на на мес­цах. Га­лоў­нае для нас сён­ня — гэ­та не толь­кі паў­плы­ваць на свя­до­масць лю­дзей, але і пры­віць ім ра­зу­мен­не та­го, што пра ўлас­ную бяс­пе­ку ні­хто лепш за іх са­міх не па­кла­по­ціц­ца. Са свай­го бо­ку мы па­ста­ян­на пра­во­дзім раз­на­стай­ныя ме­ра­пры­ем­ствы, дзе дзе­лім­ся сак­рэ­та­мі сва­ёй пра­цы і дэ­ман­стру­ем тэх­ні­ку. Што да кі­раў­ні­коў, то кож­ны з іх му­сіць за­бяс­печ­ваць бяс­пе­ку свай­го ка­лек­ты­ву. Але прак­ты­ка па­каз­вае, што ўзро­вень гэ­тай ад­каз­нас­ці ра­зу­мее не кож­ны…

21-24

Пар­коў­ка­мі зой­мец­ца Генп­ра­ку­ра­ту­ра?

Вель­мі на­ба­ле­лая тэ­ма для пе­ра­поў­не­на­га Мін­ска — бес­сіс­тэм­ная пар­коў­ка аў­та­ма­бі­ляў жы­ха­ра­мі ў два­рах. Яна пра­гу­ча­ла на ву­чэб­ным се­мі­на­ры па пы­тан­нях за­бес­пя­чэн­ня па­жар­най бяс­пе­кі і па­пя­рэ­джан­ня над­звы­чай­ных сі­ту­а­цый для дзе­ю­чых і бу­ду­чых кі­раў­ні­коў.

З ад­на­го бо­ку, мно­гія кі­роў­цы жа­да­юць ба­чыць свай­го жа­лез­на­га ка­ня з вок­наў улас­най ква­тэ­ры ці офі­са, на­ват не раз­гля­да­ю­чы ў якас­ці аль­тэр­на­ты­вы спе­цы­я­лі­за­ва­ныя ста­ян­кі, ка­лі яны і ёсць. Ці па­кі­да­юць ма­шы­ну «на пяць хві­лі­на­чак». Але мес­ца пад вок­на­мі хо­піць да­лё­ка не ўсім. І ці мно­гія кі­роў­цы, пар­ку­ю­чы аў­то, ду­ма­юць пра маг­чы­мы пра­езд ра­та­валь­най тэх­ні­кі?

У ліс­та­па­дзе мі­ну­ла­га го­да ў Мін­ску га­рэ­ла ква­тэ­ра ў ад­ным са шмат­па­вяр­хо­ві­каў у спаль­ным ра­ё­не. До­ступ тэх­ні­кі да мес­ца па­жа­ру быў ус­клад­не­ны абы-як пры­пар­ка­ва­ны­мі ў два­ры аў­та­ма­бі­ля­мі. Ка­лі ра­таў­ні­кі ўсё ж даб­ра­лі­ся да па­ла­ю­чай ква­тэ­ры і па­ту­шы­лі па­жар, яны знай­шлі там два тру­пы…

— На жаль, ёсць вы­пад­кі, ка­лі не­маг­чы­масць пра­ез­ду ства­рае праб­ле­му пры лік­ві­да­цыі па­жа­раў і эва­ку­а­цыі лю­дзей, — га­во­рыць Ула­дзі­мір Ва­шчан­ка. — Та­му мы вы­нес­лі гэ­тае пы­тан­не на раз­гляд у Ге­не­раль­най пра­ку­ра­ту­ры. Ня­прос­та ад­ка­заць, як гэ­тую праб­ле­му мож­на вы­ра­шыць. Ві­да­воч­на, тут ёсць прэ­тэн­зіі не толь­кі да кі­роў­цаў, але і да тых, хто пра­ек­та­ваў пры­лег­лую да бу­дын­каў тэ­ры­то­рыю, па­мы­ліў­шы­ся ў пра­гно­зе на бу­ду­чы­ню. Ко­ліш­няя нор­ма ў ад­но ма­шы­на­мес­ца на ча­ты­ры ква­тэ­ры пра­ца­ва­ла, ка­лі аў­та­ма­біль быў ма­ла­да­сяж­най па­куп­кай, а не срод­кам пе­ра­соў­ван­ня. А ця­пер гэ­та ўплы­вае і на нас. У мно­гіх сем'­ях ёсць па два аў­та­ма­бі­лі і на­ват больш. Мо­жа, і ад­на­го ма­шы­на­мес­ца на ква­тэ­ру ўжо бу­дзе не­да­стат­ко­ва? Праб­ле­ма до­сту­пу праз ня­пра­віль­на пры­пар­ка­ва­ныя аў­то пе­ра­шка­джае не толь­кі нам, але ад гэ­та­га не ляг­чэй…

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.