Вы тут

Спрабавалі скрасці два «МАЗы»


Ня­ўда­чай скон­чы­ла­ся нач­ная спро­ба не­вя­до­мых са­гнаць з тэ­ры­то­рыі ад­на­го са ста­ліч­ных за­во­даў два «МА­Зы». Адзін з гру­за­ві­коў пе­ра­ку­ліў­ся ў агляд­ную яму чы­гу­нач­ных пу­цей.

— А дру­гі «МАЗ», як за­ўва­жы­лі ран­кам ра­бот­ні­кі прад­пры­ем­ства, ста­яў не на тым мес­цы, дзе яго па­кі­ну­лі на­пя­рэ­дад­ні, — рас­па­вя­ла прэс-афі­цэр Пар­ты­зан­ска­га РУ­УС г. Мін­ска На­тал­ля Га­ну­се­віч. — Пас­ля агля­ду мес­ца зда­рэн­ня ста­ла зра­зу­ме­ла, ча­му зла­мыс­ні­кі без пе­ра­шкод па­тра­пі­лі на тэ­ры­то­рыю за­во­да і за­вя­лі гру­за­выя аў­та­ма­бі­лі: на не­ка­то­рых участ­ках ага­ро­джа ад­сут­ні­ча­ла ўво­гу­ле. Пас­ля зда­рэн­ня з пе­ра­куль­ван­нем ад­на­го з «МА­Заў» не­вя­до­мыя кі­ну­лі ма­шы­ны і знік­лі. Ці­ка­ва, што вар­таў­нік у тую ноч ні­чо­га па­да­зро­на­га не ба­чыў і не чуў. А сіс­тэ­май ві­дэа­на­зі­ран­ня за­вод аб­ста­ля­ва­ны не быў. Та­му су­пра­цоў­ні­кам кры­мі­наль­на­га вы­шу­ку бу­дзе ня­прос­та ўста­на­віць асо­бы зла­мыс­ні­каў.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.