Вы тут

Хай дабро перамагае!


Ка­зач­ны ве­чар у пад­трым­ку дзя­цей з аў­тыз­мам прай­шоў у Ку­па­ла­вым до­ме

На ўва­хо­дзе ў Дзяр­жаў­ны лі­та­ра­тур­ны му­зей Ян­кі Ку­па­лы гас­цей су­стра­каў ка­ляд­ны кір­маш. Тут мож­на бы­ло на­быць са­ма­роб­нае пе­чы­ва, ман­да­ры­ны, кні­гі. Пра­да­ва­лі гэ­та пе­ра­апра­ну­тыя ў ка­зач­ных пер­са­на­жаў да­рос­лыя і дзе­ці і су­пра­цоў­ні­цы му­зея ў на­род­ных стро­ях. Кір­маш, апроч уся­го, даб­ра­чын­ны: гро­шы ад про­да­жу пой­дуць на ка­рысць гра­мад­скай ар­га­ні­за­цыі «Дзе­ці. Аў­тызм. Баць­кі». Пры­сут­ных ад­ра­зу ахоп­лі­вае ат­мас­фе­ра цяп­ла і... каз­кі. Ідэя гэ­тай не­звы­чай­най ім­прэ­зы на­ра­дзі­ла­ся ў вя­до­май бе­ла­рус­кай ка­зач­ні­цы Але­ны МАС­ЛА.

«Сён­ня прэм'­ер­нае ме­ра­пры­ем­ства арт-сту­дыі «Каз­ка», — рас­па­вя­ла ар­га­ні­за­тар­ка. — У мя­не столь­кі зна­ё­мых ці­ка­вых твор­чых і дзе­ла­вых лю­дзей, якія, апроч та­го, што зай­ма­юц­ца сва­ёй спра­вай, ма­юць доб­рыя сэр­цы і га­то­выя зра­біць крок на­су­страч ін­ша­му ча­ла­ве­ку! Усе яны аб'­яд­на­лі­ся ў арт-сту­дыю пад дэ­ві­зам «Да­бро пе­ра­ма­гае!».

Пер­шую сваю ім­прэ­зу арт-сту­дыя «Каз­ка» не­да­рэм­на пры­свя­ці­ла дзе­цям з аў­тыз­мам. Бо яны — не хво­рыя, а асаб­лі­выя і не­звы­чай­ныя. А што, як не каз­ка, з'яў­ля­ец­ца пра­вад­ні­ком у свет не­звы­чай­на­га?

«Гэ­та пер­шае даб­ра­чын­нае ме­ра­пры­ем­ства ў пад­трым­ку пра­ек­та «Да­вай­це ву­чыц­ца ін­клю­зіі ра­зам». Сло­ва «ін­клю­зія» да­ты­чыц­ца не толь­кі аду­ка­цыі, гэ­та па­няц­це агуль­на­са­цы­яль­на­га маш­та­бу, — па­тлу­ма­чы­ла стар­шы­ня між­на­род­най даб­ра­чын­най гра­мад­скай ар­га­ні­за­цыі «Дзе­ці. Аў­тызм. Баць­кі» Тац­ця­на ЯКАЎ­ЛЕ­ВА. — Але для та­го, каб уклю­чыць лю­дзей з асаб­лі­вас­ця­мі ў звы­чай­нае жыц­цё, ім не­аб­ход­на даць аду­ка­цыю. За мя­жой дзе­ці з аў­тыз­мам за­кан­чва­юць шко­лы, па­сту­па­юць у ВНУ, ста­но­вяц­ца вя­до­мы­мі людзь­мі. Мы так­са­ма хо­чам гэ­та­га. Сён­ня на­ша ар­га­ні­за­цыя прэ­зен­туе свой пра­ект, у ме­жах яко­га мы на­ву­ча­ем пер­шых бе­ла­рус­кіх спе­цы­я­ліс­таў. Ужо 19 ча­ла­век атры­ма­лі сер­ты­фі­ка­ты па­во­дзін­ных ана­лі­ты­каў-па­чат­коў­цаў».

Па сло­вах Тац­ця­ны Якаў­ле­вай, ужо рэа­лі­зу­ец­ца па­ка­заль­ны пра­ект на ба­зе мін­скай 187-й шко­лы, дзе ад­кры­ты клас, у якім ся­род вуч­няў ёсць дзе­ці з аў­тыз­мам. Там пра­цу­юць за­про­ша­ныя за­меж­ныя спе­цы­я­ліс­ты, апроч та­го, у роз­ных ра­ё­нах ста­лі­цы ад­кры­ла­ся яшчэ не­каль­кі па­доб­ных кла­саў, дзе ўжо ай­чын­ныя спе­цы­я­ліс­ты бу­дуць су­пра­ва­джаць та­кіх вуч­няў.

Пад­тры­маць пра­ект прый­шлі мно­гія вя­до­мыя і, ка­неш­не ж, не­звы­чай­ныя лю­дзі. Са­ма вя­ду­чая Але­на Мас­ла на­дзе­ла на ся­бе по­яс з ма­гіч­ны­мі ка­мень­чы­ка­мі і пра­па­на­ва­ла дзе­цям па­ча­ра­ваць. Пер­шы ма­лень­кі ча­раў­нік у кас­цю­ме ры­ца­ра па­цёр ка­мень­чык на по­ясе — і вы­клі­каў... са­праўд­ных ка­ля­доў­шчы­каў, якія прый­шлі з зор­кай і Ка­зой. Гэ­та су­пра­цоў­ні­цы му­зея зла­дзі­лі для гас­цей са­праўд­нае свя­та. «Тое, што му­зей ад­чы­ніў дзве­ры для на­шай ак­цыі, свед­чыць, што тут за­хоў­ва­юць тра­ды­цыі гас­цін­нас­ці і даб­ра­чын­нас­ці, за­кла­дзе­ныя ў сва­ім до­ме Ян­кам Ку­па­лам і яго жон­кай Ула­дзі­сла­вай Фран­цаў­най», — ад­зна­чы­ла Але­на Мас­ла.

Усёй за­лай дзе­ці і да­рос­лыя з за­хап­лен­нем «уваск­ра­ша­лі» Ка­зу, якая ўсё ні­як не ха­це­ла па­ды­мац­ца, адо­рва­лі ме­ха­но­шу цу­кер­ка­мі, аба­ран­ка­мі і гра­шы­ма. Усе на­ка­ля­да­ва­ныя срод­кі, як і тое, што вы­ру­чы­лі з кір­ма­шу, пай­шло на рэа­лі­за­цыю пра­гра­мы «Да­вай­це ву­чыц­ца ін­клю­зіі ра­зам».

Пас­ля ка­ля­да­ван­ня і гуль­няў вы­сту­піў Алег Ха­мен­ка. Лі­дар гур­та «Па­лац» — не толь­кі збі­раль­нік. Ме­на­ві­та яго го­лас за­пі­са­ны на мно­гіх дыс­ках з бе­ла­рус­кі­мі каз­ка­мі, не­ка­то­рыя з якіх му­зы­ка рас­па­вёў гле­да­чам, а так­са­ма пра­спя­ваў для гас­цей ве­ча­ры­ны пес­ні. Вя­лі­кае ўра­жан­не ад ка­ляд­ных ка­зак-пры­пе­вак па­кі­нуў вы­ступ дзі­ця­ча­га фальк­лор­на­га гур­та «Ка­лы­хан­ка» пад кі­раў­ніц­твам Ла­ры­сы Рыж­ко­вай. Апроч та­го, пе­рад ма­лень­кі­мі гас­ця­мі і іх баць­ка­мі вы­сту­пі­лі паэ­ты Люд­мі­ла Хей­да­ра­ва, На­вум Галь­пя­ро­віч, Вік­тар Жы­буль, бард Алесь Ка­моц­кі, мас­тач­ка Ак­са­на Арак­чэ­е­ва... Вы­сту­поў­цы атрым­лі­ва­лі на па­мяць аб ве­ча­ры­не свое­асаб­лі­выя дып­ло­мы — аформ­ле­ныя ў рам­кі ма­люн­кі, аў­та­ры якіх — дзе­ці з аў­тыз­мам.

І хоць у тра­ды­цый­ных бе­ла­рус­кіх каз­ках не заў­сё­ды быў шчас­лі­вы фі­нал, бо яны па­він­ны бы­лі ву­чыць дзя­цей і рых­та­ваць іх да жыц­ця, свя­точ­ная ве­ча­ры­на ў Ку­па­ла­вым до­ме не толь­кі прай­шла і за­вяр­шы­ла­ся доб­ра, але і ста­ла па­чат­кам ад­ной вя­лі­кай і свет­лай каз­кі, у якой да­бро і да­па­мо­га бліж­ня­му аба­вяз­ко­ва пе­ра­мо­гуць.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК

Да­вед­ка

Арт-сту­дыя «Каз­ка» ство­ра­на ў 2015 го­дзе. Сва­ёй дзей­нас­цю аб'­яд­ноў­вае пісь­мен­ні­каў, мас­та­коў, му­зы­каў, ак­цё­раў, эт­ног­ра­фаў і ўсіх-усіх ча­раў­ні­коў, якія ў што­дзён­ным жыц­ці ўме­юць ства­раць цу­ды. За­сна­валь­ні­ца арт-сту­дыі — пісь­мен­ні­ца-ка­зач­ні­ца Але­на Мас­ла, аў­та­рка па­пу­ляр­ных пра­ек­таў «Мі­ла­шоў­ска-Мі­ла­шаў­скія чы­тан­ні» і «Лі­та­ра­тур­ная мас­ле­ні­ца».

МДГА «Дзе­ці. Аў­тызм. Баць­кі» ство­ра­на тры га­ды та­му сем'­я­мі, якія су­тык­ну­лі­ся з аў­тыз­мам, дзе­ля ін­клю­зіі «асаб­лі­вых» дзя­цей у ма­са­вую шко­лу і гра­мад­ства. Па іні­цы­я­ты­ве і пры ак­тыў­ным удзе­ле баць­коў у Мін­ску пра­цуе шэсць ін­тэ­гра­ва­ных кла­саў для дзя­цей з аў­тыз­мам, ства­ра­ец­ца пер­шая ў кра­і­не ін­клю­зіў­ная шко­ла для та­кіх вуч­няў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».