Вы тут

Дзіця па-за сістэмай?


«Сіс­тэ­ма ёсць, але яна вы­пад­ко­ва да­ла збой», — га­во­раць «за кад­рам» чы­ноў­ні­кі, якія ця­пер на­доў­га ўцяг­ну­ты ў раз­бор ва­кол жу­дас­на­га вы­пад­ку, што не толь­кі ў Го­ме­лі, але, ба­дай, ва ўсёй кра­і­не меў эфект вы­бу­ху.

Раз­мо­ва ідзе пра зной­дзе­ны на мі­ну­лым тыд­ні му­мі­фі­ка­ва­ны труп трох­ме­сяч­най дзяў­чын­кі, які пра­ля­жаў у ад­ной з го­мель­скіх ква­тэр больш за паў­го­да. Коль­кі дак­лад­на, і яшчэ мно­гія ін­шыя ака­ліч­нас­ці гэ­тай спра­вы вы­свят­ля­юць су­пра­цоў­ні­кі След­ча­га ка­мі­тэ­та. Згод­на з афі­цый­ным ка­мен­та­ры­ем, па па­да­зрэн­ні ў здзяйс­нен­ні за­бой­ства за­тры­ма­ны бія­ла­гіч­ныя баць­кі дзяў­чын­кі. Ім па­гра­жае вы­ключ­ная ме­ра па­ка­ран­ня.

А на ўзроў­ні ўлад сён­ня пры­ма­юц­ца за­ха­ды, каб вы­зна­чыць і пры­цяг­нуць да ад­каз­нас­ці тых, на кім кан­крэт­на сіс­тэ­ма ад­соч­ван­ня лё­су не­маў­ля­ці да­ла збой. Пра гэ­та жур­на­ліс­ты да­вед­ва­юц­ца з роз­ных пры­ват­ных кры­ніц, бо афі­цый­ных ка­мен­та­ры­яў па­куль ня­ма.

На­чаль­нік ад­дзе­ла ін­фар­ма­цыі і гра­мад­скіх су­вя­зяў УУС Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Анд­рэй Ма­зе­пін агу­чыў вер­сію, якую сціс­ла паў­та­ру.

8 сту­дзе­ня га­мяль­чан­ка знай­шла на лес­віч­най пля­цоў­цы шмат­па­вяр­хо­ві­ка па ву­лі­цы Ма­зу­ра­ва но­ва­на­ро­джа­на­га хлоп­чы­ка і вы­клі­ка­ла мі­лі­цыю. Пас­ля агля­ду дзі­ця­ці ме­ды­ка­мі яго стан быў пры­зна­ны зда­валь­ня­ю­чым, а ў рэ­чах зной­дзе­на бір­ка з ра­дзіль­ні з фаль­шы­вым проз­ві­шчам, але рэ­аль­ным ад­ра­сам. Ад­ра­сам той са­май ква­тэ­ры, дзе паз­ней бу­дзе зроб­ле­на страш­ная зна­ход­ка. Су­пра­цоў­ні­кі вы­шу­ку не без праб­лем у ад­ным з пры­то­наў вы­лі­чы­лі і за­тры­ма­лі ня­дбай­ную ма­ту­лю з су­жы­це­лем. Яны вя­лі аса­цы­яль­ны лад жыц­ця, ба­дзя­лі­ся і п'ян­ства­ва­лі. Пад­час гу­тар­кі з апе­ра­тыў­ні­ка­мі жан­чы­на пры­зна­ла­ся, што па­кі­ну­ла но­ва­на­ро­джа­на­га ў пад'­ез­дзе. І зга­да­ла яшчэ пра ад­но сваё дзі­ця, якое за­ста­ло­ся ў ква­тэ­ры су­жы­це­ля.

Пер­ша­па­чат­ко­ва су­пра­цоў­ні­кі мі­лі­цыі ду­ма­лі, што зной­дуць дзяў­чын­ку жы­вой, але клю­чоў ад жыл­ля не бы­ло, і дзве­ры прый­шло­ся ўзлом­ваць. У ка­ляс­цы ля­жа­ла мёрт­вае не­маў­ля, якое гра­ма­дзян­ка на­ра­дзі­ла ў лю­тым мі­ну­ла­га го­да, а ў маі яго за­ду­шыў су­жы­цель 31-га­до­вай Ві­я­ле­ты. Гэ­тыя звест­кі бу­дуць яшчэ пра­вя­рац­ца шмат­лі­кі­мі экс­пер­ты­за­мі. Па­куль ёсць вер­сія аб спрэч­цы па­між су­жы­це­ля­мі за дзяр­жаў­ную да­па­мо­гу, атры­ма­ную на дзі­ця. Гро­шы гра­ма­дзян­ка быц­цам ад­да­ла на­пя­рэ­дад­ні сва­ёй ма­ці, на ру­ках якой за­ста­лі­ся яшчэ трое яе ма­ла­лет­ніх дзя­цей. Пас­ля за­бой­ства ад­бы­ло­ся пры­мі­рэн­не, і баць­кі ўжо мёрт­вай Сня­жа­ны па­кі­ну­лі це­ла ў ква­тэ­ры і сыш­лі ў не­вя­до­мым на­прам­ку. Га­во­раць — ба­дзя­лі­ся па роз­ных ра­ё­нах воб­лас­ці, жы­лі на да­чах ней­кіх зна­ё­мых... На­рэш­це ма­ці Ві­я­ле­ты за­яві­ла ў мі­лі­цыю, каб вы­свет­ліць, дзе яе ша­ла­пут­ная дач­ка.

Да­лей — толь­кі пы­тан­ні, на якія афі­цый­ныя асо­бы ад­ка­заў па­куль упар­та не да­юць. Маў­ляў, пра­вод­зяц­ца шмат­лі­кія пра­вер­кі на­конт та­го, хто, як і ка­лі апош­ні раз ці­ка­віў­ся лё­сам но­ва­на­ро­джа­най дзяў­чын­кі. Іх вы­нік за­кра­не лё­сы мно­гіх лю­дзей, та­му па­куль ра­на неш­та агуч­ваць.

Аб­лас­ная ка­мі­сія па спра­вах не­паў­на­лет­ніх пра­вя­ла тэр­мі­но­вае па­ся­джэн­не ў шы­ро­кім скла­дзе. Ад­нак жур­на­ліс­таў ту­ды не пус­ці­лі.

Ін­фар­ма­цыя, якая тым ці ін­шым чы­нам пра­соч­ва­ец­ца з роз­ных кры­ніц, свед­чыць, што ўжо па­збаў­ле­ны па­сад кі­раў­нік, на­мес­нік кі­раў­ні­ка і са­цы­яль­ны пе­да­гог шко­лы, «за­ма­ца­ва­най» за тым ра­ё­нам, дзе афі­цый­на бы­ла за­рэ­гіст­ра­ва­на за­бі­тая дзяў­чын­ка. Зноў жа, не­афі­цый­на ста­ла вя­до­ма і пра зваль­нен­не шэ­ра­гу ме­ды­цын­скіх су­пра­цоў­ні­каў, якія па­він­ны бы­лі ажыц­цяў­ляць па­тра­наж не­маў­ля­ці. Ка­жуць, у чор­ным спі­се зволь­не­ных ёсць і проз­ві­шчы чы­ноў­ні­каў. Ка­лі так — за што кан­крэт­на? Спа­дзя­ю­ся, мы ўсё ж да­ве­да­ем­ся з афі­цый­ных кры­ніц пра са­праўд­ныя пры­чы­ны збою ў ад­ла­джа­най (?) сіс­тэ­ме ахо­вы жыц­ця дзя­цей.

Праў­да, зу­сім не ўпэў­не­на, што па­ка­ран­не пры­зна­ных ві­на­ва­ты­мі зме­ніць жыц­цё­вую фі­ла­со­фію гра­ма­дзян, якія не пры­вык­лі ўво­гу­ле ні пра што за­дум­вац­ца. Ці не паў­то­раць лёс го­ра-ма­ці яе чац­вё­ра дзя­цей?

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».