Вы тут

У прыродзе няма сфер, якія нельга даследаваць


На Па­лес­сі і сён­ня ба­чаць ву­жы­на­га ка­ра­ля, а бе­ла­рус­кі лаз­нік — кла­січ­ны пал­тэр­гейст

Ці іс­ну­юць пры­ві­ды і ін­ша­пла­не­ця­не? На­ву­цы па­куль не вя­до­ма. Але ў на­шай кра­і­не ёсць су­пол­ка ама­та­раў, якая больш за дзе­сяць га­доў да­сле­дуе роз­ныя ана­маль­ныя з'я­вы: пал­тэр­гейст, не­вя­до­мых на­ву­цы жы­вёл, ля­та­ю­чыя та­лер­кі. Шу­ка­юць і ме­тэа­ры­ты. Ча­му лю­дзі блу­ка­юць у трох сос­нах і як ся­бе па­во­дзіць пры су­стрэ­чы са звыш­на­ту­раль­ным, рас­ка­заў ку­ра­тар пра­ек­та «Уфа­кам», кан­ды­дат сель­ска­гас­па­дар­чых на­вук Ілья БУ­ТАЎ.

21-3

— Як вы да­вед­ва­е­це­ся пра ана­маль­ныя з'я­вы?

— Га­лоў­ная пля­цоў­ка — фо­рум і элект­рон­ная пош­та на­шай су­пол­кі. Гэ­та ра­ней да­сы­ла­лі па­пя­ро­выя ліс­ты. Пра пал­тэр­гейст пі­шуць у асноў­ным лю­дзі з глы­бін­кі, з буй­ных га­ра­доў — Мін­ска, Маск­вы — та­кія па­ве­дам­лен­ні прак­тыч­на не пры­хо­дзяць. Хоць я не ду­маю, што там менш вы­пад­каў. Так­са­ма ма­ні­то­рым прэ­су, шу­ка­ем ці­ка­выя зда­рэн­ні. Вы­яз­джа­ем, ка­лі ёсць міс­тыч­ныя сля­ды ад уз­дзе­ян­ня не­ча­га не­вя­до­ма­га. Ста­ра­ем­ся раз­гля­даць на­ват не­вя­лі­кія вы­пад­кі з пал­тэр­гей­стам і пры­ві­да­мі, па­коль­кі кож­ны з іх уні­каль­ны. За столь­кі га­доў мы ўжо на­ву­чы­лі­ся ад­роз­ні­ваць пад­роб­кі і міс­ты­фі­ка­цыі.

— На­прык­лад?

— Вель­мі час­та нам да­сы­ла­юць фо­та­здым­кі з «ар­тэ­фак­та­мі». Мут­ныя, не­зра­зу­ме­лыя пля­мы на фо­та як толь­кі ні на­зы­ва­юць: пры­ві­ды, шон­гі, «ша­ры пра­ны». Звы­чай­на аказ­ва­ец­ца, што ў кадр тра­пі­лі та­кія ба­наль­ныя рэ­чы, як пыл, кроп­лі даж­джу, сня­жын­кі, ней­кія ка­зур­кі. Лю­бы пра­фе­сій­ны фа­то­граф мо­жа на­зваць яшчэ з дзя­ся­так па­доб­ных не­ана­маль­ных эпі­зо­даў на здым­ках. Па­ра з ро­та на здым­ку, асаб­лі­ва ка­лі гэ­та на мо­гіл­ках, так­са­ма ад­ра­зу вы­клі­кае ва ўяў­лен­ні міс­тыч­ныя кар­ці­ны. За НЛА пры­ма­юць і ня­бес­ныя це­лы: Ве­не­ру, Марс, буй­ныя яр­кія зор­кі. Ад­нак сён­ня прак­тыч­на ў лю­бым тэ­ле­фо­не ёсць пра­гра­ма, якая за пяць се­кун­даў вы­зна­чыць, што за аст­ра­на­міч­ны аб'­ект ба­чыў ча­ла­век.

— Ці час­та вы­яз­джа­е­це ў экс­пе­ды­цыі?

— У зі­мо­выя ме­ся­цы экс­пе­ды­цый прак­тыч­на ня­ма, ле­там больш. За год вы­хо­дзіць ка­ля 10—15 па­ез­дак. На па­чат­ку лю­та­га збі­ра­ем­ся ў Ва­ло­жын­скі ра­ён. Ёсць ін­фар­ма­цыя, што там упаў ме­тэа­рыт і пра­біў лёд во­зе­ра. Су­мес­на з мін­скі­мі дай­ве­ра­мі хо­чам па­спра­ба­ваць пад­няць яго. За ўсю гіс­то­рыю Бе­ла­ру­сі бы­ло зной­дзе­на вель­мі ма­ла ме­тэа­ры­таў, толь­кі шэсць. Апош­ні вы­яві­лі аж­но ў 1980-х.

— Рас­ка­жы­це, што да­сле­да­ва­лі ў апош­ні час.

— У нас бы­ла крып­та­заа­ла­гіч­ная экс­пе­ды­цыя (по­шук не­вя­до­мых на­ву­цы іс­тот. — Аўт.) на Па­лес­се. Лю­дзі пі­са­лі, што ба­чы­лі там ней­кую вя­лі­кую змяю. Яе на­зы­ва­юць па-роз­на­му: ка­роль ву­жоў, змя­і­ны цар. Шмат на­зі­ран­няў бы­ло яшчэ ў 1960—1970-х га­дах. Мы па­куль не ве­да­ем, апіс­ва­юць лю­дзі ад­ну іс­то­ту ці не­каль­кіх з ад­ноль­ка­вым арэ­а­лам па­ся­лен­ня. Ад­ны рас­каз­ва­юць пра вель­мі вя­лі­кую змяю з грэб­нем на га­ла­ве, які на­гад­вае ка­ро­ну, і та­му вы­клі­кае пэў­ныя мі­фа­ла­гіч­ныя па­ра­ле­лі. Паводле дру­гой вер­сіі, гэ­та прос­та буй­ная змяя, не па­доб­ная ні да яко­га з мяс­цо­вых ві­даў. Трэ­ція апіс­ва­юць яшчар­ку па­ме­рам па са­ба­ку. Гэ­тыя да­сле­да­ван­ні ўжо пры­цяг­ну­лі ўва­гу за­ола­гаў з Ака­дэ­міі на­вук. Хут­чэй за ўсё, ву­жы­ны ка­роль — ней­кі рэд­кі від змей, які ў Бе­ла­ру­сі не рас­паў­сю­джа­ны. Бы­лі ці­ка­выя па­езд­кі па вы­ву­чэн­ні фе­но­ме­на пал­тэр­гей­ста. На­прык­лад, у вёс­цы Гра­баў­ка Го­мель­скай воб­лас­ці вар­таў­ні­кі па­ста­ян­на ба­чы­лі пры­від у ад­ным мес­цы. Мы вы­яві­лі там вы­со­кі ўзро­вень інф­ра­гу­ку. Да­рэ­чы, вя­до­мыя з фальк­ло­ру да­ма­вік і лаз­нік так­са­ма ма­юць кла­січ­ныя ры­сы пал­тэр­гей­ста.

— Якіх яшчэ мі­фа­ла­гіч­ных пер­са­на­жаў су­стра­ка­юць бе­ла­ру­сы?

— Па­ве­дам­ля­лі пра ру­са­лак, ле­су­на. Мы ўво­гу­ле ці­ка­вім­ся та­кім па­няц­цем, як блуд­ныя мес­цы — мес­цы ў ле­се, дзе лю­дзі рап­там губ­ля­юць ары­ен­та­цыю. Блу­каць у трох сос­нах — гэ­та не жарт. Бы­ва­юць на­ват смя­рот­ныя зы­хо­ды. Ле­тась мы вы­яз­джа­лі ў Ма­гі­лёў­скую воб­ласць. Мяс­цо­выя жы­ха­ры, якія ледзь не кож­ны дзень хо­дзяць у лес у яга­ды і доб­ра яго ве­да­юць, па­каз­ва­лі кан­крэт­ную сцеж­ку. Збо­чыш ту­ды — мі­ні­мум два дні бу­дзеш блу­каць. Адзін муж­чы­на рас­каз­ваў, што яму ад­ной­чы здаў­ся ча­ла­век у ле­се, які яго за­біў і, каб пры­ха­ваць па­мер­ла­га, на­кі­нуў на це­ла ку­чу гал­ля. Муж­чы­на цэ­лы дзень пра­ля­жаў, а ка­лі ўстаў, уба­чыў, што го­лы. У та­кім вы­гля­дзе і прый­шоў у вёс­ку. Гэ­тую гіс­то­рыю, вя­до­ма, мож­на спі­саць на га­лю­цы­на­цыі: там не­па­да­лёк бы­ло ба­ло­та, а ба­лот­ныя вы­па­рэ­нні мо­гуць вы­клі­каць «мроі». Ад­нак ін­шае блуд­нае мес­ца, ку­ды мы ез­дзі­лі, зна­хо­дзі­ла­ся на ўзвыш­шы, дзе га­зы кан­цэнт­ра­вац­ца не мо­гуць (яны збі­ра­юц­ца толь­кі ў ні­зі­нах і ярах). Я не ка­жу, што трэ­ба вы­ву­чаць ле­су­на. Вар­та да­сле­да­ваць та­кія мес­цы, раз­бі­рац­ца ў аб­ста­ві­нах, якія мо­гуць вы­клі­каць пэў­ныя га­лю­цы­на­цыі. У нас для гэ­та­га ёсць пра­гра­мы па вы­ву­чэн­ні дрэў, гле­бы.

— А што на­конт ва­шай дзей­нас­ці ду­мае афі­цый­ная на­ву­ка?

— На­ву­коў­цы, не зна­ё­мыя з на­шай пра­цай, мо­гуць ста­віц­ца да яе скеп­тыч­на, на­ват смя­яц­ца, аж да та­го мо­ман­ту, па­куль са­мі не су­тык­нуц­ца з гэ­ты­мі з'я­ва­мі. Ёсць доб­ры вы­раз: не іс­нуе сфер у пры­ро­дзе, якія нель­га бы­ло б да­сле­да­ваць. Па­трэб­ны толь­кі пра­віль­ныя па­ды­хо­ды. З на­мі су­пра­цоў­ні­чае шмат на­ву­коў­цаў. Хоць ёсць тыя, хто апры­ёры лі­чыць, што НЛА і змя­і­ны ка­роль — лух­та. І гэ­та нар­маль­на, кры­ты­ка па­він­на быць. Ка­лі ця­бе ні­хто не кры­ты­куе, зна­чыць, твае да­сле­да­ван­ні ні­ко­му не ці­ка­выя і іх уво­гу­ле не чы­та­лі.

— Пра­ві­лы па­во­дзін пры су­тык­нен­ні са звыш­на­ту­раль­ным іс­ну­юць?

— Лю­бая не­вя­до­мая з'я­ва па­тэн­цый­на не­бяс­печ­ная, та­му не трэ­ба лез­ці на ра­жон і ты­каць пал­кай у ана­ма­ліі. Нам ха­це­ла­ся б, каб ча­ла­век пры су­стрэ­чы з не­звы­чай­ным зды­маў яго на ві­дэа. Лепш за­няць ад­да­ле­ную для на­зі­ран­ня па­зі­цыю, па­збя­гаць кан­так­ту з па­доб­най з'я­вай. Вя­до­мы вы­пад­кі, ка­лі лю­дзі атрым­лі­ва­лі траў­мы, час­цей за ўсё апё­кі (сят­чат­кі во­ка, на­прык­лад).

— Як не зблы­таць ана­ма­лію з гуль­нёй уяў­лен­ня?

— Тут толь­кі адзін спо­саб — на­яў­насць ма­тэ­ры­яль­ных свед­чан­няў, фі­зіч­ных сля­доў. Ін­шым ус­кос­ным фак­та­рам мо­жа быць, ка­лі ад­ну і тую ж з'я­ву на­зі­ра­лі не­каль­кі лю­дзей ці за­фік­са­ва­лі з не­каль­кіх пунк­таў. На­ват упэў­не­насць ча­ла­ве­ка, што ён штось­ці ба­чыў, не па­цвяр­джае рэ­аль­насць ана­ма­ліі.

— Якую та­ям­ні­цу вы ха­це­лі б рас­крыць най­перш?

— Ха­це­ла­ся б ра­за­брац­ца з пры­ві­да­мі Мір­ска­га зам­ка. З Ня­свіж­скім мы доб­ра па­пра­ца­ва­лі. На­ват на­ча­ва­лі ў кар­цін­най га­ле­рэі, дзе ві­сіць парт­рэт Бар­ба­ры Ра­дзі­віл, хоць не яна ў вы­ні­ку ака­за­ла­ся «пра­та­ты­пам» та­го са­ма­га пры­ві­ду! Хут­чэй за ўсё, гэ­та кня­гі­ня Ган­на Сан­гуш­ка. Так­са­ма ці­ка­віць та­ям­ні­ца по­лац­кіх су­та­рэн­няў. Яшчэ адзін фе­но­мен, пра які ў Бе­ла­ру­сі ма­ла звес­так, — гэ­та кру­гі на па­лях. У кра­і­нах-су­сед­ках — Поль­шчы, Ра­сіі — іх шмат, а ў нас ча­мусь­ці амаль ня­ма, толь­кі ка­ля дзе­ся­ці вы­пад­каў вя­до­ма. Ці кру­гі на бе­ла­рус­кіх па­лях са­праў­ды рэд­касць, ці прос­та лю­дзі не рас­каз­ва­юць. Ка­лі вы су­стра­ка­лі­ся з ана­маль­ны­мі з'я­ва­мі, звяр­тай­це­ся да нас — бу­дзем шу­каць ад­ка­зы ра­зам.

На­тал­ля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.