Вы тут

Крэдытаванне насельніцтва адновяць у лютым


Пра гэ­та па­ве­дам­ляе прэс-служ­ба Нац­бан­ка Бе­ла­ру­сі. На­га­да­ем, што яшчэ ле­тась у снеж­ні га­лоў­ны рэ­гу­ля­тар рэ­ка­мен­да­ваў ка­мер­цый­ным бан­кам стрым­лі­ваць рост крэ­дыт­на­га парт­фе­ля да 1 лю­та­га. Кры­ху паз­ней най­буй­ней­шыя бан­кі кра­і­ны па­ча­лі спы­няць крэ­ды­та­ван­не фі­зіч­ных асоб, у тым лі­ку на жыл­лё­вую не­ру­хо­масць. Зра­зу­ме­ла, што ў гэ­тых умо­вах па­ляп­шаць свае жыл­лё­выя ўмо­вы на­сель­ніц­тву бу­дзе праб­ле­ма­тыч­на… А ўчо­ра Нац­банк па­ве­да­міў, што не пла­нуе пад­аў­жаць дзе­ян­не гэ­тай рэ­ка­мен­да­цыі.

Спе­цы­я­ліс­ты Нац­бан­ка ад­зна­чы­лі, што «гэ­та ра­шэн­не пры­ма­ла­ся ў скла­дзе комп­лек­су ста­бі­лі­за­цый­ных мер і на­сі­ла ча­со­вы ха­рак­тар, пад­аў­жаць яго дзе­ян­не пас­ля 1 лю­та­га не пла­ну­ец­ца. Ра­зам з тым пра­па­но­ва гро­шай у эка­но­мі­цы бу­дзе аб­мя­жоў­вац­ца ін­стру­мен­та­мі ма­не­тар­най па­лі­ты­кі та­кім чы­нам, каб аб'­ёмы крэ­ды­та­ван­ня не па­ру­ша­лі мак­ра­эка­на­міч­ную зба­лан­са­ва­насць і фі­нан­са­вую ста­біль­насць. У цэ­лым за 2015 год пры­рост па­тра­ба­ван­няў бан­каў да эка­но­мі­кі праг­на­зу­ец­ца ў ме­жах 17–22% у за­леж­нас­ці ад раз­віц­ця сі­ту­а­цыі».

Пад асоб­ны кант­роль тра­піць крэ­ды­та­ван­не дзяр­жаў­ных пра­грам. Та­му ўра­дам і На­цы­я­наль­ным бан­кам пры­ня­та ра­шэн­не аб фі­нан­са­ван­ні но­вых пра­ек­таў праз спе­цы­яль­на ство­ра­ны для гэ­тых мэ­таў ін­сты­тут — Банк раз­віц­ця. «Ка­мер­цый­нае крэ­ды­та­ван­не бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца бан­ка­мі. Але рэ­сур­сы бу­дуць на­кі­роў­вац­ца вы­ключ­на на фі­нан­са­ван­не эфек­тыў­ных пра­ек­таў, з вы­со­кай ад­да­чай», — удак­лад­ні­лі сваю па­зі­цыю ў Нац­бан­ку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».