Вы тут

«Ластаўкі» мікрапазык


Пер­шыя мік­ра­фі­нан­са­выя ар­га­ні­за­цыі кра­і­ны ўклю­ча­ны ў рэ­естр На­цы­я­наль­на­га бан­ка

У ме­жах рэа­лі­за­цыі паў­на­моц­тваў На­цы­я­наль­на­га бан­ка па вя­дзен­ні рэ­ест­ра мік­ра­фі­нан­са­вых ар­га­ні­за­цый рэ­гу­ля­та­рам 14 сту­дзе­ня бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не аб уклю­чэн­ні ў яго пер­шых 2 юры­дыч­ных асоб: спа­жы­вец­кі ка­а­пе­ра­тыў «Ста­ліч­ны клуб» і та­ва­рыст­ва «Се­лект­Прам­Фі­нанс».

На­га­да­ем, што ў ад­па­вед­нас­ці з Ука­зам Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі ад 30 чэр­ве­ня 2014 го­да № 325 «Аб пры­цяг­нен­ні і пра­да­стаў­лен­ні па­зык, дзей­нас­ці мік­ра­фі­нан­са­вых ар­га­ні­за­цый» для ажыц­цяў­лен­ня дзей­нас­ці па рэ­гу­ляр­ным пра­да­стаў­лен­ні мік­ра­па­зык ар­га­ні­за­цыі па­він­ны быць уклю­ча­ны ў рэ­естр мік­ра­фі­нан­са­вых ар­га­ні­за­цый, што вя­дзец­ца На­цы­я­наль­ным бан­кам.

Па­свед­чан­не № 1 у гэ­тым рэ­ест­ры бы­ло атры­ма­на спа­жы­вец­кім ка­а­пе­ра­ты­вам фі­нан­са­вай уза­е­ма­да­па­мо­гі «Ста­ліч­ны клуб». Што гэ­та зна­чыць? Вы­зна­ча­ны ка­а­пе­ра­тыў на сва­ёй ста­рон­цы ў ін­тэр­нэ­це па­ве­дам­ляе, што «сё­ле­та ён мае пра­ва ажыц­цяў­ляць дзей­насць па рэ­гу­ляр­ным пра­да­стаў­лен­ні мік­ра­па­зык фі­зіч­ным асо­бам. У пры­ват­нас­ці — ра­мес­ні­кам (на пад­ста­ве пра­да­стаў­лен­ня да­ку­мен­та, які па­цвяр­джае ажыц­цяў­лен­не ра­мес­най дзей­нас­ці), ула­даль­ні­кам аса­біс­тай пад­соб­най гас­па­дар­кі (на пад­ста­ве да­вед­кі з сель­са­ве­та аб вя­дзен­ні аса­біс­тай да­па­мож­най гас­па­дар­кі), ула­даль­ні­кам ся­дзіб (на пад­ста­ве пра­да­стаў­лен­ня да­ку­мен­та, што па­цвяр­джае ажыц­цяў­лен­не дзей­нас­ці ў сфе­ры аг­ра­эка­ту­рыз­му), за­сна­валь­ні­кам ка­мер­цый­ных ар­га­ні­за­цый (на пад­ста­ве пра­да­стаў­лен­ня Ста­ту­та та­ва­рыст­ва з аб­ме­жа­ва­най ад­каз­нас­цю, та­ва­рыст­ва з да­дат­ко­вай ад­каз­нас­цю, уні­тар­на­га прад­пры­ем­ства). На мо­мант уклю­чэн­ня ў рэ­естр Нац­бан­ка ка­а­пе­ра­тыў ажыц­цяў­ляе бяс­страт­ную пра­цу, ква­лі­фі­ка­цыя яго пер­са­на­лу ад­па­вя­дае па­тра­ба­ван­ням ука­за Прэ­зі­дэн­та дзяр­жа­вы і ка­а­пе­ра­тыў у поў­ным аб'­ёме вы­кон­вае свае фі­нан­са­выя аба­вя­за­цель­ствы».

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.