Вы тут

Сыр «спынілі» пад Дубаўлянамі


Па ра­шэн­ні эка­на­міч­на­га су­да Каст­рыч­ніц­ка­га ра­ё­на г. Мін­ска за па­ру­шэн­не пра­ві­лаў ганд­лю і ака­зан­ня па­слуг на­сель­ніц­тву 42,3 то­ны сы­ру на су­му 2,04 міль­яр­да руб­лёў, якія на­ле­жаць ТАА «Лан­дорс», на­кі­ра­ва­ны ў да­ход дзяр­жа­вы.

— Яшчэ ў снеж­ні мі­ну­ла­га го­да пад­час рэй­да­вых ме­ра­пры­ем­стваў па спы­нен­ні не­ле­галь­на­га аба­ра­чэн­ня та­ва­раў, су­пра­цоў­ні­кі ўпраў­лен­ня па ба­раць­бе з эка­на­міч­ны­мі зла­чын­ства­мі УУС Мі­набл­вы­кан­ка­ма ра­зам з мыт­ні­ка­мі ка­ля вёс­кі Ду­баў­ля­ны Мінск­ага ра­ё­на за­тры­ма­лі дзве гру­за­выя аў­та­ма­шы­ны, — па­ве­да­мі­ла стар­шая опер­упаў­на­ва­жа­ная па асаб­лі­ва важ­ных спра­вах ГУ­БЭЗ МУС Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Ве­ра­ні­ка Па­смец­це­ва. — Пад­час пра­вер­кі аў­та­транс­пар­ту апе­ра­тыў­ні­кі знай­шлі ў ку­за­вах гру­за­ві­коў 42,3 то­ны сы­ру, які пе­ра­во­зіў­ся без да­ку­мен­таў, што па­цвяр­джа­лі б вод­пуск пра­дук­цыі, яе транс­пар­та­ван­не і да­лей­шую рэа­лі­за­цыю. Кі­роў­цы ле­галь­насць пе­ра­воз­кі імі сы­ру так­са­ма па­цвер­дзіць не змаг­лі. Пад­час да­лей­шых пра­ве­рак вы­свет­лі­ла­ся, што сыр на­ле­жыць прад­пры­ем­ству «Лан­дорс», ад­нак тое не здо­ле­ла пра­да­ста­віць афі­цый­ных да­ку­мен­таў на транс­пар­та­ван­не гру­зу.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».