Вы тут

Бацькава спадчына


«Та­кіх баць­каў ця­пер ня­ма, якім ён быў,— з лю­боўю на­пі­са­ла пра свай­го та­ту Ва­лян­ці­на Ша­па­ра­ва, ста­рэй­шая жы­хар­ка вёс­кі Ста­рая Бе­лі­ца Го­мель­ска­га ра­ё­на.— Мой та­та, 1888 го­да на­ра­джэн­ня, быў пісь­мен­ным, та­му піль­на са­чыў, каб і дзе­ці ўсе ву­чы­лі­ся. Сам не ку­рыў і хлоп­цам не да­зва­ляў — па­ліць бра­ты ста­лі, ужо слу­жа­чы ў ар­міі… А яшчэ баць­ка пры­ву­чыў нас да пра­цы — і зноў жа не на сло­вах, а на спра­ве быў тут най­пер­шым пры­кла­дам. Ні­я­кіх сва­рак у нас до­ма не бы­ло — як па­між баць­ка­мі, так і ся­род дзя­цей… На­огул, ва ўсім ён быў пры­кла­дам для нас.

22-23

У ар­міі та­та (на пер­шым здым­ку ён у чор­ным адзен­ні) не слу­жыў і на вай­ну яго не за­бра­лі — бо меў вель­мі хво­рае сэр­ца (а пра­жыў да 75 га­доў толь­кі дзя­ку­ю­чы та­му, што ста­ран­на са­чыў за сва­ім зда­роў­ем). І хоць пад­час вай­ны ён ха­ваў­ся ад нем­цаў, але ад­ной­чы яго арыш­та­ва­лі і пры­му­со­ва вы­вез­лі на пра­цу. Ён тра­піў у Венг­рыю — паз­ней рас­каз­ваў, як там бы­ло дрэн­на, як га­ла­да­лі і зня­сіль­ва­лі… Ад­ной­чы з та­кі­мі ж не­ба­ра­ка­мі шу­ка­лі яны ежы ў раз­бу­ра­ным до­ме, і та­та знай­шоў 12 аб­раз­коў свя­тых. З та­го ча­су ён заўж­ды на­сіў іх з са­бой, бо ве­рыў, што яны абароняць — і, ве­да­е­це, на­ват у вель­мі страш­ную бам­бёж­ку, пад­час якой шмат хто за­гі­нуў, та­та за­стаў­ся жы­вы. На­пры­кан­цы 1944 го­да та­та вяр­нуў­ся да­моў і стаў пра­ца­ваць у кал­га­се. А па­коль­кі да пра­цы ста­віў­ся вель­мі сум­лен­на і ад­каз­на, то на агуль­ных схо­дах яго заў­сё­ды хва­лі­лі і ста­ві­лі ін­шым у прык­лад. Ад­ной­чы на­пры­кан­цы го­да стар­шы­ня кал­га­са ска­заў, маў­ляў, які ма­лай­чы­на Іван, за­ра­біў во­сем пу­доў пша­ні­цы, а та­та, які атры­маў толь­кі адзін пуд, ска­заў пра тое стар­шы­ні, дык ён у ад­каз: «Трэ­ба ж лю­дзей за­ах­во­ціць, каб лепш пра­ца­ва­лі».

Пас­ля вай­ны жы­лі мы бед­на, як і ўсе, але ў нас быў свой па­ра­ту­нак ад ну­до­ты — гар­мо­нік, ба­ла­лай­ка, барабан. Ча­ты­ры мае бра­ты ўме­лі іг­раць на гар­мо­ні­ку, а Шу­ра яшчэ на ба­ла­лай­цы. Ма­ма доб­ра спя­ва­ла, сяст­ра На­дзя ад­бі­ва­ла рытм на ба­ра­ба­не. Я спы­та­ла не­як у ма­мы, як у нас на­огул з'я­віў­ся гар­мо­нік. Аказ­ва­ец­ца, яе сын Яша (та­таў па­сы­нак), ка­лі быў ма­лень­кім, са­дзіў­ся на лож­ку і сціс­каў па­душ­ку, быц­цам іг­раў на гар­мо­ні­ку. Бы­ло тое яшчэ да вай­ны, сям'я та­ды жы­ла ня­бла­га, бо та­та за­раб­ляў, во­зя­чы на ка­ні торф з ба­ло­та на элект­ра­стан­цыю ў Го­мель, — та­му, як толь­кі ма­ма рас­ка­за­ла пра Яшу, дык ад­ра­зу і ку­пі­лі ў Го­ме­лі гар­мо­нік.

…Рас­ка­жу яшчэ адзін па­мят­ны вы­па­дак пра та­ту. Мы жы­лі та­ды ў па­сёл­ку Пе­ра­мо­га. А ма­ма і та­та бы­лі ро­дам з Урыц­ка­га, што ў 5 кі­ла­мет­рах, і там жы­лі ўсе та­та­вы сва­я­кі. 21 ве­рас­ня на Урыц­кім бы­ло пра­столь­нае свя­та, і ма­ма з та­там што­год у гэ­ты дзень ха­дзі­лі ў гос­ці (а да нас ро­дзі­чы ў гос­ці пры­яз­джа­лі 19 снеж­ня, на Мі­ко­лу). Дык вось, та­та тро­хі там вы­піў. Ідуць да­моў, і ён усё пы­та­ец­ца ў ма­мы: «Ду­ня, Пе­ра­мо­га да­лё­ка?». А ўжо бліз­ка зу­сім, ма­ма так і ска­за­ла. Та­ды та­та сеў і ска­заў, што бу­дзе тут спаць. Да­вя­ло­ся ма­ме з до­ма вы­клі­каць на да­па­мо­гу сы­ноў — мае бра­ты прый­шлі і ад­вя­лі та­ту да­моў. І вы­ра­шыў ён клас­ці­ся прос­та на пад­ло­зе. Ста­лі яму слаць і пад­клад­ваць па­душ­ку, а ён усё ад­кід­вае і кры­чыць: «Бу­ду спаць на пра­сто­ле ў Ста­лі­на!». А як ра­ні­цай пра­чнуў­ся, то ка­жа: «Ду­маў, што дзе­ці мя­не шка­ду­юць, а ні­хто ні­чо­га на­ват не па­сця­ліў». Са­мая ма­лод­шая з ма­іх сяст­ры­чак, Лю­ба, па­ча­ла та­ды з яго смя­яц­ца і рас­каз­ваць, як ён спаў «на пра­сто­ле ў Ста­лі­на». Доў­га по­тым яшчэ тое пры­гад­ва­ла.

22-24

…Чым больш ста­рэю, тым час­цей ус­па­мі­наю дзя­цін­ства і тое, якая ў нас бы­ла друж­ная, вя­сё­лая сям'я. Вось яна амаль уся на дру­гім здым­ку, што да­та­ва­ны 1948 го­дам: у ніж­нім шэ­ра­гу (спра­ва на­ле­ва) сяст­ра На­дзя, на­ша ма­ма, сяст­ра Лю­ба, я, сёст­ры Ні­на і Ве­ра; у верх­нім шэ­ра­гу (зле­ва на­пра­ва) бра­ты Лё­ша, Пе­ця, Яша, яго жон­ка Воль­га, сяст­ра То­ня. І хоць сён­ня нас за­ста­ло­ся толь­кі ча­ты­ры сяст­ры — я, Ні­на, Ве­ра і Лю­ба — у нас да­гэ­туль вель­мі цёп­лыя ад­но­сі­ны і агуль­ныя ўспа­мі­ны».

***

Па­ва­жа­ныя чы­та­чы! Кон­курс «Фо­та­зды­мак з гіс­то­ры­яй» пра­цяг­ва­ец­ца. Мы па-ра­ней­ша­му ча­ка­ем ад вас ці­ка­вых фо­та з ся­мей­на­га аль­бо­ма (за вы­клю­чэн­нем ле­таш­ніх здым­каў з ку­рор­та, вя­сель­ных фо­та­се­сій і су­час­ных фо­та дзя­цей). Вам ёсць што па­ка­заць і рас­ка­заць? Да­вай­це па­гар­та­ем ся­мей­ныя аль­бо­мы ра­зам! Фо­та­здым­кі з гіс­то­ры­яй (не больш за тры) да­сы­лай­це з ад­па­вед­най па­зна­кай на ад­рас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяль­ніц­ка­га, 10 а, або іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу. Аў­тар най­леп­ша­га фо­та з гіс­то­ры­яй бу­дзе ад­зна­ча­ны пры­зам. Ары­гі­на­лы да­сла­ных фо­та­здым­каў аба­вяз­ко­ва вяр­та­юц­ца аў­та­рам.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.