Вы тут

Інэса КУЗЬМІЧ: «МЫ З МУЖАМ БЫЛІ БЛІЗКІЯ ДУШЫ...»


Яго на­зы­ва­лі «све­та­нос­ным» мас­та­ком. І не­вы­пад­ко­ва: мно­гія сцвяр­джа­юць, што ад яго кар­цін ідзе ней­кае дзіў­нае, кас­міч­нае свят­ло. Яно ідзе ад тва­раў ма­дон­наў, ство­ра­ных ру­кою та­ле­на­ві­та­га мас­та­ка, і ад­люст­роў­ва­ец­ца на тва­рах лю­дзей, якія на­вед­ва­юць яго вы­ста­вы.

[caption id="attachment_68602" align="alignnone" width="400"]Аляксей Кузьміч у майстэрні. Аляксей Кузьміч у майстэрні.[/caption]

Аляк­сей Кузь­міч, зна­ка­мі­ты бе­ла­рус­кі мас­так, пай­шоў з жыц­ця 31 каст­рыч­ні­ка 2013 го­да. Два га­ды Аляк­сей Ва­сі­лье­віч зма­гаў­ся з на­ступ­ства­мі цяж­кай хва­ро­бы — род­ныя і бліз­кія, як маг­лі, пад­трым­лі­ва­лі яго пас­ля ін­суль­ту. Ён ужо вяр­нуў­ся да твор­час­ці, зноў узяў у ру­кі пэн­дзаль, у Мін­ску прай­шлі дзве яго твор­чыя вы­ста­вы — і рап­там...

У Мін­ску, у Тра­ец­кім прад­мес­ці, у ста­ра­жыт­ным двух­па­вяр­хо­вым бу­дын­ку, з вок­наў яко­га ад­кры­ва­ец­ца цу­доў­ны вы­гляд на ці­хую Свіс­лач, шмат га­доў зна­хо­дзі­ла­ся май­стэр­ня Аляк­сея Кузь­мі­ча. Тут мы і су­стрэ­лі­ся з жон­кай мас­та­ка, Ін­эсай Іо­сі­фаў­най, і яго сы­нам, Аляк­се­ем Аляк­се­е­ві­чам.

У Аляк­сея Кузь­мі­ча бы­ла маг­чы­масць стаць ле­та­піс­цам са­вец­кай рэ­ча­іс­нас­ці: пад­час за­кан­чэн­ня Бе­ла­рус­ка­га тэ­ат­раль­на-мас­тац­ка­га ін­сты­ту­та ён бліс­ку­ча аба­ра­ніў дып­лом­ную пра­цу «Ра­ні­ца ву­галь­на­га кар'­е­ра», для на­пі­сан­ня якой на­ват ез­дзіў у Куз­бас. За­тым, па­чы­на­ю­чы з 1975 го­да, — удзел у роз­ных вы­ста­вах, ус­туп­лен­не ў Са­юз мас­та­коў у 1984 го­дзе, ад­крыц­цё пер­шай пер­са­наль­най вы­стаў­кі... Зда­ец­ца, усё склад­ва­ла­ся доб­ра. Але ўвесь гэ­ты час іш­лі по­шу­кі свай­го твор­ча­га «я». Мас­так па­ста­ян­на за­дум­ваў­ся пра сэнс жыц­ця, пра мі­сію ча­ла­ве­ка на Зям­лі, пра на­ка­на­ван­не жан­чы­ны, пра яе не­зям­ную пры­га­жосць...

І ён знай­шоў сваю тэ­му! У яго склаў­ся свой воб­раз жа­но­чай пры­га­жос­ці — воб­раз ма­дон­ны. Без­умоў­на, для гэ­та­га бы­лі свае пе­рад­умо­вы: у паў­та­ра го­да стра­ціў­шы баць­ку, які па­мёр на­ўпрост на рал­лі, бу­ду­чы мас­так жыў, акру­жа­ны лю­боўю і кло­па­там ма­ці, вяс­ко­вай пра­цаў­ні­цы, і пя­ці ста­рэй­шых сяс­цёр. Праз шмат га­доў ён на­ма­люе кар­ці­ну «Маё за­ла­тое дзя­цін­ства», дзе па­ка­жа ся­бе, не­маў­ля, на ру­ках у ма­ці — ма­ла­дой ма­дон­ны, у акру­жэн­ні пя­ці свет­лых юных дзяў­чат...

— Аляк­сей не ад­ной­чы га­ва­рыў мне: ён з дзя­цін­ства ве­даў, што бу­дзе мас­та­ком — так ха­цеў ма­ля­ваць, — рас­каз­вае Ін­эса Іо­сі­фаў­на. — У іх вёс­цы быў мас­так, але ён жыў вель­мі бед­на, та­му сёст­ры не ха­це­лі, каб Аляк­сей так­са­ма стаў твор­цам. І на­ват ха­ва­лі фар­бы. Але ад­на з сяс­цёр, ба­чу­чы імк­нен­не бра­та да ма­ля­ван­ня, шка­да­ва­ла яго і зноў куп­ля­ла фар­бы...

Ма­дон­ны Аляк­сея Кузь­мі­ча доў­гі час ні­дзе не вы­стаў­ля­лі­ся. Але за­тое мас­так меў маг­чы­масць поў­на­га са­ма­вы­ра­жэн­ня. І, ка­лі прый­шла пе­ра­бу­до­ва, по­зір­кі лю­дзей звяр­ну­лі­ся да ары­гі­наль­ных па­лот­наў, на якіх бы­лі на­ма­ля­ва­ны не моц­ныя, мус­ку­ліс­тыя і на­ват ча­сам гру­быя жан­чы­ны з сяр­па­мі і мо­ла­та­мі, а тон­кія, пя­шчот­ныя ма­дон­ны з не­маў­ля­та­мі на ру­ках: «Ма­дон­на ў квет­ках», «Ма­дон­на з анё­ла­мі», «Ма­дон­на пад яб­лы­няй», «Ма­дон­на і не­маў­ля», «Мая Ма­дон­на»...

Я раз­гля­даю па­лот­ны ў май­стэр­ні і без асаб­лі­ва­га на­ма­ган­ня пры­кмя­чаю, што ўсе ма­дон­ны чымсь­ці на­гад­ва­юць гас­па­ды­ню. Ха­ця ці трэ­ба здзіў­ляц­ца, што жон­ка мас­та­ка вы­сту­па­ла для май­стра ма­дэл­лю, на­тхня­ла на ства­рэн­не цу­доў­ных воб­ра­заў?..

[caption id="attachment_68601" align="alignnone" width="400"]Фота з архіва сям'і. Фота з архіва сям'і.[/caption]

— Не, кож­ная ма­дон­на ў Кузь­мі­ча — збор­ны воб­раз, — не па­га­джа­ец­ца Ін­эса Іо­сі­фаў­на. — А я яму толь­кі да­па­ма­га­ла...

Мно­гіх пры­хіль­ні­каў мас­тац­тва ці­ка­віць ро­ля жан­чы­ны ў лё­се муж­чы­ны-твор­цы. Ча­му ча­сам мас­так, су­стрэў­шы­ся з ад­ной жан­чы­най, пра­цуе, як звы­чай­ны ра­мес­нік, а су­стрэў­шы дру­гую, быц­цам кры­лы на­бы­вае: на­тхнё­на ства­рае і ста­но­віц­ца са­праўд­ным май­страм? Што гэ­та — ка­хан­не, му­за, лёс? І як ад­бы­ва­юц­ца та­кія су­стрэ­чы?

— Гэ­та ад­бы­ло­ся ў 1985 го­дзе зу­сім вы­пад­ко­ва. Ха­ця я фа­та­ліст: лі­чу, што жыц­цё — сцэ­на­рый, дзе ні­чо­га не бы­вае вы­пад­ко­вым, — ус­па­мі­нае Ін­эса Іо­сі­фаў­на. — Я спаз­ня­ла­ся ў тэх­на­ла­гіч­ны ін­сты­тут, бег­ла, а ён так­са­ма бег па сва­іх спра­вах, і так скла­ла­ся, што мы «пе­ра­сяк­лі­ся»... Ну вось, мы су­стрэ­лі­ся і больш не рас­ста­ва­лі­ся. Мне бы­ло толь­кі 20, а ён на 18 га­доў за мя­не ста­рэй­шы. Знач­ная роз­ні­ца, але ён цу­доў­на вы­гля­даў, быў жы­вым, энер­гіч­ным, ці­ка­вым ва ўсіх ад­но­сі­нах. Я з дзя­цін­ства вы­хоў­ва­ла­ся на мас­тац­тве, ха­дзі­ла ў му­зеі, на вы­стаў­кі...

Да­рэ­чы, на­ву­коў­цы вы­свет­лі­лі: каб за­ка­хац­ца, ча­ла­ве­ку трэ­ба ўся­го толь­кі 0,2 се­кун­ды. Гэ­та зна­чыць: раз — і з пер­ша­га по­гля­ду ча­ла­век ба­чыць у ін­шым ча­ла­ве­ку тое, што даў­но ўжо жы­ве ў пад­свя­до­мас­ці. Му­сіць, у пад­свя­до­мас­ці і Аляк­сея, і Ін­эсы даў­но жы­лі іх воб­ра­зы.

— Муж не ха­ваў гэ­та­га: ён уба­чыў мя­не — і ўба­чыў усё сваё жыц­цё... — усмі­ха­ец­ца Ін­эса Іо­сі­фаў­на.

— Мне баць­ка рас­каз­ваў, як ён па­зна­ё­міў­ся з ма­ці, — пад­хоп­лі­вае Аляк­сей. — У яго ра­ней май­стэр­ня бы­ла на ву­лі­цы Ва­ла­дар­ска­га — паў­пад­валь­нае цо­каль­нае па­мяш­кан­не. І ён праз паў-акна, якое зна­хо­дзі­ла­ся блі­жэй да сто­лі май­стэр­ні, уба­чыў ма­му! Яна па­ста­ян­на ха­дзі­ла мі­ма... Баць­ка доў­га не ад­важ­ваў­ся да яе па­ды­сці, ха­ця нель­га ска­заць, што ён быў са­рам­лі­вы або скрыт­ны ча­ла­век, але ў яго ўяў­лен­ні склаў­ся ней­кі тра­пят­кі воб­раз. Па яго пры­знан­ні, ён ад­ра­зу ўба­чыў у ёй ма­дон­ну...

Мы пе­ра­хо­дзім ад кар­ці­ны да кар­ці­ны — і тая, чый воб­раз та­кі па­зна­валь­ны ў роз­ных жа­но­чых парт­рэ­тах на цу­доў­ных па­лот­нах, што ві­сяць ад пад­ло­гі да сто­лі па ўсім пе­ры­мет­ры май­стэр­ні, з за­хап­лен­нем у го­ла­се і пя­шчот­ным све­там у ва­чах рас­каз­вае:

— Звяр­ні­це ўва­гу вось на гэ­тую кар­ці­ну — «Су­свет­ная жур­ба». Ба­чы­це, у ва­чах жан­чы­ны-ма­дон­ны — сму­так: «Што за­ста­нец­ца на­шым дзе­цям на пла­не­це Зям­ля?..» Мо­жа быць, ду­мае яна, вы­рас­це гэ­та ма­лое дзі­ця і, на­рэш­це, вы­ра­туе свет?..

Вось кла­січ­ная ма­дон­на з се­рыі «Пла­чу­чыя ма­дон­ны». Між ін­шым, пла­чу­чыя ма­дон­ны ўпер­шы­ню з'я­ві­лі­ся ме­на­ві­та на па­лот­нах Аляк­сея Кузь­мі­ча, і з гэ­тым ён увай­шоў у су­свет­ную гіс­то­рыю мас­тац­тва. У яго свая фі­ла­со­фія: чыр­во­ная ма­дон­на аху­та­ная чыр­во­ным ша­лем, і ён сім­ва­лі­зуе агрэ­сіў­ны на­ва­коль­ны свет, з яко­га не вы­рвац­ца, та­му ма­дон­на су­муе і пла­ча...

[caption id="attachment_68603" align="alignnone" width="400"]Сям'я Кузьмічоў на апошняй прыжыццёвай выстаўцы мастака. Сям'я Кузьмічоў на апошняй прыжыццёвай выстаўцы мастака.[/caption]

А вось клю­ча­вая пра­ца Аляк­сея Кузь­мі­ча — «Тры ма­дон­ны». Яна ўпры­гож­вае кож­ную вы­ста­ву мас­та­ка, яе раз­мяс­ці­лі на вок­лад­цы і су­пер­вок­лад­цы кні­гі. Тут па­ка­за­на су­вязь трох эпох — на­ма­ля­ва­ны тры ма­дон­ны: ма­дон­на Ван Дэй­ка, ма­дон­на Па­бла Пі­ка­са і ма­дон­на Аляк­сея Кузь­мі­ча...

Ува­гу пры­цяг­вае кар­ці­на, на якой у воб­ра­зе ма­дон­ны прад­стае сціп­лая, стро­гая, су­час­ная жан­чы­на пад по­кры­вам. Пы­та­ю­ся ў Ін­эсы Іо­сі­фаў­ны пра яе.

— Гэ­та так­са­ма ма­дон­на — та­кі воб­раз прый­шоў мас­та­ку...

— Ма­ме, на­пэў­на, ня­ём­ка га­ва­рыць пра гэ­тую пра­цу, — усмі­ха­ец­ца Аляк­сей. — Та­му што афі­цый­на яна на­зы­ва­ец­ца «Ма­дон­на», але на па­лат­не гэ­тая наз­ва за­крэс­ле­на, і на­пі­са­на: «Вяр­ні­ся да мя­не, мая ма­дон­на...» Баць­ка, як ча­ла­век ім­пуль­сіў­ны і твор­чы, меў не вель­мі пад­атлі­вы ха­рак­тар і час­та спра­чаў­ся з ма­ці... І ад­ной­чы, ка­лі яны па­сва­ры­лі­ся, ён вось так на­ма­ля­ваў ма­му і так на­пі­саў ёй.

— Не, не, не, — бян­тэ­жыц­ца Ін­эса Іо­сі­фаў­на. — Я па пры­ро­дзе ча­ла­век мяк­кі і зу­сім не­кан­флікт­ны, і «па­сва­ры­лі­ся» — гэ­та гуч­на ска­за­на, та­му што з ім сва­рыц­ца на­огул не­маг­чы­ма бы­ло. На­вош­та сва­рыц­ца? Мы з му­жам су­пра­цоў­ні­ча­лі ў твор­чым пла­не. Ён па­ста­ян­на га­ва­рыў мне: «Вось як ты лі­чыш, пра­віль­ны я ко­лер вы­браў? Як на твой по­гляд?» І тон, і фон мы з ім па­ста­ян­на аб­мяр­коў­ва­лі, і Аляк­сей па­ста­ян­на паў­та­раў: «Я без ця­бе, як без рук!» Та­му што ў нас з ім су­па­да­лі по­гля­ды, мы з му­жам бы­лі бліз­кія ду­шы...

— Так, — сын пад­трым­лі­вае ма­ці. — Баць­ка час­та га­ва­рыў, што каб ён не су­стрэў ма­ці, то не стаў бы та­кім мас­та­ком, якім стаў. Та­му што жан­чын ён ма­ля­ваў з са­ма­га па­чат­ку твор­час­ці, але ма­дон­ну на­пі­саў толь­кі та­ды, ка­лі су­стрэў ма­му. Ме­на­ві­та ма­ма ста­ла ас­но­вай для на­пі­сан­ня больш за 700 па­лот­наў ма­дон­наў... Дак­лад­ных ліч­баў ня­ма, на жаль, та­му што мно­гія па­лот­ны куп­ле­ны і зна­хо­дзяц­ца ў пры­ват­ных ка­лек­цы­ях, пра­са­чыць іх скла­да­на, на­ват не­маг­чы­ма. Але гэ­ты факт вар­ты Кні­гі рэ­кор­даў Гі­нэ­са, і я пра­цую над тым, каб баць­ку ад­зна­чы­лі ў ёй...

За­тое мас­так Аляк­сей Кузь­міч уне­се­ны ў ін­шую кні­гу — ра­сій­скую кні­гу рэ­кор­даў і да­сяг­нен­няў «Дзі­ва». А ня­даў­на яго імем бы­ла на­зва­на кас­міч­ная га­лак­ты­ка. Не сак­рэт, што гэ­та ўсё ад­бы­ло­ся, дзя­ку­ю­чы на­ма­ган­ням яго­на­га сы­на Аляк­сея.

Аляк­сею ўся­го 26. Па спе­цы­яль­нас­ці ён — ме­не­джар-эка­на­міст. Яшчэ ў пе­ры­яд па­праў­кі баць­кі Аляк­сей узяў­ся пра­соў­ваць яго твор­часць. Гэ­та тое, ча­го сён­ня не ха­пае ай­чын­на­му мас­тац­тву, тое, пра што ма­раць су­час­ныя бе­ла­рус­кія мас­та­кі і лі­та­ра­та­ры. Та­кая ад­да­насць ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка баць­ка­вай твор­час­ці не­вы­пад­ко­вая...

— Я рос у куль­тур­най, ін­тэ­лі­гент­най, аду­ка­ва­най сям'і: ба­бу­ля бы­ла на­стаў­ні­ца рус­кай мо­вы і лі­та­ра­ту­ры, дзя­ду­ля — урач-аку­шэр, та­та — мас­так, ма­ці — ін­жы­нер. Мя­не па­ста­ян­на ва­дзі­лі ў му­зеі, тэ­ат­ры. І гэ­та бы­ло звы­чай­най спра­вай, ні­чо­га асаб­лі­ва­га я ў тым не ба­чыў. Але з ця­гам ча­су па­чаў ра­зу­мець, што ў на­шай сям'і не ўсё так звы­чай­на ў па­раў­на­нні з ін­шы­мі сем'­я­мі, ін­шы­мі людзь­мі. Я ўвесь час ве­даў, што баць­ка не прос­ты ча­ла­век, але поў­нае ўсве­дам­лен­не та­го, што ён — асо­ба вы­біт­ная, што ён — ге­ній (не ба­ю­ся гэ­та­га сло­ва), прый­шло ад­нос­на ня­даў­на... Мо­жа, на­ват хва­ро­ба баць­кі змя­ні­ла маё ба­чан­не, та­му што ён сам не мог зай­мац­ца спра­ва­мі, част­ку на­груз­кі прый­шло­ся ўзяць мне і я стаў ці­ка­віц­ца яго пра­цай. Вя­до­ма, я і ра­ней ці­ка­віў­ся, але ця­пер стаў больш глы­бо­ка і дэ­та­лё­ва вы­ву­чаць яго твор­часць. Пас­ля та­го, як пе­ра­браў боль­шую част­ку яго прац, быў ура­жа­ны: я уба­чыў, усвя­до­міў, што ён пі­саў. Ця­пер ча­сам, ка­лі ад­чу­ваю, што ў ду­шы ня­ма раў­на­ва­гі, што мне не­як не­спа­кой­на, пры­хо­джу ў май­стэр­ню і прос­та гля­джу на яго кар­ці­ны — і мне ста­но­віц­ца ляг­чэй, у ду­шы з'яў­ля­ец­ца гар­мо­нія...

Ад­на з мэ­таў, якую па­ста­віў пе­рад са­бой Кузь­міч-ма­лод­шы, — ства­рыць Му­зей ма­дон­наў Аляк­сея Кузь­мі­ча. Гэ­тую ідэю ра­ней вы­нош­ваў яго баць­ка, на­стой­лі­ва звяр­таў­ся з ёю ў роз­ныя ін­стан­цыі. Маў­ляў, ка­лі ў све­це ёсць му­зеі элект­рыч­нас­ці, гро­шай, са­ма­ва­раў, роз­на­га транс­пар­ту, вас­ко­вых фі­гур, зброі, кніг, тэ­ат­ра, шпі­я­на­жу і на­ват чар­цей і па­мер­лых душ, не ка­жу­чы ўжо пра му­зеі і га­ле­рэі вя­до­мых мас­та­коў, і ўсе яны ка­рыс­та­юц­ца вя­лі­кай па­пу­ляр­нас­цю, дык ча­му ў Бе­ла­ру­сі не ства­рыць му­зей ма­дон­наў? На жаль, пры жыц­ці Аляк­сея Кузь­мі­ча гэ­тую ідэю ні­хто не пад­тры­маў...

1 чэр­ве­ня 2014 го­да, у Дзень на­ро­дзі­наў май­стра, на яго ма­лой ра­дзі­ме ў вёс­цы Мах­ро Іва­наў­ска­га ра­ё­на Брэсц­кай воб­лас­ці ад­кры­ла­ся Га­ле­рэя мас­та­ка Аляк­сея Кузь­мі­ча. Пер­шую эк­скур­сію па ёй пра­вёў сын Аляк­сея Ва­сі­лье­ві­ча — Аляк­сей Аляк­се­е­віч Кузь­міч. Ён жа з'яў­ля­ец­ца і ку­ра­та­рам пра­ек­та. А ня­даў­на га­ле­рэя на­бы­ла дзяр­жаў­ны ста­тус і ста­ла фі­лі­ялам му­зей­на­га комп­лек­су На­па­ле­о­на Ор­ды.

У Кузь­мі­ча-сы­на ба­га­та пла­наў — вы­пуск кні­гі ўспа­мі­наў пра баць­ку, ар­га­ні­за­цыя вы­ста­вак за мя­жой, у тым лі­ку ў Ра­сіі і Іта­ліі, юбі­лей­ныя ме­ра­пры­ем­ствы да 70-год­дзя май­стра і на­ват што­год­ні «Фес­ты­валь ма­дон­наў». І, вя­до­ма, ён не губ­ляе над­зеі ажыц­ця­віць ма­ру свай­го баць­кі — ства­рыць Му­зей ма­дон­наў. Ад­крыц­цё Га­ле­рэі мас­та­ка Аляк­сея Кузь­мі­ча, на дум­ку яго сы­на, — уся­го толь­кі пры­ступ­ка да гэ­та­га.

Та­ма­ра БУН­ТА.

Да­вед­ка «СГ»

Аляк­сей Кузь­міч па­кі­нуў нам вя­лі­кую ка­лек­цыю кар­цін з вы­ява­мі ма­дон­наў, якую ён ства­раў на пра­ця­гу 30 га­доў твор­час­ці. Ся­род іх вя­до­мыя цык­лы «За­ла­тыя ма­дон­ны», «Сярэб­ра­ныя ма­дон­ны», «Пла­чу­чыя ма­дон­ны», «Ма­дон­ны, якія сыш­лі з ня­бё­саў», «Па­ла­ю­чая Русь» і ін­шыя. Тво­ры май­стра за­хоў­ва­юц­ца ў му­зе­ях Ра­сіі, Эс­то­ніі, Іта­ліі, ЗША і, без­у-
моў­на, у Бе­ла­ру­сі — у На­цы­я­наль­ным мас­тац­кім му­зеі, На­цы­я­наль­ным гіс­та­рыч­ным му­зеі, Му­зеі су­час­на­га вы­яў­лен­ча­га мас­тац­тва, Му­зеі гіс­то­рыі го­ра­да Мін­ска, Брэсц­кім аб­лас­ным края­знаў­чым му­зеі, Му­зей­ным комп­лек­се На­па­ле­о­на Ор­ды, фон­дах Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за мас­та­коў, а так­са­ма ў роз­ных пры­ват­ных ка­лек­цы­ях.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.