Вы тут

Звароты ператварыліся ў даручэнні


У вы­хад­ны дзень на пра­ця­гу трох га­дзін кожны гра­ма­дзя­нін мо­жа да­нес­ці сваю праб­ле­му да чы­ноў­ні­каў аб­лас­но­га ўзроў­ню. Та­кую маг­чы­масць на Го­мель­шчы­не пер­шым ра­зам ска­рыс­та­лі ка­ля 40 ча­ла­век.

22-50

Праб­ле­мы ЖКГ, якас­ці да­рог, са­цы­яль­ная да­па­мо­га, вы­пла­та за­ра­бот­най пла­ты... Гэ­тыя і ін­шыя пы­тан­ні ўзя­ты на за­мет­ку і бу­дуць пра­кант­ра­ля­ва­ны ад­каз­ны­мі асо­ба­мі. Да­рэ­чы, гу­тар­ка з людзь­мі, якія звяр­та­лі­ся са сва­і­мі праб­ле­ма­мі пад­час пра­мой тэ­ле­фон­най лі­ніі, атры­ма­ла­ся спа­кой­най і кан­струк­тыў­най. Гэ­та свед­чыць пра рост у гра­мад­стве куль­ту­ры ста­сун­каў па­між на­сель­ніц­твам і ор­га­на­мі ўла­ды, ад­зна­чыў па вы­ні­ках дыя­ло­гу стар­шы­ня Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мір Двор­нік.

У Ло­е­ве жы­ха­ры вы­ка­за­лі па­жа­дан­не хут­чэй за­вяр­шыць ра­монт гра­мад­скай лаз­ні і па­ско­рыць ра­бо­ты па пра­клад­цы на ву­лі­цах во­да­пра­вод­ных ка­му­ні­ка­цый. З Ча­чэр­ска па­скар­дзі­лі­ся на доў­гую рэ­кан­струк­цыю бу­дын­ка мяс­цо­вай па­лі­клі­ні­кі. Жан­чы­на, якая пе­ра­еха­ла ў Мінск, па­пра­сі­ла да­па­маг­чы вяр­нуць срод­кі, укла­дзе­ныя ў до­ле­вае бу­даў­ніц­тва ў Го­ме­лі. Га­мяль­чан­ка Зі­на­і­да Аге­ен­ка па­тэ­ле­фа­на­ва­ла гу­бер­на­та­ру са скар­гай на сму­род, што не дае спа­кой­на жыць усёй іх ву­лі­цы ў пры­ват­ным сек­та­ры. Пе­рад тым, як зва­ніць на пра­мую лі­нію, жан­чы­на пра­вя­ла ўлас­нае рас­сле­да­ван­не і знай­шла пры­чы­ну. Га­во­рыць, гэ­та су­пра­цоў­ні­кі раз­ме­шча­на­га ў акру­зе мэб­ле­ва­га цэ­ха то­пяць пе­чы сва­і­мі ж ад­хо­да­мі, якія скла­да­юц­ца з клею і пласт­ма­сы:

— Мы ж гэ­тым ды­ха­ем. Адходы вы­пра­цоў­ваюць фе­нол пад­час зга­ран­ня, што вель­мі шкод­на для ар­га­ніз­ма. У май­го ўну­ка алер­гія, я не ма­гу з ім па ву­лі­цы па­гу­ляць.

Ула­дзі­мір Двор­нік па­абя­цаў тэр­мі­но­ва ра­за­брац­ца і з гэ­тай праб­ле­май. Су­пра­цоў­нік прад­пры­ем­ства «Свет­ла­тэх­ні­ка» па пра­мой лі­ніі па­скар­дзіў­ся, што яно зна­хо­дзіц­ца ў скла­да­най эка­на­міч­най сі­ту­а­цыі. Ад­зна­чыў, што пра­дук­цыя «Свет­ла­тэх­ні­кі» не­кан­ку­рэн­та­здоль­ная і ля­жыць на скла­дзе. Гу­бер­на­тар па­абя­цаў аса­біс­та пры­ехаць на вы­твор­часць і раз­гле­дзець усе маг­чы­мыя сі­ту­а­цыі вый­сця з кры­зі­су. Скла­да­ных пы­тан­няў ня­ма, ад­зна­чыў кі­раў­нік Го­мель­шчы­ны:

— Лю­бы зва­рот ад­ра­зу ж пе­ра­тва­ра­ец­ца ў фор­му да­ру­чэн­ня ад стар­шы­ні абл­вы­кан­ка­ма пэў­ным служ­бам. Праз 10 дзён яны па­він­ны даць ад­каз: як вы­ра­ша­на гэ­та пы­тан­не. І ка­лі яно не вы­ра­ша­на, то ча­му.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.