Вы тут

5 кніг для чытання разам з дзецьмі


Воль­га Ку­чын­ская, бух­гал­тар:

1. Сель­ма Ла­гер­леф, «Цу­доў­нае па­да­рож­жа Ніль­са з дзі­кі­мі гу­ся­мі». На мой по­гляд, гэ­та кла­сі­ка, якая не ста­рэе і пра­цяг­вае ва­біць дзя­цей роз­на­га ўзрос­ту — пры­нам­сі, у ма­ёй сям'і каз­ку швед­скай пісь­мен­ні­цы з за­да­валь­нен­нем слу­ха­юць як дзе­ся­ці­га­до­вы, так і ча­ты­рох­га­до­вы сын. І абод­ва ўжо ўсвя­до­мі­лі, што на­ват са­мы вя­лі­кі ху­лі­ган пры жа­дан­ні мо­жа вы­пра­віц­ца і стаць доб­рым хлоп­цам — што мя­не як ма­ці асаб­лі­ва ўсце­шы­ла.

2. Зі­на і Фі­ліп Су­ра­вы, «Зай­мал­кі. Зі­ма». Кні­га, якая тра­пі­ла мне ў ру­кі зу­сім вы­пад­ко­ва, але ад­ра­зу ста­ла не­за­мен­най па­моч­ні­цай. Бо гэ­та не прос­та гіс­то­рыі для чы­тан­ня, а збор­нік ка­рыс­ных па­рад, што мож­на ра­біць баць­кам і дзе­цям зі­мой: гу­ляць з ле­дзя­ша­мі, ля­піць фі­гу­ры са сне­гу, зра­біць штуч­ны сне­га­пад у шклян­цы, змай­стра­ваць кар­муш­ку для пту­шак, пры­га­та­ваць ра­зам смач­нае «зі­мо­вае» пе­чы­ва…

3. Джа­ні Ра­да­ры, «Па­да­рож­жа Бла­кіт­най Стра­лы». Вель­мі доб­рая на­ва­год­няя гіс­то­рыя пра тое, як цац­кі збег­лі з кра­мы і вы­пра­ві­лі­ся ў па­да­рож­жа на ча­роў­ным цяг­ні­ку да хлоп­чы­ка, які за­стаў­ся без па­да­рун­каў. На­са­мрэч, без­умоў­на, га­вор­ка ў каз­цы ідзе пра штось­ці боль­шае — пра мі­ла­сэр­насць і са­праўд­нае сяб­роў­ства, уз­га­даць важ­насць якіх бу­дзе ка­рыс­на і да­рос­лым.

4. Дзі­ця­чая эн­цык­ла­пе­дыя кштал­ту «Свет ва­кол нас». Ка­лі ў вас пад­рас­та­юць ма­лень­кія «што­чкі» і «ча­муч­кі», гэ­та прос­та не­аб­ход­нае на­столь­нае вы­дан­не. Як улад­ка­ва­на Со­неч­ная сіс­тэ­ма і ча­му вы­мер­лі ды­на­заў­ры, ад­куль бя­рэц­ца элект­рыч­насць і чым ад­мет­ныя ста­ра­жыт­ныя егіп­ця­не, як функ­цы­я­ну­юць ор­га­ны і сіс­тэ­мы ча­ла­ве­ча­га це­ла — з да­па­мо­гай па­доб­ных эн­цык­ла­пе­дый мож­на даць да­во­лі поў­ныя ад­ка­зы на ўсе пе­ра­лі­ча­ныя і мност­ва ін­шых пы­тан­няў, у за­леж­нас­ці ад схіль­нас­цяў і ін­та­рэ­саў ва­шых дзя­цей.

5. Эду­ард Ус­пен­скі, «Га­ран­тый­ныя ча­ла­веч­кі». Не ве­даю, ча­му, але ў дзя­цін­стве гэ­тая кні­га прай­шла мі­ма мя­не. І толь­кі ця­пер, ка­лі ма­лыя за­ха­пі­лі­ся «Фік­сі­ка­мі» і ста­лі пра­во­дзіць ля тэ­ле­ві­за­ра за­шмат ча­су, мой ся­бар, ін­жы­нер па аду­ка­цыі, па­ра­іў пе­ра­клю­чыць іх на пра­та­ты­пы Ус­пен­ска­га. І ве­да­е­це — спра­ца­ва­ла, мы пе­ра­чыт­ва­лі кніж­ку не­каль­кі ра­зоў!

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.