Вы тут

Патрыятызм. Перамога. Плакат


Хто з ра­сі­ян ства­рыў пла­кат на бе­ла­рус­кай мо­ве і ча­му мас­та­ка з Ар­ме­ніі ўра­зі­ла тра­ге­дыя,
якая ад­бы­ла­ся на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі ў га­ды вай­ны? Хут­ка на гэ­тыя пы­тан­ні з'я­вяц­ца ад­ка­зы…

Між­на­род­ны кон­курс пла­ка­та па­тры­я­тыч­най тэ­ма­ты­кі, пры­све­ча­ны 70‑год­дзю Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі, які быў аб'­яў­ле­ны Мі­ніс­тэр­ствам ін­фар­ма­цыі, за­вяр­шыў­ся. На суд жу­ры прад­стаў­ле­на 167 прац з больш чым 380, да­сла­ных твор­чай мо­лад­дзю кра­ін — удзель­ніц Са­друж­нас­ці Не­за­леж­ных Дзяр­жаў. Пе­ра­мож­цаў на­за­вуць пад­час XXІІ Мін­скай між­на­род­най кніж­най вы­ста­вы-кір­ма­шу, што прой­дзе з 11 па 15 лю­та­га.

22-38

Рэк­тар Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў, якая ра­зам з Вы­да­вец­кім до­мам «Звяз­да» так­са­ма з'яў­ля­ец­ца ар­га­ні­за­та­рам кон­кур­су, на ста­рон­ках на­шай га­зе­ты ўжо рас­каз­ваў пра яго ўмо­вы, га­лоў­ную ідэю і твор­чую рэа­лі­за­цыю. Сён­ня Мі­ха­іл БА­РАЗ­НА, хто адзін з пер­шых ба­чыў да­сла­ныя пла­ка­ты, дзе­ліц­ца з чы­та­ча­мі сва­і­мі ўра­жан­ня­мі і пра­во­дзіць ра­бо­ту над па­мыл­ка­мі.

—Мі­ха­іл Ры­го­ра­віч, ці ад­быў­ся кон­курс?

—Ад­бо­рач­най ка­мі­сі­яй бы­лі ад­хі­ле­ны тыя пра­цы, якія не ад­па­вя­да­лі тэх­ніч­ным па­ра­мет­рам або жан­ру пла­ка­та: на­прык­лад, ад­сут­ні­чаў тэкст, ня­якас­ны­мі бы­лі вы­явы. У вы­ні­ку ў дру­гі тур прай­шлі 167 ра­бот. Кон­курс ад­быў­ся! І для ме­ра­пры­ем­ства па­тры­я­тыч­най тэ­ма­ты­кі, уліч­ва­ю­чы ўзрос­та­вае аб­ме­жа­ван­не яго ўдзель­ні­каў, коль­кас­нае прад­стаў­ніц­тва бы­ло да­стат­ко­вым. Пла­ка­ты да­сла­лі мас­та­кі з шас­ці кра­ін — удзель­ніц Са­друж­нас­ці Не­за­леж­ных Дзяр­жаў. Да­рэ­чы, ра­бо­ты яшчэ пра­цяг­ва­юць па­сту­паць. Вя­до­ма, да ўдзе­лу ў кон­кур­се мы іх ужо не пры­ма­ем, але раз­гля­да­ем у якас­ці маг­чы­мых удзель­ні­каў экс­па­зі­цыі пла­ка­та на XXІІ Мін­скай між­на­род­най кніж­най вы­стаў­цы-кір­ма­шы.

—Прад­стаў­ні­кі якіх кра­ін бы­лі най­больш ак­тыў­ны­мі ўдзель­ні­ка­мі кон­кур­су?

—Ар­мя­не, ра­сі­я­не і, без­умоў­на, бе­ла­ру­сы. Мы — іні­цы­я­та­ры кон­кур­су, та­му, ві­даць, на­ша ін­фар­ма­цый­ная пра­ца пры да­па­мо­зе срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі вы­клі­ка­ла боль­шае прад­стаў­ніц­тва Бе­ла­ру­сі. Мы на­ват ста­лі ўзо­рам у гэ­тых уза­е­ма­ад­но­сі­нах. Та­му і ме­лі та­кую на­цы­я­наль­ную ак­тыў­насць. Ду­маю, ка­лі бу­дуць пра­во­дзіц­ца на­ступ­ныя кон­кур­сы, то во­пыт Бе­ла­ру­сі па ар­га­ні­за­цыі і асвят­лен­ні па­доб­ных ме­ра­пры­ем­стваў ста­не ка­лі не ўзор­ным, то доб­рым пры­кла­дам.

—Ка­лі склас­ці парт­рэт ся­рэд­не­ста­тыс­тыч­на­га кан­кур­сан­та, то які ён?

—Над­звы­чай ак­тыў­ны­мі бы­лі школь­ні­кі. Пры­клад­на чац­вёр­тая част­ка да­сла­ных ра­бот — іх тво­ры. На жаль, не ўсе прай­шлі ў дру­гі тур. Маг­чы­ма, та­му, што гэ­та вель­мі сур'­ёз­ны від мас­тац­тва і ды­зай­ну і ча­ла­век у шас­ці-вась­мі­га­до­вым уз­рос­це не дак­лад­на ра­зу­мее за­ко­ны гэ­та­га жан­ру. У дзя­цей, на­прык­лад, су­стра­ка­юц­ца та­кія рэ­чы, як пе­ра­ма­ля­ван­не вя­до­ма­га фо­та­здым­ка. Ад­нак тое, што дзі­ця­чая ак­тыў­насць бы­ла знач­най, — вель­мі доб­ры па­каз­чык. Гэ­та па­тэн­цый­ныя ўдзель­ні­кі на­ступ­ных кон­кур­саў. Асноў­ны­мі ж кан­кур­сан­та­мі кон­кур­су ста­лі сту­дэн­ты вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­ноў куль­ту­ры і мас­тац­тва Ерэ­ва­на, Ека­ця­рын­бур­га, Ал­маты, Маск­вы і Мін­ска.

22-37

—Мне па­да­ло­ся, ці ся­род пла­ка­таў ёсць зу­сім дзі­ця­чыя пра­цы?

—Ёсць. І яны бу­дуць удзель­ні­чаць у кон­кур­се на­роў­ні з ас­тат­ні­мі ра­бо­та­мі. Да­рэ­чы, у мас­тац­тве пла­ка­та да­во­лі час­та вы­ка­рыс­тоў­ва­юць мо­ву дзі­ця­ча­га ма­люн­ка. Яна вы­раз­ная, кід­кая, у знач­най сту­пе­ні аб­агуль­не­ная. Як і ў му­зы­цы, дзе ў ства­рэн­ні кам­па­зі­цыі ўдзель­ні­ча­юць дзі­ця­чыя га­ла­сы, хо­ры. Не­вы­пад­ко­ва на­ват пра­фе­сій­ныя мас­та­кі ча­сам сты­лі­зу­юць свае тво­ры пад дзі­ця­чыя ма­люн­кі. Гэ­та лёг­кі, эс­кіз­ны на­кід. Так, на­прык­лад, ра­біў і зна­ка­мі­ты Пі­ка­са. І на­ват дзі­ця­чыя ма­люн­кі, ство­ра­ныя пры да­па­мо­зе кам­п'ю­тар­ных пра­грам, мне вель­мі спа­да­ба­лі­ся. Та­кі ўплыў су­час­най ме­ды­яп­рас­то­ры, кам­п'ю­тар­ных гуль­няў, што ад­люст­роў­ва­ец­ца ў пла­ка­це праз са­мых ма­лых удзель­ні­каў кон­кур­су. І гэ­та вель­мі ці­ка­ва. Мы ўсё ж та­кі апе­ры­ру­ем стэ­рэа­ты­па­мі пра­фе­сій­на­га стаў­лен­ня да пла­ка­та, а тут неш­та не­ча­ка­нае: по­гляд дзя­цей, якія жы­вуць і ў вір­ту­аль­ным све­це.

—А ці ёсць пла­ка­ты, якія свед­чаць аб на­цы­я­наль­най пры­на­леж­нас­ці іх аў­та­раў?

—Са­праў­ды, су­стра­ка­юц­ца пла­ка­ты і з на­цы­я­наль­най пры­кме­тай: з ад­люст­ра­ван­нем дэ­ко­ру, эле­мен­таў адзен­ня. Гэ­та ёсць, але не з'яў­ля­ец­ца да­мі­ну­ю­чым. Мо­ва пла­ка­та — уні­вер­саль­ная. Пра гэ­та мож­на доў­га раз­ва­жаць, вес­ці фі­ла­соф­скую дыс­ку­сію: як мен­таль­ныя плат­фор­мы ўплы­ва­юць на кам­па­зі­цый­ныя па­бу­до­вы, хто імк­нец­ца больш да чыр­во­ных ко­ле­раў, а хто да шэ­рых… Ёсць уво­гу­ле ўні­каль­ныя рэ­чы, як пла­кат, да­сла­ны з Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, зроб­ле­ны на бе­ла­рус­кай мо­ве. Маг­чы­ма, гэ­та звя­за­на з па­хо­джан­нем аў­та­ра. Па­куль мы гэ­тай ле­ген­ды не ве­да­ем, але та­кія вы­пад­кі су­стра­ка­юц­ца.

—Не­як вы ка­за­лі, што не паў­та­рыц­ца ў мас­тац­тве пла­ка­та вель­мі цяж­ка. Са­праў­ды, ся­род да­сла­ных ра­бот шмат па­доб­ных, але ў той жа час ня­ма­ла і ўні­каль­ных тво­раў. Што вам най­больш за­пом­ні­ла­ся?

—У пер­шую чар­гу мне за­пом­ні­лі­ся тво­ры, якія вы­клі­ка­юць эма­цый­ны ад­каз гле­да­ча, мой аса­біс­ты. На­прык­лад, пла­кат «Бу­ду ге­ро­ем, як мой пра­дзед», дзе ад­люст­ра­ва­ны ма­лень­кі хлоп­чык, які за­баў­ля­ец­ца з фі­гур­ка­мі сал­дат. Мне спа­да­баў­ся той пла­кат, які зна­хо­дзіць вод­гук, як бы­ло ў да­дзе­ным вы­пад­ку пры раз­гля­дзе яго ад­бо­рач­най ка­мі­сі­яй. Ёсць, без­умоў­на, і кан­цэп­ту­аль­ныя ра­бо­ты. Мя­не, на­прык­лад, ура­зіў пла­кат пад наз­вай «70 га­доў з рас­плю­шча­ны­мі ва­чы­ма». Там пра­соч­ва­ец­ца ідэя, што дзе­ці, якія апы­ну­лі­ся ў га­ды вай­ны пад аку­па­цы­яй, сем дзе­ся­ці­год­дзяў пра­жы­лі ў мі­ры — з рас­плю­шча­ны­мі ва­чы­ма. Мо­жа, та­кія пла­ка­ты не ад­ра­зу за­ўва­жа­еш. Ча­сам да іх трэ­ба вяр­нуц­ца два-тры ра­зы. І ў гэ­тым так­са­ма асаб­лі­васць мас­тац­тва пла­ка­та. Су­стра­ка­юц­ца і вы­тан­ча­ныя па кам­па­зі­цыі тво­ры. Тут мож­на вы­лу­чыць ар­мян­скія ра­бо­ты, пры­све­ча­ныя тра­ге­дыі Чыр­во­на­га Бе­ра­га. Мя­не ўра­зі­ла тое, што яна кра­ну­ла мас­та­ка з Ар­ме­ніі. І гэ­та га­во­рыць не толь­кі пра вон­ка­выя якас­ці пла­ка­та, але і пра ўчы­нак мас­та­ка, які для мя­не так­са­ма мно­гае зна­чыць. Гэ­та свед­чыць і аб шы­ры­ні кру­га­гля­ду, ка­лі твор­ца імк­нец­ца па­глы­біц­ца ў куль­ту­ру ін­шай кра­і­ны. На па­чат­ку XXІ ста­год­дзя та­кое імк­нен­не тым больш вы­клі­кае па­ва­гу да ча­ла­ве­ка.

22-36

Ці су­стра­ка­лі­ся ў пра­цах агуль­ныя мас­тац­кія воб­ра­зы, ме­та­фа­ры?

—Зра­зу­ме­ла, су­стра­ка­лі­ся. У пер­шую чар­гу, гэ­та сім­ва­лы Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі, якіх бы­ло шмат. Маг­чы­ма, дзесь­ці не ха­пі­ла пра­фе­сі­я­на­ліз­му, каб гэ­тыя сім­ва­лы транс­фар­ма­ваць у больш вы­раз­ныя су­час­ныя воб­ра­зы. У знач­най коль­кас­ці прад­стаў­ле­ны та­кія сім­ва­лы, як сця­гі, зор­кі, ар­мей­скія ме­да­лі. Ура­зі­ла ад­на вы­ява, дзе ад­люст­ра­ва­ны ме­даль, у які тра­пі­ла ку­ля. Маг­чы­ма, гэ­ты сім­вал час­та цы­ту­е­мы, але ў да­дзе­ным вы­пад­ку да­сяг­ну­та вы­со­кая вы­раз­насць.

—На ад­ным з пла­ка­таў, зда­ец­ца, знай­шла па­мыл­ку, ка­лі по­бач з вы­явай ста­яў под­піс «60 га­доў з Дня Пе­ра­мо­гі над ня­мец­ка-фа­шысц­кі­мі за­хоп­ні­ка­мі»…

—Гэ­та не па­мыл­ка. Хут­чэй за ўсё, пла­кат ча­каў кон­кур­су. Мы па­він­ны ўліч­ваць, што апош­ні кон­курс пла­ка­та між­на­род­на­га маш­та­бу, пры­све­ча­ны Пе­ра­мо­зе, ад­быў­ся ў па­чат­ку 1990‑х га­доў. І зра­зу­ме­ла, што ча­ла­век мог зра­біць пла­кат дзе­ся­ці­год­дзе та­му, а цяпер з'я­ві­ла­ся маг­чы­масць прад­ста­віць яго на кон­курс. Вя­до­ма, ка­лі пра­ца бу­дзе ада­бра­ная для вы­ста­вы, мы пра­па­ну­ем аў­та­ру гэ­тую па­мыл­ку, як вы ка­жа­це, вы­пра­віць.

—Пе­ра­мож­цаў тра­ды­цый­на бу­дзе трое?

—Пры­зоў бу­дзе знач­на больш. Мы аб­мяр­коў­ва­лі гэ­тае пы­тан­не, і, акра­мя асноў­ных трох пры­зоў (хоць у жу­ры ёсць маг­чы­масць пры ад­ноль­ка­вай коль­кас­ці ба­лаў дру­гое і трэ­цяе мес­ца па­дзя­ліць на дзве ўзна­га­ро­ды), пла­ну­ец­ца пры­зна­чэн­не спе­цы­яль­ных уз­на­га­род і за­ах­воч­ван­не кан­кур­сан­таў у вы­гля­дзе пэў­най ста­жы­роў­кі або ўдзе­лу ў май­стар-кла­сах. Цы­ры­мо­нія ўзна­га­ро­джан­ня пе­ра­мож­цаў ад­бу­дзец­ца ва ўра­чыс­тай аб­ста­ноў­цы на XXІІ Мін­скай між­на­род­най кніж­най вы­стаў­цы-кір­ма­шы. Тут жа раз­мес­ціц­ца вы­ста­ва най­леп­шых пла­ка­таў, якія так­са­ма пла­ну­ец­ца са­браць у спе­цы­яль­ным ка­та­ло­зе.

—Ці ёсць у кон­кур­су перс­пек­ты­вы?

—Ёсць. І тое, што ён па­трэб­ны, — ад­на­знач­на. Для пер­шай спро­бы ад­наў­лен­ня між­на­род­на­га кон­кур­су пла­ка­та на тэ­ры­то­рыі СНД вы­нік вы­ключ­ны. Адзі­нае, што мы па­він­ны ўліч­ваць пры ар­га­ні­за­цыі, — лепш рас­кры­ваць яго сэнс. Важ­на зра­зу­мець, што гэ­та не кон­курс пла­ка­та ан­ты­ва­ен­на­га і не толь­кі та­го, які пры­све­ча­ны па­дзе­ям Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, яе сім­ва­лам, а кон­курс пла­ка­та па­тры­я­тыч­на­га. І ў на­ступ­ны раз я ха­цеў бы ўба­чыць больш глы­бо­кія ўяў­лен­ні мо­ла­дзі пра па­тры­я­тызм. Там мо­жа быць ад­люст­ра­ва­на лю­боў да Ра­дзі­мы ў са­мым шы­ро­кім сэн­се гэ­та­га сло­ва: лю­боў да го­ра­да, ля­соў, рэк, да род­най мо­вы, гу­каў, лі­та­ра­ту­ры… Маг­чы­ма, не­аб­ход­на бу­дзе ўвес­ці на­мі­на­цыі.

—Ці ўба­чы­лі пла­кат XXІ ста­год­дзя, як імк­ну­лі­ся пад­час на­шай апош­няй су­стрэ­чы?

—Пад­вя­дзём вы­ні­кі кон­кур­су, а по­тым ад­ка­жу на гэ­тае пы­тан­не.

—Та­кім чы­нам, да су­стрэ­чы на Мін­скай між­на­род­най кніж­най вы­стаў­цы-кір­ма­шы, ка­лі бу­дуць агу­ча­ны ім­ёны пе­ра­мож­цаў кон­кур­су пла­ка­та і, спа­дзя­ю­ся, на­зва­ны пла­кат но­вай эры!

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

 

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.