Вы тут

Эканамістаў больш, чым педагогаў


Ка­ля 35% пер­ша­курс­ні­каў, якія ле­тась ста­лі сту­дэн­та­мі ста­ліч­ных ВНУ, аб­ра­лі спе­цы­яль­нас­ці эка­на­міч­на­га і юры­дыч­на­га про­фі­лю.

На па­ча­так 2014/2015 на­ву­чаль­на­га го­да ў 30 вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­но­вах ста­лі­цы лі­чы­лі­ся 190,4 ты­ся­чы сту­дэн­таў, што на 8% менш, чым на па­ча­так па­пя­рэд­ня­га на­ву­чаль­на­га го­да. За кошт бюд­жэт­ных срод­каў аду­ка­цыю атрым­лі­ва­юць 38,8% ад агуль­най коль­кас­ці сту­дэн­таў.

Ка­лі 35% пер­ша­курс­ні­каў аб­ра­лі спе­цы­яль­нас­ці эка­на­міч­на­га і юры­дыч­на­га про­фі­лю, то 24,5% ад­да­лі пе­ра­ва­гу тэх­ніч­ны­м і бу­даў­ні­чым спе­цы­яль­нас­цям, 7,5% — пе­да­га­гіч­ным, 6,6% — спе­цы­яль­нас­цям гу­ма­ні­тар­на­га про­фі­лю і 5,8% — сель­ска­гас­па­дар­ча­га про­фі­лю.

У 27 мін­скіх уста­но­вах пра­фе­сій­на-тэх­ніч­най аду­ка­цыі на па­ча­так 2014/2015 на­ву­чаль­на­га го­да лі­чы­лі­ся 12,1 ты­ся­чы ча­ла­век. У 2014 го­дзе жа­дан­не атры­маць пра­фе­сій­на-тэх­ніч­ную аду­ка­цыю вы­ка­за­лі 5,5 ты­ся­чы ма­ла­дых лю­дзей, што на 400 ча­ла­век больш, чым год та­му. Больш за 95% на­ву­чэн­цаў, за­лі­ча­ных на дзён­ную фор­му, бы­лі пры­ня­ты па да­га­во­рах з ар­га­ні­за­цы­я­мі — за­каз­чы­ка­мі кад­раў.

У мі­ну­лым го­дзе ў Мін­ску бы­ло пад­рых­та­ва­на і вы­пу­шча­на 5,1 ты­ся­чы ква­лі­фі­ка­ва­ных ра­бо­чых і слу­жа­чых. На пра­цу ў ар­га­ні­за­цыі на­кі­ра­ва­на амаль 5 ты­ся­ч вы­пуск­ні­коў. Пра­ца­ўлад­ка­ва­на бы­ло 4,1 ты­ся­чы ма­ла­дых лю­дзей або 82,4% ад тых, хто атры­маў на­кі­ра­ван­не на пра­цу, а больш за 600 вы­пуск­ні­коў па­сту­пі­лі на дзён­ную фор­му атры­ман­ня вы­шэй­шай і ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі.

У 46 ся­рэд­ніх спе­цы­яль­ных на­ву­чаль­ных уста­но­вах Мін­ска лі­чыц­ца 33,4 ты­ся­чы ча­ла­век. За кошт бюд­жэт­ных срод­каў аду­ка­цыю атрым­лі­ва­юць 49,2% усіх на­ву­чэн­цаў. У 2014 го­дзе ў ка­ле­джы па­сту­пі­лі 11,1 ты­ся­чы ча­ла­век, з іх 48,5% ву­чац­ца за кошт бюд­жэт­ных срод­каў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».