Вы тут

Гукавыя дарожкі для невідушчых


На сай­це гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кае та­ва­рыст­ва ін­ва­лі­даў па зро­ку» размешчана гу­ка­вая пра­гра­ма для не­ві­ду­шчых, якая ўтрым­лі­вае пе­ша­ход­ныя марш­ру­ты.

Яна з'я­ві­ла­ся ў рам­ках бе­ла­рус­ка-швед­ска­га пра­ек­та «Ма­біль­насць не­ві­ду­шчых і сла­ба­ба­ча­чых лю­дзей у Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь». Пра­гра­ма стар­та­ва­ла ле­тась і скі­ра­ва­на на ака­зан­не да­па­мо­гі ін­ва­лі­дам па зро­ку ў ары­ен­та­ван­ні па на­се­ле­ным пунк­це. У ёй ма­ец­ца 500 марш­ру­таў, якія пра­ля­га­юць ад пры­пын­каў гра­мад­ска­га транс­пар­ту да са­цы­яль­на знач­ных аб'­ек­таў, та­кіх як кра­мы, ап­тэ­кі, па­лі­клі­ні­кі. На­він­ку мож­на бяс­плат­на ска­чаць на сай­це Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыст­ва ін­ва­лі­даў па зро­ку, клік­нуў­шы на спа­сыл­ку «Ба­за на­ві­га­цый­ных марш­ру­таў». Пра­гра­ма пра­цуе ў ма­біль­ных тэ­ле­фо­нах з плат­фор­ма­мі Androіd ці ІOS. Дарэчы, у Брэсц­кай воб­лас­ці ёсць гу­ка­вая пра­гра­ма для не­ві­ду­шчых па са­мім аб­лас­ным цэнт­ры, Пін­ску, Дра­гі­чы­не. У Ві­цеб­скай, на­прык­лад, — па Ор­шы, у Го­мель­скай — па Рэ­чы­цы. У Гро­дзен­скай воб­лас­ці гу­ка­вую пра­гра­му мож­на ска­чаць для ары­ен­та­ван­ня па Ваў­ка­выс­ку і гар­па­сёл­ку Рось, у Мін­скай, акра­мя ста­лі­цы, — па Ма­ла­дзеч­на і Слуц­ку, у Ма­гі­лёў­скай — па Баб­руй­ску.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.