Вы тут

Гісторыю ствараюць людзі


Пра гэ­та ўсё сваё жыц­цё свед­чыў Ана­толь Грыц­ке­віч

Не да­жыў­шы кры­ху больш за ты­дзень да свай­го 86-год­дзя, пай­шоў ад нас вя­до­мы бе­ла­рус­кі гіс­то­рык, док­тар гіс­та­рыч­ных на­вук, пра­фе­сар.

Ён вы­ву­чаў Бе­ла­русь, той ці­ка­вы пе­ры­яд яе гіс­то­рыі, ка­лі ад­бы­ва­лі­ся важ­ныя пра­цэ­сы фар­мі­ра­ван­ня дзяр­жаў­нас­ці, якую мы ма­ем сён­ня, пра вы­то­кі і кры­ні­цы якой мо­жна раз­ва­жаць у тым лі­ку дзя­ку­ю­чы яго пра­цам. Бе­ла­ру­сы бу­дуць перачытваць ра­бо­ты Ана­то­ля Грыц­ке­ві­ча дзе­ля та­го, каб лепш ра­зу­мець ся­бе і ро­лю тых з'яў, якія паў­плы­ва­лі на наш мен­та­лі­тэт. Асаб­лі­ва ці­ка­ві­лі Ана­то­ля Грыц­ке­ві­ча пы­тан­ні ве­ра­выз­нан­ня і тое, што вы­зна­ча­ла са­цы­яль­на-эка­на­міч­ныя ўмо­вы ў пе­ры­яд ВКЛ. А яшчэ асо­бы, якія паў­плы­ва­лі на дзяр­жаў­нае бу­даў­ніц­тва. Кі­раў­ні­кі. Ва­я­ры. Па­тры­ё­ты.

Ана­толь Грыц­ке­віч доў­га ву­чыў­ся і атры­маў вы­дат­ную аду­ка­цыю: спа­чат­ку ме­ды­цын­скую, по­тым гуманітарную — на­ву­чаў­ся ў Мін­скім ін­сты­ту­це за­меж­ных моў, удас­ка­наль­ваў ве­ды ў БДУ. З 1959 го­да пра­ца­ваў у Ін­сты­ту­це гіс­то­рыі Ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі. У ней­кім сэн­се быў асвет­ні­кам па жыц­ці: шмат га­доў зай­маў­ся са сту­дэн­та­мі (за­гад­ваў ка­фед­рай Мінск­ага ін­сты­ту­та куль­ту­ры, ця­пер уні­вер­сі­тэ­та куль­ту­ры). Аў­тар ся­мі ма­на­гра­фій і больш як 1000 на­ву­ко­вых ар­ты­ку­лаў.

Ана­толь Грыц­ке­віч — гэ­та асо­ба, вар­тая вы­ву­чэн­ня, апан­та­ны ча­ла­век, які слу­жыў Баць­каў­шчы­не.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.