Вы тут

Усе рашэнні — у згодзе


Боль­шае са­ма­кі­ра­ван­не, раз­ма­ца­ван­не епар­хій, бе­ла­рус­кая мо­ва і да­па­мо­га Укра­і­не. Вы­ні­кі жыц­ця Бе­ла­рус­кай пра­ва­слаў­най царк­вы (БПЦ) за 2014 год пад­вёў Міт­ра­па­літ Мін­скі і За­слаў­скі Па­вел, Па­тры­яр­шы Эк­зарх усяе Бе­ла­ру­сі, ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­ні жур­на­ліс­таў.

22-47

Пы­тан­не пра боль­шае са­ма­кі­ра­ван­не

Асаб­лі­вую ўва­гу Ула­ды­ка на­даў дыс­ку­сіі, якая раз­гар­ну­ла­ся ня­даў­на ва­кол пы­тан­ня пра боль­шую сту­пень са­ма­кі­ра­ван­ня БПЦ. Яна пачала­ся пас­ля агуль­на­га схо­ду епар­хіі Мін­скай міт­ра­по­ліі, які ад­быў­ся 16 снеж­ня. «Вя­до­ма, што ў кож­на­га ме­ра­пры­ем­ства ёсць дзве част­кі: афі­цый­ная і пра­цоў­ная», — па­тлу­ма­чыў ар­хі­епіс­кап. Прэ­са, па яго сло­вах, у гэтым вы­пад­ку пры­сут­ні­ча­ла толь­кі на пер­шай. Па за­кан­чэн­ні схо­ду для СМІ, як пра­ві­ла, агуч­ва­юц­ца пры­ня­тыя ра­шэн­ні.

— На жаль, у гэ­ты раз усё пай­шло інакш, — пра­цяг­вае іе­рарх. — Адзін вель­мі на­бож­ны ча­ла­век уклю­чыў мік­ра­фон і, мож­на ска­заць, у пра­мым эфі­ры пе­ра­да­ваў тое, што ад­бы­ва­ец­ца на пра­цоў­най на­ра­дзе. У вы­ні­ку атры­ма­ла­ся так, што не апра­ца­ва­ны, не кан­струк­тыў­ны ма­тэ­ры­ял, а толь­кі дыс­ку­сій­ны быў прад­стаў­ле­ны гра­мад­скас­ці. І, без­умоў­на, гэ­та ка­на­ніч­нае па­ру­шэн­не.

Ён да­даў, што та­кія ра­шэн­ні па­він­ны афарм­ляц­ца на ўзроў­ні Сі­но­да БПЦ, а пас­ля вы­но­сіц­ца на ўзро­вень Па­тры­яр­ха.

Ула­ды­ка ад­зна­чыў, што бы­ло вы­ка­за­на шмат роз­на­ба­ко­вых по­гля­даў на гэ­тае пы­тан­не. І так­са­ма са­мо­му міт­ра­па­лі­ту. Ён не ад­маў­ля­ец­ца ад ад­каз­нас­ці і сва­іх слоў, але лі­чыць, што па­ру­шаць ка­но­ны нель­га. «Мож­на ска­заць, што цяг­нік пай­шоў па ін­шым шля­ху», — пры­вёў па­раў­на­нне міт­ра­па­літ, ма­ю­чы на ўва­зе раз­віц­цё дыс­ку­сіі.

— Усе ра­шэн­ні, якія пры­мае Царк­ва, па­він­ны быць у ду­ху ад­на­дум­ства, бра­тэр­скай лю­бо­ві і зго­ды, — да­даў Ула­ды­ка. — А тое, што ад­бы­ло­ся, вы­клі­ка­ла, я ска­заў бы, роз­на­га­лос­се. І ві­да­воч­на, пра­цяг­ваць пра­цу ў та­кой сі­ту­а­цыі ў гэ­тым кі­рун­ку цал­кам бес­сэн­соў­на.

«Та­му я ска­рыс­таў­ся сва­ім пра­вам ве­та і пры­няў ра­шэн­не пры­пы­ніць дыс­ку­сію», — пад­вёў вы­нік іе­рарх.

Но­выя епар­хіі і да­па­мо­га Укра­і­не

У БПЦ у гэ­тым го­дзе з'я­ві­лі­ся 4 но­выя епар­хіі: з На­ва­груд­скай вы­лу­ча­на Лід­ская, з Мін­скай — Слуц­кая, Ма­ла­дзе­чан­ская і Ба­ры­саў­ская. Ад не­каль­кіх ар­хі­рэ­яў ужо па­сту­пі­лі но­выя прось­бы раз­буй­ніць епар­хіі. Сі­нод бу­дзе раз­гля­даць і іх. Цяпер у БПЦ — 15 епар­хій і 16 ар­хі­рэ­яў.

«Сён­ня га­лоў­ная за­да­ча епіс­ка­паў — акарм­лен­не ве­ру­ю­чых лю­дзей», — па­тлу­ма­чыў міт­ра­па­літ. На дум­ку Ула­ды­кі, ка­лі вер­ні­каў у епар­хіі за­шмат, епіс­ка­пу скла­да­на на­ве­даць усе пры­хо­ды, уз­на­ча­ліць у іх на­ба­жэн­ствы і па­га­ва­рыць з ве­р­нікамі. «Раз­буй­нен­не — пра­цэс не бяс­кон­цы, а да ра­зум­ных ме­жаў. Мэ­та, якая пры гэ­тым да­ся­га­ец­ца, — ка­рысць Царк­вы, епар­хіі і на­ро­да. Гэ­та­га кры­тэ­рыю мы бу­дзем пры­трым­лі­вац­ца і ў бу­ду­чы­ні», — ад­зна­чыў ён.

Што да­ты­чыц­ца Мін­скай міт­ра­по­ліі, іе­рарх па­тлу­ма­чыў, што гэ­та струк­ту­ра не юры­дыч­ная, а вы­ключ­на цар­коў­ная. Яго Вы­со­ка­пра­асвя­шчэн­ства не вы­клю­чае, што па ана­ло­гіі з Ра­сі­яй у Бе­ла­ру­сі змо­гуць з'я­віц­ца но­выя міт­ра­по­ліі. Але гэ­та ні ў якім ра­зе не з'яў­ля­ец­ца са­ма­рос­пус­кам Эк­зар­ха­та.

Так­са­ма міт­ра­па­літ за­кра­нуў пы­тан­не ма­тэ­ры­яль­най да­па­мо­гі Укра­і­не: «У мі­ну­лым го­дзе па бла­га­сла­вен­ні Свя­цей­ша­га Па­тры­яр­ха Кі­ры­ла ва ўсіх епар­хі­ях, у тым лі­ку на­шых, Бе­ла­рус­ка­га Эк­зар­ха­та БПЦ, здзяйс­ня­лі­ся збо­ры ах­вя­ра­ван­няў». А на апош­нім Сі­но­дзе бы­ло пры­ня­тае ра­шэн­не, што яны бу­дуць раз­мяр­коў­вац­ца спе­цы­яль­на пры­зна­ча­ны­мі асо­ба­мі. І ў шмат­лі­кіх хра­мах да­гэ­туль за­ста­лі­ся скры­ні для збо­раў.

Эк­зарх ад­зна­чыў, што «сён­ня вель­мі скла­да­на пе­ра­да­ваць ма­тэ­ры­яль­ныя каш­тоў­нас­ці ва Укра­і­ну». Ра­зам з тым, шмат укра­ін­скіх пе­ра­ся­лен­цаў на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі зна­хо­дзяц­ца не ў са­мых леп­шых умо­вах. Та­му бы­ло вы­ра­ша­на раз­да­ваць ах­вя­ра­ван­ні апош­нім.

сям'я павінна быць аднаго духу

Так­са­ма жур­на­ліс­ты не аб­мі­ну­лі пы­тан­не пра бе­ла­рус­кую мо­ву. Іе­рарх ад­зна­чыў, што для та­го, каб у хра­ме з'я­ві­лі­ся служ­бы на бе­ла­рус­кай мо­ве, па­він­на быць іні­цы­я­ты­ва са­міх пры­ха­джан. Под­пі­сы для гэ­та­га збі­раць не трэ­ба, ле­пей звяр­нуц­ца да на­ста­я­це­ля. І той ужо па­ві­нен вы­ра­шыць, ка­лі і якім чы­нам бу­дзе ад­бы­вац­ца на­ба­жэн­ства на бе­ла­рус­кай мо­ве і ці па­спры­яе гэ­та пры­ход­ска­му жыц­цю.

Ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­не ка­рэс­пан­дэн­та «Звяз­ды», Міт­ра­па­літ Па­вел заўважыў: «Усе га­во­раць па-рус­ку. Вось ка­лі б усе за­раз раз­маў­ля­лі не па-рус­ку, а вы­ключ­на па-бе­ла­рус­ку, я вель­мі хут­ка вы­ву­чыў бы мо­ву». Міт­ра­па­літ ад­зна­чыў, што хаця ён і не раз­маў­ляе па-бе­ла­рус­ку, але ўжо доб­ра ра­зу­мее мо­ву.

У той жа час Эк­зарх пры­знаў­ся, што па­куль у яго за­ста­ец­ца ра­сій­скае гра­ма­дзян­ства, але ён атры­маў ужо від на жы­хар­ства на 2 га­ды, і да­даў: «Я та­кі ж ча­ла­век, як і ўсе ас­тат­нія, якія пры­еха­лі ў Бе­ла­русь». Та­кім чы­нам, на міт­ра­па­лі­та рас­паў­сюдж­ва­юц­ца тыя ж нор­мы за­ко­ну, што і на лю­бо­га грамадзяніна.

Так­са­ма яго Вы­со­ка­пра­асвя­шчэн­ства па­дзя­ліў­ся ўра­жан­ня­мі пра пра­ва­слаў­ных вер­ні­каў на­шай кра­і­ны: «У Бе­ла­ру­сі вель­мі шмат лю­дзей пры­хо­дзяць у хра­мы цэ­лы­мі сем'­я­мі: муж, жон­ка і дзе­ці». Ён ад­зна­чыў, што ў Ра­сіі ды ін­шых кра­і­нах та­ко­га ня­ма. Там вер­ні­кі час­цей хо­дзяць у храм па­асоб­ку.

«Сям'я па­він­на быць ад­на­го ду­ху. Гэ­та над­звы­чай важ­на. Бу­дзе сям'я моц­най і паў­на­вар­тас­най — бу­дзе та­кім жа і гра­мад­ства», — да­даў міт­ра­па­літ. Ацэнь­ва­ю­чы сі­ту­а­цыю ў на­шай кра­і­не, Ула­ды­ка за­ўва­жыў: «У Бе­ла­ру­сі ра­дуе тое, што тут сён­ня мір, зго­да і даб­ра­быт».

Ве­ра­ні­ка ПУС­ТА­ВІТ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.