Вы тут

«Мой прыярытэт — «золата» чэмпіянату краіны!»


«Ды­на­ма-Мінск» вяр­та­ец­ца з ад­па­чын­ку… з но­вым трэ­не­рам. Да­бі­вац­ца чэм­пі­ён­ства ў но­вым се­зо­не «бе­ла-сі­нія» ця­пер бу­дуць з чэш­скім спе­цы­я­ліс­там Ду­ша­нам Угры­нам-ма­лод­шым, які апош­нія два га­ды ўзна­чаль­ваў пльзень­скую «Вік­то­рыю». Зрэш­ты, гэ­та су­пра­цоў­ніц­тва ўжо ў мі­ну­лым. А што на­пе­ра­дзе? Пра гэ­та трэ­нер рас­па­вёў на сва­ёй пер­шай мін­скай прэс-кан­фе­рэн­цыі.

22-26

— Ад­ра­зу ха­чу прад­ста­віць трэ­нер­скі штаб, у якім я бу­ду пра­ца­ваць. Ма­ім асіс­тэн­там бу­дзе серб Лю­бі­ша Ран­ка­віч, трэ­не­рам ва­ра­та­роў — ру­мын­скі спе­цы­я­ліст Дра­гаш Пі­ку, з якім я, да­рэ­чы, ужо пра­ца­ваў у ін­шых клу­бах. Яшчэ ад­ным асіс­тэн­там стаў бе­ла­рус Ва­сіль Куш­нір. Цяпер мы шу­ка­ем трэ­не­ра па фіз­пад­рых­тоў­цы.

—Якую асноў­ную мэ­ту ста­ві­це на се­зон‑2015?

—На­ша адзі­ная мэ­та — стаць чэм­пі­ё­нам Бе­ла­ру­сі. У раз­мо­ве з ула­даль­ні­кам клу­ба я зра­зу­меў, што лю­бы ін­шы вы­нік не бу­дзе ста­ноў­чым. «Ды­на­ма» даў­но не ста­на­віў­ся чэм­пі­ё­нам кра­і­ны. Так, у мі­ну­лым се­зо­не ка­ман­да, мож­на ска­заць, спы­ні­ла­ся за крок да за­па­вет­най мэ­ты, са­пер­ніц­тва з ба­ры­саў­скім БА­ТЭ бы­ло вель­мі ўпар­тым. Я лі­чу, што Мінск — вы­дат­ны го­рад, які за­слу­гоў­вае стаць чэм­пі­ё­нам.

—Ці зна­чыць гэ­та, што ўдзел у Еў­ра­куб­ках ады­дзе на дру­гі план?

—Пер­шае мес­ца ў бе­ла­рус­кім чэм­пі­я­на­це — гэ­та дак­лад­на наш пры­яры­тэт. Тым не менш вы­ступ­лен­не ў Лі­зе Еў­ро­пы так­са­ма важ­нае. Але шмат ча­го бу­дзе за­ле­жаць ад на­шых са­пер­ні­каў па гру­пе. Гэ­та мо­жа стаць вель­мі скла­да­ным.

—Акра­мя пла­наў па за­ва­я­ван­ні чэм­пі­ён­ства, якія ла­каль­ныя мэ­ты ста­ві­це пе­рад ка­ман­дай?

—Перш за ўсё, мы хо­чам па­каз­ваць ата­ку­ю­чы фут­бол, за­бі­ваць шмат га­лоў. Бо толь­кі та­кі фут­бол мо­жа пры­вес­ці на тры­бу­ны гле­да­ча. Ма­гу ска­заць, што асоб­на бу­ду звяр­таць ува­гу на ма­ла­дых фут­ба­ліс­таў. Ве­да­е­це, кож­ны се­зон у ма­іх ка­ман­дах ста­біль­на гу­ляе 2–3 ма­ла­дыя спарт­сме­ны. Ка­лі я ўба­чу перс­пек­тыў­на­га фут­ба­ліс­та, ён ад­ра­зу ад­пра­віц­ца на по­ле.

—Вы ска­за­лі, што раз­маў­ля­лі з Юры­ем Чы­жом. Пра што бы­ла гэ­тая раз­мо­ва?

—Трэ­ба ра­зу­мець, што бы­ла ўсё ж та­кі пры­ват­ная гу­тар­ка і я не маю пра­ва рас­кры­ваць дэ­та­лі. Ма­гу толь­кі ска­заць, што мы раз­маў­ля­лі пра ка­ман­ду, трэ­нер­скі штаб і ін­шае.

—Дня­мі клуб пад­пі­саў чар­на­гор­ца Фа­та­са Бе­чы­рая, які апош­ні се­зон гу­ляў у кі­тай­скай лі­зе, мяк­ка ка­жу­чы, не са­май прэ­стыж­най у све­це. Пра­ка­мен­туй­це, ка­лі лас­ка, гэ­ты мо­мант.

—Усё прос­та. У Кі­таі шмат гро­шай, та­му фут­ба­ліс­ты і за­ці­каў­ле­ны ў вы­ступ­лен­ні за мяс­цо­выя клу­бы. Бе­чы­рай — вель­мі моц­ны фут­ба­ліст, асаб­лі­ва ў штраф­ной зо­не. Сме­ла ма­гу ска­заць, што ў «Ды­на­ма» не бы­ло та­кіх гуль­цоў, так што ён са­праў­ды быў нам па­трэб­ны.

 Як збі­ра­е­це­ся зна­ё­міц­ца з ка­ман­дай?

—У нас за­пла­на­ва­на тры трэ­ні­ра­валь­ныя збо­ры. Пер­шы (у Тур­цыі) бу­дзе доў­жыц­ца два тыд­ні. Гэ­та­га тэр­мі­ну па­він­на ха­піць для зна­ём­ства з фут­ба­ліс­та­мі.

—Як бы вы аха­рак­та­ры­за­ва­лі свой трэ­нер­скі стыль? Вы больш дэ­ма­крат ці дык­та­тар?

—Не ма­гу ска­заць, на­коль­кі я дэ­ма­кра­тыч­ны. Гэ­та амаль што цал­кам за­ле­жыць ад гуль­цоў і іх па­во­дзі­наў. У клу­ба ёсць свае пра­ві­лы, і іх трэ­ба вы­кон­ваць. Ад вы­ка­нан­ня гэ­тых пра­ві­лаў і бу­дзе за­ле­жаць сту­пень ма­ёй дэ­ма­кра­тыч­нас­ці (усмі­ха­ец­ца).

—З ка­ман­ды сы­шоў Ігар Ста­се­віч. Ва­ша стаў­лен­не да гэ­та­га?

—Так, Ста­се­віч быў ад­ным з ­леп­шых гуль­цоў ле­таш­ня­га чэм­пі­я­на­ту… ка­лі не най­леп­шым. І страч­ваць та­ко­га фут­ба­ліс­та, без­умоў­на, не­пры­ем­на. Ве­даю, што спар­тыў­ны ды­рэк­тар клу­ба Вук Ра­ша­віч на пра­ця­гу ме­ся­ца спра­ба­ваў за­ха­ваць Ста­се­ві­ча. Але, ка­лі ча­ла­век не хо­ча за­ста­вац­ца ў ка­ман­дзе, най­леп­шым вый­сцем для ўсіх ста­не яго сы­ход. Ка­лі ка­заць шчы­ра, у фут­бо­ле ня­ма ні­чо­га не­за­мя­няль­на­га. Бу­дзем шу­каць ін­ша­га фор­вар­да.

—Гуль­цы якіх амп­луа, на ва­шу дум­ку, па­трэб­ны клу­бу?

—Са­праў­ды, мы шу­ка­ем фут­ба­ліс­таў на не­ка­то­рыя па­зі­цыі. Па мі­ну­лым се­зо­не бы­ло зра­зу­ме­ла, што ў ка­ман­ды праб­ле­мы з ле­вым аба­рон­цам. Па­трэб­ны яшчэ адзін доб­ры фор­вард. Ёсць за­дум­кі асвя­жыць пра­вы фланг. Але па­куль ня­ма ні­я­кай кан­крэ­ты­кі і пад­ра­бяз­на раз­маў­ляць пра гэ­та ня­ма сэн­су.

—Вы ве­да­е­це, што ў «Ды­на­ма» вы­сту­паў чэш­скі фут­ба­ліст Да­від Зо­ў-
бэк?

—Так. Я трэ­ні­ра­ваў Зо­ўбэ­ка і ве­даю яго вель­мі доб­ра. Пе­рад тым, як пры­ехаць сю­ды, я раз­маў­ляў з ім. Пы­таў­ся пра бе­ла­рус­кі фут­бол, пра «Ды­на­ма», бо мя­не ці­ка­віць толь­кі гэ­тая сфе­ра. Ней­кіх бы­та­вых пы­тан­няў у мя­не не бы­ло (усмі­ха­ец­ца).

—Кож­ны но­вы трэ­нер «Ды­на­ма» ра­на ці поз­на су­ты­ка­ец­ца з сур'­ёз­ным на­ціс­кам. Вы га­то­вы пра­ца­ваць у та­кой ат­мас­фе­ры?

—Без­умоў­на. Гэ­та аб­са­лют­на нар­маль­на. Ка­лі вы хо­ча­це вый­гра­ваць, вы ў лю­бым вы­пад­ку бу­дзе­це зна­хо­дзіц­ца пад на­ціс­кам. За­тое ў та­кіх умо­вах пра­сцей да­сяг­нуць най­леп­ша­га.

—У ва­шым кант­рак­це бу­дзе пра­пі­са­ны пункт пра гра­шо­вую кам­пен­са­цыю ў вы­пад­ку да­тэр­мі­но­ва­га ска­са­ван­ня па­гад­нен­ня?

—Шчы­ра ка­жу­чы, я не чы­таў свой кант­ракт. Але мне зда­ец­ца, што там не бу­дзе гэ­та­га пунк­та. Вя­до­ма, я не ха­чу, каб гэ­та са мной зда­ры­ла­ся… А ча­му вы пы­та­е­це­ся? Ма­быць, вы ве­да­е­це штось­ці, ча­го не ве­даю я? (смя­ец­ца).

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ.

Бія­гра­фіч­ная да­вед­ка:

Ду­шан Угрын-ма­лод­шы. На­ра­дзіў­ся ў 1967 го­дзе ў Пра­зе. Сын вя­до­ма­га чэ­ха­сла­вац­ка­га фут­ба­ліс­та Ду­ша­на Угры­на. Най­больш знач­ных да­сяг­нен­няў як га­лоў­ны трэ­нер да­сяг­нуў з клу­бам «Мла­да-Ба­ляс­лаў», з якім ён вый­граў «се­раб­ро» чэш­ска­га чэм­пі­я­на­ту ў се­зо­не 2005/06 і «брон­зу» — у се­зо­не 2006/07. Паз­ней пра­ца­ваў з ру­мын­скі­мі «Ці­мі­шо­а­рам» і ЧФР, кіпр­скім АЕ­Лам і гру­зін­скім «Ды­на­ма».

У 2013 го­дзе па­чаў пра­ца­ваць з пльзень­скай «Вік­то­ры­яй», і ў гэ­тым жа се­зо­не за­ва­я­ваў з ка­ман­дай «се­раб­ро» мяс­цо­ва­га чэм­пі­я­на­ту, а так­са­ма Ку­бак Чэ­хіі. Тым не менш у на­ступ­ным се­зо­не пас­ля пра­ва­лу ў Лі­зе чэм­пі­ё­наў сы­шоў з клу­ба.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».