Вы тут

Абменны курс стане гнуткім


На пра­ця­гу го­да ся­рэд­ні кошт ко­шы­ка за­меж­ных ва­лют у ад­но­сі­нах да бе­ла­рус­ка­га руб­ля мо­жа па­вя­лі­чыц­ца на 3-7%

У апош­ні час на ад­рас На­цы­я­наль­на­га бан­ка Бе­ла­ру­сі з бо­ку срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі і па­пу­ляр­ных ін­тэр­нэт-рэ­сур­саў па­сту­пае вя­лі­кая коль­касць пы­тан­няў, якія ты­чац­ца асоб­ных ас­пек­таў гра­шо­ва-крэ­дыт­най па­лі­ты­кі дзяр­жа­вы. Якія дзе­ян­ні бу­дуць пры­мац­ца Нац­бан­кам для та­го, каб ума­ца­ваць да­вер на­сель­ніц­тва да бе­ла­рус­ка­га руб­ля і па­вы­сіць эфек­тыў­нас­ць бан­каў­скай сіс­тэ­мы? У якіх ме­жах пла­ну­ец­ца тры­маць стаў­ку рэ­фі­нан­са­ван­ня і як гэ­та ада­б'ец­ца на кош­це крэ­ды­таў? Што бу­дзе з кур­сам руб­ля ў най­блі­жэй­шай і доў­га­тэр­мі­но­вай перс­пек­ты­ве? Ці не рас­кру­ціц­ца ў нас із­ноў ін­фля­цыя і ці не «па­ска­чуць» цэ­ны? Пра­па­ну­ем на­шым чы­та­чам ад­ка­зы спе­цы­я­ліс­таў На­цы­я­наль­на­га бан­ка на ак­ту­аль­ныя пы­тан­ні з бо­ку СМІ, якія бы­лі апуб­лі­ка­ва­ны на афі­цый­ным сай­це бан­ка.

22-40

22-40

 

Бя­гу­чыя пра­цэ­сы гла­ба­лі­за­цыі су­свет­най эка­на­міч­най сіс­тэ­мы сфар­міра­ва­лі вы­со­кую сту­пень уза­ем­най за­леж­нас­ці на­цы­я­наль­ных эка­но­мік. Па­дзен­не кош­таў на наф­ту, дэ­валь­ва­цыя ва­лют кра­ін — асноў­ных ганд­лё­вых парт­нё­раў, геа­па­лі­тыч­ная на­пру­жа­насць, а так­са­ма кан'­юнк­тур­ныя зме­ны рын­каў у 2014 го­дзе ака­за­лі іс­тот­ны ўплыў на раз­віц­цё мак­ра­эка­на­міч­най сі­ту­а­цыі ў Бе­ла­ру­сі.

З мэ­тай ні­ве­ля­ван­ня не­га­тыў­на­га ўплы­ву знеш­ніх фак­та­раў, не­да­пу­шчэн­ня да­лей­ша­га раз­віц­ця ад­моў­ных тэн­дэн­цый у эка­но­мі­цы ўра­дам су­мес­на з На­цы­я­наль­ным бан­кам бы­лі ажыц­цёў­ле­ны мак­ра­эка­на­міч­ныя ка­рэк­ці­роў­кі. Гэ­та да­зво­лі­ла нар­ма­лі­за­ваць сі­ту­а­цыю на ўнут­ра­ных фі­нан­са­вых рын­ках (зні­зіў­ся чыс­ты по­пыт на куп­лю за­меж­най ва­лю­ты, ад­на­віў­ся пры­рост тэр­мі­но­вых укла­даў (дэ­па­зі­таў) на­сель­ніц­тва). Сё­ле­та, па­вод­ле пра­гноз­ных ацэ­нак, за­ха­ва­ец­ца скла­да­ная і ня­вы­зна­ча­ная сі­ту­а­цыя на су­свет­ных сы­ра­він­ных і фі­нан­са­вых рын­ках, а так­са­ма ў эка­но­мі­цы кра­ін — асноў­ных ганд­лё­вых парт­нё­раў.

З мэ­тай за­бес­пя­чэн­ня ўстой­лі­ва­га і зба­лан­са­ва­на­га раз­віц­ця эка­но­мі­кі На­цы­я­наль­ны банк бу­дзе ў поў­най ме­ры вы­ка­рыс­тоў­ваць іс­ну­ю­чы ін­стру­мен­та­рый для апе­ра­тыў­на­га і гнут­ка­га рэ­ага­ван­ня на знеш­нія вы­клі­кі. Ця­пер на­строй­ка гра­шо­вай па­лі­ты­кі дзяр­жа­вы бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца та­кім чы­нам, каб за­бяс­пе­чыць цэ­на­вую і фі­нан­са­вую ста­біль­насць і пры гэ­тым даць эка­но­мі­цы маг­чы­масць мак­сі­маль­на хут­ка адап­та­вац­ца і раз­ві­вац­ца ў но­вых умо­вах.

Стрым­лі­ваць ін­фля­цыю і цэ­ны

Ба­за­вай умо­вай для гэ­та­га з'яў­ля­ец­ца за­па­во­лен­не ін­фля­цый­ных пра­цэ­саў, упэў­не­ны ў Нац­бан­ку. Да та­го ж цэ­на­вая ста­біль­насць — вель­мі ад­чу­валь­нае пы­тан­не для на­сель­ніц­тва і на­пра­мую ўплы­вае на фар­мі­ра­ван­не да­ве­ру да на­цы­я­наль­най ва­лю­ты.

Да­сяг­нен­не гэ­тай мэ­ты бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца праз кант­роль за гра­шо­вай пра­па­но­вай, ап­ты­мі­за­цыю крэ­дыт­най ак­тыў­нас­ці і пра­вя­дзен­не ўзва­жа­най пра­цэнт­най па­лі­ты­кі. Асаб­лі­вая ўва­га бу­дзе на­да­вац­ца ды­на­мі­цы шы­ро­кай гра­шо­вай ма­сы, якая бу­дзе вы­ка­рыс­тоў­вац­ца ў якас­ці пра­меж­ка­ва­га ары­ен­ці­ру гра­шо­ва-крэ­дыт­най па­лі­ты­кі.

Мэ­та­вы па­ра­метр па зні­жэн­ні ін­фля­цыі сё­ле­та вы­зна­ча­ны асноў­ны­мі на­прам­ка­мі гра­шо­ва-крэ­дыт­най па­лі­ты­кі Бе­ла­ру­сі на 2015 год. Ад­нак з-за рэз­кага па­гар­шэн­ня сі­ту­а­цыі як у знеш­нім сек­та­ры, так і на ўнут­ра­ным ва­лют­ным і дэ­па­зіт­ным рын­ках, што пры­вя­ло да па­слаб­лен­ня кур­су бе­ла­рус­ка­га руб­ля, пра­гноз­нае зна­чэн­не ін­фля­цыі па­тра­буе ўдак­лад­нен­няў. Па­доб­ная пра­цэ­ду­ра бу­дзе пра­ве­дзе­на ва ўза­е­ма­звяз­цы з удак­лад­нен­нем па­ра­мет­раў бюд­жэ­ту і пра­гно­зу са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця кра­і­ны на бя­гу­чы год. У ся­рэд­не­тэр­мі­но­вай перс­пек­ты­ве пла­ну­ец­ца пры­вя­дзен­не ўзроў­ню ін­фля­цыі да ад­на­знач­най ве­лі­чы­ні, па­ве­дам­ляе Нац­банк.

раз­лі­кі ў до­ла­рах Абмяжуюць

За­бес­пя­чэн­не цэ­на­вай ста­біль­нас­ці бу­дзе су­пра­ва­джац­ца рэа­лі­за­цы­яй ура­дам і На­цы­я­наль­ным бан­кам комп­лек­су мер па дэ­да­ла­ры­за­цыі эка­но­мі­кі і па­вы­шэн­ні да­ве­ру да на­цы­я­наль­най ва­лю­ты. У рам­ках гэ­тай пра­цы рэа­лі­зу­юц­ца ме­ры па мак­сі­маль­ным аб­ме­жа­ван­ні раз­лі­каў у за­меж­най ва­лю­це на тэ­ры­то­рыі кра­і­ны, а так­са­ма па ад­мо­ве ад пры­вяз­кі да до­ла­ра ЗША або еў­ра пры вы­зна­чэн­ні цэн, ста­вак па арэнд­най пла­це, мыт­ных пош­лін і ін­шых пла­ця­жоў.

Яшчэ ад­ной клю­ча­вой за­да­чай з'яў­ля­ец­ца пад­тры­ман­не зо­ла­та­ва­лют­ных рэ­зер­ваў на бяс­печ­ным уз­роў­ні. Для да­сяг­нен­ня па­зна­ча­ных мэ­таў На­цы­я­наль­ны банк мае на­мер пры­трым­лі­вац­ца шэ­ра­гу прын­цы­паў.

Пра кур­са­вую па­лі­ты­ку

Для па­вы­шэн­ня гнут­кас­ці кур­са­вой па­лі­ты­кі з 9 сту­дзе­ня вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ме­ха­нізм пры­вяз­кі кур­су бе­ла­рус­ка­га руб­ля да ко­шы­ка ва­лют. Гэ­та азна­чае ад­мо­ву ад пра­мой пры­вяз­кі кур­су бе­ла­рус­ка­га руб­ля да до­ла­ра. Пры гэ­тым, зы­хо­дзя­чы са струк­ту­ры знеш­ня­га та­ва­ра­аба­ро­ту і атры­ма­най ва­лют­най вы­руч­кі, удзель­ная ва­га ра­сій­ска­га руб­ля па­вя­лі­ча­на да 40%, до­ла­ра ЗША і еў­ра зні­жа­на да 30% ад­па­вед­на.

Ва­лют­ныя ін­тэр­вен­цыі бу­дуць пра­во­дзіц­ца толь­кі для згладж­ван­ня пі­ка­вых ва­ган­няў кош­ту ко­шы­ка за­меж­ных ва­лют у аб'­ёмах, якія за­бяс­печ­ва­юць ста­ноў­чае саль­да куп­лі-про­да­жу На­цы­я­наль­ным бан­кам за­меж­най ва­лю­ты ў ся­рэд­не­тэр­мі­но­вым пе­ры­я­дзе.

Ця­пер аб­мен­ны курс бу­дзе больш гнут­ка рэ­ага­ваць на рэз­кія зме­ны сі­ту­а­цыі як унут­ры кра­і­ны, так і на знеш­ніх фі­нан­са­вых рын­ках. У той жа час гэ­та пры­вя­дзе да больш моц­ных ва­ган­няў аб­мен­на­га кур­су бе­ла­рус­ка­га руб­ля ў ад­но­сі­нах да до­ла­ра. Ад­нак у ся­рэд­не­тэр­мі­но­вым пе­ры­я­дзе пры пра­вя­дзен­ні адэ­кват­най бюд­жэт­на-пад­атко­вай і гра­шо­ва-крэ­дыт­най па­лі­ты­кі ціск на ва­лют­ны ры­нак зні­зіц­ца і ад­бу­дзец­ца ста­бі­лі­за­цыя кур­са­вых ча­кан­няў, што да­зво­ліць па­мен­шыць ва­ган­ні кур­су бе­ла­рус­ка­га руб­ля.

Што ты­чыц­ца пра­гно­зу аб­мен­на­га кур­су, то тут пры­сут­ні­чае шмат­ва­ры­янт­насць, ад­зна­ча­юць экс­пер­ты рэ­гу­ля­та­ра. У за­леж­нас­ці ад сцэ­на­ры­яў раз­віц­ця сі­ту­а­цыі (роз­най ды­на­мі­кі кош­таў на наф­ту, кур­су ра­сій­ска­га руб­ля, дзе­ла­вой ак­тыў­нас­ці ў кра­і­нах — асноў­ных ганд­лё­вых парт­нё­рах) ся­рэд­ні кошт ко­шы­ка за­меж­ных ва­лют у ад­но­сі­нах да бе­ла­рус­ка­га руб­ля з улі­кам уся­го комп­лек­су мер мак­ра­эка­на­міч­най ка­рэк­ці­роў­кі, па­вод­ле ацэ­нак, мо­жа па­вя­лі­чыц­ца да кан­ца 2015 го­да на 3-7 %.

Стаў­ку рэ­фі­нан­са­ван­ня мо­гуць і па­вя­лі­чыць?

Сё­ле­та пра­цэнт­ная па­лі­ты­ка бу­дзе мець ан­ты­ін­фля­цый­ную на­кі­ра­ва­насць. Для гэ­та­га пра­цэнт­ныя стаў­кі бу­дуць пад­трым­лі­вац­ца ста­ноў­чы­мі ў рэ­аль­ным вы­ра­жэнні, а так­са­ма бу­дзе за­бяс­печ­вац­ца пе­ра­вы­шэн­не да­ход­нас­ці збе­ра­жэн­няў у бе­ла­рус­кіх руб­лях над ва­лют­ны­мі.

Ды­на­мі­ка стаў­кі рэ­фі­нан­са­ван­ня на пра­ця­гу го­да бу­дзе за­ле­жаць ад мак­ра­эка­на­міч­най сі­ту­а­цыі, у пер­шую чар­гу — у знеш­нім ганд­лі і на ва­лют­ным рын­ку, ад уз­роў­ню ін­фля­цыі. Пры гэ­тым На­цы­я­наль­ны банк бу­дзе гнут­ка рэ­ага­ваць на змя­нен­не фак­тыч­най сі­ту­а­цыі ў эка­но­мі­цы і гра­шо­ва-крэ­дыт­най сфе­ры. Без­умоў­на, што пры за­ма­ца­ван­ні ста­ноў­чых тэн­дэн­цый стаў­ка рэ­фі­нан­са­ван­ня і, ад­па­вед­на, уз­ро­вень пра­цэнт­ных ста­вак у эка­но­мі­цы бу­дуць зні­жац­ца. Ра­зам з тым у вы­пад­ку па­ска­рэн­ня ін­фля­цыі ў па­раў­на­нні з ча­ка­ным уз­роў­нем маг­чы­ма да­лей­шае па­вы­шэн­не стаў­кі рэ­фі­нан­са­ван­ня.

Шля­хі па­паў­нен­ня зо­ла­та­ва­лют­ных рэ­зер­ваў

Су­мес­на з ура­дам Нац­банк пра­во­дзіць комп­лекс ме­ра­пры­ем­стваў па рэ­фі­нан­са­ван­ні знеш­ніх і ўнут­ра­ных аба­вя­за­цель­стваў. У пры­ват­нас­ці, пла­ну­ец­ца пры­цяг­нен­не не­звя­за­ных знеш­ніх крэ­дыт­ных рэ­сур­саў шля­хам раз­мя­шчэн­ня но­ва­га вы­пус­ку су­ве­рэн­ных еў­ра­аб­лі­га­цый, а так­са­ма вы­ка­ры­стан­не ўнут­ра­ных кры­ніц. А ста­ноў­чы во­пыт па «рас­крут­цы» дзяр­жаў­ных ва­лют­ных аб­лі­га­цый у Нац­бан­ка ўжо іс­нуе, што да­зво­лі­ла Мі­ніс­тэр­ству фі­нан­саў вы­ка­рыс­тоў­ваць унут­ра­ны ры­нак у якас­ці кры­ні­цы за­па­зы­чан­ня ў да­да­так да крэ­ды­таў на знеш­ніх рын­ках. Праг­на­зу­ец­ца, што і сё­ле­та бу­дзе пра­цяг­ну­та пра­ца па раз­віц­ці да­дзе­на­га сег­мен­та рын­ку.

Акра­мя та­го, на па­га­шэн­не знеш­ня­га дзярж­доў­гу бу­дуць на­кі­роў­вац­ца па­ступ­лен­ні ад збі­ран­ня экс­парт­ных пош­лін на наф­та­пра­дук­ты і пош­лін ад экс­пар­ту сы­рой наф­ты ўлас­най зда­бы­чы. Ра­зам з гэ­тым пла­ну­ец­ца ак­ты­ві­за­цыя ўза­е­ма­дзе­ян­ня з між­на­род­ны­мі фі­нан­са­вы­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі, у тым лі­ку з Між­на­род­ным ва­лют­ным фон­дам.

Ва­лю­та «пра­пі­шац­ца» і ў аб­мен­ні­ках

Ня­гле­дзя­чы на ад­ме­ну ва­лют­на­га збо­ру, у аб­мен­ні­ках па-ра­ней­ша­му на­зі­ра­юц­ца пе­ра­боі з на­яў­най ва­лю­тай. Бан­кі пра­да­юць толь­кі тое, што зда­ло на­сель­ніц­тва. Та­му гра­ма­дзя­нам ці­ка­ва: ка­лі та­кая сі­ту­а­цыя вы­пра­віц­ца?

На гэ­ты конт рэ­гу­ля­тар ад­зна­чае, што за­да­валь­нен­не лю­бой ца­ной ажы­я­таж­на­га по­пы­ту на­сель­ніц­тва на за­меж­ную ва­лю­ту не­апраў­да­на. Та­му бан­кі ў пе­ры­яд вы­со­кіх спе­ку­ля­цый­ных ча­кан­няў пра­да­ва­лі ва­лю­ту ў ме­жах яе па­куп­кі. Ця­пер пра­па­но­ва ва­лю­ты бан­ка­мі на на­яў­ным сег­мен­це рын­ку па­вя­ліч­ва­ец­ца. Па ме­ры адап­та­цыі бан­каў да ўмоў но­ва­га ме­ха­ніз­му кур­саў­тва­рэн­ня і за­ма­ца­ван­ня ста­ноў­чых тэн­дэн­цый на ва­лют­ным і дэ­па­зіт­ным рын­ках да­дзе­ныя пы­тан­ні бу­дуць зня­тыя. А рэ­ка­мен­да­цыі па фар­мі­ра­ван­ні кур­су плюс-мі­нус 2 % за­ха­ва­юц­ца, па­коль­кі яны ад­па­вя­да­юць між­на­род­най прак­ты­цы.

Бір­жа без аб­ме­жа­ван­няў і не толь­кі

Вя­до­ма, што Нац­банк па­зна­чыў сваё жа­дан­не быць чыс­тым па­куп­ні­ком ва­лю­ты. Ці не ад­гук­нец­ца та­кая па­зі­цыя пэў­ны­мі аб­ме­жа­ван­ня­мі на куп­лю для ін­шых сег­мен­таў ва­лют­на­га рын­ку?

«Увя­дзен­не якіх-не­будзь аб­ме­жа­ван­няў у асоб­ных сег­мен­тах ва­лют­на­га рын­ку не пла­ну­ец­ца. Вы­хад на ста­ноў­чае саль­да куп­лі-про­да­жу за­меж­най ва­лю­ты на Бе­ла­рус­кай ва­лют­на-фон­да­вая бір­жы бу­дзе да­сяг­ну­ты за кошт рэа­лі­за­цыі агуль­на­эка­на­міч­ных мер, у тым лі­ку па сты­му­ля­ван­ні экс­пар­ту, уз­мац­нен­ні жорст­кас­ці бюд­жэт­най і гра­шо­ва-крэ­дыт­най па­лі­ты­кі, а так­са­ма вы­ка­ры­стан­ні больш гнут­ка­га ме­ха­ніз­му кур­саў­тва­рэн­ня», — за­пэў­ні­лі жур­на­ліс­таў спе­цы­я­ліс­ты бан­ка.

Праў­да, дзей­ні­чае на бір­жы нор­ма аба­вяз­ко­ва­га про­да­жу ва­лют­най вы­руч­кі, якая ле­тась у снеж­ні бы­ла па­вя­лі­ча­на да 50 %. З мэ­тай пад­тры­ман­ня па­ме­ру га­ран­та­ва­най пра­па­но­вы за­меж­най ва­лю­ты на бір­жы сё­ле­та ў І квар­та­ле зні­жэн­не па­ме­ру аба­вяз­ко­ва­га про­да­жу не пла­ну­ец­ца. Урад і На­цы­я­наль­ны банк вер­нуц­ца да раз­гля­ду гэ­та­га пы­тан­ня ў другім квар­та­ле.

Ку­пю­ра ў 500 ты­сяч руб­лёў — не за га­ра­мі?

Ві­да­воч­на, што ў су­вя­зі з вы­со­кай ін­фля­цы­яй пра­во­дзіць ця­пер дэ­на­мі­на­цыю на­цы­я­наль­най ва­лю­ты сэн­су ня­ма. Ад­нак, ма­быць, га­вор­ка пра но­вую 500-ты­сяч­ную ку­пю­ру зу­сім не чут­ка? Нац­банк па­цвер­дзіў, што ўвя­дзен­не но­ва­га на­мі­на­лу банк­нот та­кой вар­тас­ці зна­хо­дзіц­ца ў ста­дыі пра­пра­цоў­кі. Ра­шэн­не аб зме­нах у на­яў­ным гра­шо­вым зва­ро­це кра­і­ны бу­дзе пры­мац­ца зы­хо­дзя­чы з сі­ту­а­цыі, якая склад­ва­ец­ца ў эка­но­мі­цы, пра што На­цы­я­наль­ны банк за­га­дзя пра­ін­фар­муе ўсіх за­ці­каў­ле­ных.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.