Вы тут

Дэпазіты «Ашчадны» і «Індэксаваны» валютных скачкоў не баяцца


Ця­пер, акра­мя Бе­ла­рус­бан­ка, яшчэ дзве буй­ныя фі­нан­са­выя ўста­но­вы кра­і­ны ўзро­вень да­ход­нас­ці на­цва­лю­ты «пры­вя­за­лі» да кур­су до­ла­ра.

Бел­ін­вест­банк пра­па­нуе сва­ім клі­ен­там спе­цы­яль­ны ўклад «Ашчад­ны», дзе, акра­мя асноў­ных пра­цэн­таў, лю­дзям га­ран­ту­ец­ца да­дат­ко­вы да­ход, які за­бяс­печ­вае вяр­тан­не ўкла­дзе­ных збе­ра­жэн­няў у бе­ла­рус­кіх руб­лях, эк­ві­ва­лент­ных су­ме до­ла­раў на да­ту ад­крыц­ця ўкла­ду. Су­ма пер­ша­па­чат­ко­ва­га ўзно­су скла­дае не менш за 50 ты­сяч бе­ла­рус­кіх руб­лёў, да­дат­ко­выя ўзно­сы не пры­ма­юц­ца, а част­ко­вае зняц­це не да­пус­ка­ец­ца. Асноў­ныя і да­дат­ко­выя пра­цэн­ты на­ліч­ва­юц­ца што­ме­сяц і пе­ра­ліч­ва­юц­ца на бя­гу­чы ра­ху­нак.

Та­кі дэ­па­зіт пра­па­ну­ец­ца на 3, 6 і 12 ме­ся­цаў. Асноў­ныя пра­цэн­ты па ўкла­дзе вы­ліч­ва­юц­ца па фор­му­ле, дзе ад стаў­кі рэ­фі­нан­са­ван­ня ад­ні­ма­юць 10 пра­цэнт­ных пунк­таў. Сён­ня гэ­та ў вы­ні­ку 10% га­да­вых. Ка­лі не ўліч­ваць да­дат­ко­вы пра­цэнт, то атрым­лі­ва­ец­ца і няшмат. Ад­нак тут іс­ну­юць не вель­мі жорст­кія ўмо­вы да­тэр­мі­но­ва­га ска­са­ван­ня ўкла­ду, ка­лі асноў­ныя пра­цэн­ты вы­плач­ва­юц­ца, зы­хо­дзя­чы з пра­цэнт­най стаў­кі па да­га­во­ры, а вось да­дат­ко­выя пра­цэн­ты — не. У вы­пад­ку, ка­лі роз­ні­ца афі­цый­ных кур­саў дае ад­моў­ны (ну­ля­вы) вы­нік, да­дат­ко­выя пра­цэн­ты не на­ліч­ва­юц­ца. У бан­ку ўдак­лад­ні­лі, што па­мер да­дат­ко­вых пра­цэн­таў за­ле­жыць ад зме­ны кур­су до­ла­ра. Пры гэ­тым мак­сі­маль­ны па­мер та­ко­га да­дат­ко­ва­га да­хо­ду не аб­мя­жоў­ва­ец­ца.

Бе­ла­грап­рам­банк мае ў сва­ім ак­ты­ве тэр­мі­но­вы ўклад «Ін­дэк­са­ва­ны». Мі­ні­маль­ная су­ма ўкла­ду скла­дае 10 млн бе­ла­рус­кіх руб­лёў, а тэр­мі­ны яго — 95, 180 і 370 дзён. Па­паў­нен­не ўкла­ду і да­тэр­мі­но­вае вяр­тан­не яго част­кі не пра­ду­гле­джа­на. Да­тэр­мі­но­вае ска­са­ван­не да­га­во­ра ажыц­цяў­ля­ец­ца з пе­ра­лі­кам пра­цэн­таў па стаў­цы ўкла­ду (дэ­па­зі­ту) «Да за­па­тра­ба­ван­ня». Асноў­ны да­ход па та­кім дэ­па­зі­це скла­дае 10, 12 і 15% га­да­вых, у залежнасці ад тэр­мі­наў укла­ду. Як ба­чым, пра­цэн­ты тут боль­шыя, чым па ўкла­дзе «Ашчад­ны», ад­нак і мі­ні­маль­ная су­ма дэ­па­зі­ту знач­на боль­шая, ды і больш жорст­кія ўмо­вы ска­са­ван­ня да­га­во­ра. Га­лоў­нае, што та­кія ўкла­ды ма­юць пра­мую «пры­вяз­ку» да кур­су до­ла­ра. Дак­лад­ней — да афі­цый­на­га кур­су до­ла­ра Нац­бан­ка кра­і­ны.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.