Вы тут

Пераламіць саломінку


Даб­ра­чын­ны рух «Клуб 5000» з'яў­ля­ец­ца па­ся­рэд­ні­кам па­між ты­мі, ка­му па­трэб­на да­па­мо­га, і ты­мі, хто хо­ча да­па­маг­чы. Але час­та ў нас, ва­лан­цё­раў, уз­ні­кае ўра­жан­не, што за­мест трох звё­наў за­ста­ец­ца ад­но: мы са­мі па­пра­сі­лі для ся­бе да­па­мо­гу і са­мі ж са­бе да­па­маг­лі. Лю­дзі так хут­ка пры­вы­ка­юць, што за іх усё ро­бяць, што не га­то­вы і са­ло­мі­ну пе­ра­ла­міць са­ма­стой­на.

Без имени-10

Шас­нац­ца­ці­га­до­ва­га Алі з Азер­бай­джа­на, які ля­чыў­ся ў Бе­ла­ру­сі ад лей­ко­зу, вы­пі­са­лі як бес­перс­пек­тыў­на­га па­цы­ен­та. Баць­кі спа­чат­ку ўпа­лі ў іс­тэ­ры­ку, пас­ля — у сту­пар. На­шы ва­лан­цё­ры ра­за­сла­лі да­ку­мен­ты хлоп­ца па за­меж­ных клі­ні­ках у над­зеі, што хоць хто-не­будзь пра­цяг­не ля­чыць яго. Пры­хо­дзі­лі за­пра­шэн­ні, але ўсё ўпі­ра­ла­ся ў гро­шы. Не­ча­ка­на вы­свет­лі­ла­ся, што вёс­ка, дзе сям'я Алі жы­ве ў Азер­бай­джа­не, зна­хо­дзіц­ца ў зо­не ва­ен­на­га кан­флік­ту і з гэ­тай пры­чы­ны ён мае пра­ва на бяс­плат­нае ля­чэн­не ў ня­мец­кай клі­ні­цы. За­ста­ва­ла­ся знай­сці гро­шы на пе­ра­лёт і пра­жы­ван­не. Бе­ла­рус­кія ва­лан­цё­ры дзень і ноч пра­цяг­ва­лі да­па­ма­гаць гэ­тай сям'і, ар­га­ні­зоў­ва­лі ак­цыі, збо­ры, шу­ка­лі маг­чы­мас­ці, пры­цяг­ва­лі спон­са­раў. Дзве тра­ці­ны не­аб­ход­най су­мы па­віс­лі ў па­вет­ры, бо баць­кі афор­мі­лі элект­рон­ны ка­ша­лёк на не­на­дзей­на­га ча­ла­ве­ка, і аб­на­лі­чыць іх не бы­ло маг­чы­мас­ці. Па­зы­чыць, узяць крэ­дыт сям'я так­са­ма не ха­це­ла. Баць­кі цу­доў­на ве­да­лі, што жыц­цё іх сы­на вы­мя­ра­ец­ца дня­мі, кож­ная хві­лі­на каш­тоў­ная. Але яны прос­та ча­ка­лі, па­куль бе­ла­рус­кія ва­лан­цё­ры збі­ва­лі­ся з ног. Ча­ка­лі доў­гіх пяць ме­ся­цаў. За гэ­ты час па­спе­лі згу­ляць вя­сел­ле ста­рэй­шай дач­кі ў Азер­бай­джа­не — на гэ­та і срод­кі знай­шлі­ся. А праз пяць ме­ся­цаў Алі не ста­ла. Яны пла­чуць, рас­каз­ва­юць, як стра­ці­лі са­мае да­ра­гое, як ад­пус­ці­лі яго ў рай, а са­мі за­ста­лі­ся ў пек­ле. Пры тым, што не зра­бі­лі ні­вод­на­га ру­ху, каб вы­ра­та­ваць сваё шчас­це. Са­ло­мі­ны не пе­ра­ла­мі­лі.

...«Клуб 5000» зда­быў да­ра­гія квіт­кі на вя­сё­лае дзі­ця­чае ме­ра­пры­ем­ства і ся­род мност­ва прэ­тэн­дэн­таў вы­браў Ва­ню з яго ма­ту­ляй. Ім прос­та не­аб­ход­на раз­ве­яц­ца, ура­чы да­юць да­звол на вы­хад з баль­ні­цы, стан да­зва­ляе, на сцэ­не бу­дзе вы­ступ­лен­не лю­бі­мых са­бак хлоп­ца — усё сыш­ло­ся. Ідзі­це і за­ра­джай­це­ся па­зі­ты­вам!

«Доб­ра, мы схо­дзім, але з ад­ной умо­вай, — быц­цам па­зы­чае гро­шы Ва­ні­на ма­ці, — ка­лі вы зной­дзе­це нам пры­го­жыя ўбо­ры. Мы ж не пой­дзем у баль­ніч­ным адзен­ні».

Я пра­па­ную ёй сваю су­кен­ку, але па­ме­ры не су­па­да­юць. Та­ды раю спы­таць у су­се­дзяў па па­ла­це, ад­дзя­лен­ні. Ня­даў­на прай­шлі на­ва­год­нія свя­ты, ве­ра­год­на, дзе­ці апра­на­лі­ся на ра­ніш­ні­кі. Там столь­кі лю­дзей ва­кол, што аба­вяз­ко­ва што-не­будзь зной­дзец­ца.

Але ма­ці ся­дзіць і ча­кае ўбо­ры ад нас. Як па­тлу­ма­чыць, што за­пра­шэн­не на вя­сё­лае дзі­ця­чае свя­та — гэ­та не прось­ба, а пра­па­но­ва з на­ша­га бо­ку? Што яны больш за нас за­ці­каў­ле­ныя ў па­хо­дзе на гэ­тае ме­ра­пры­ем­ства? Што трэ­ба толь­кі па­чаць ва­ру­шыц­ца, пе­ра­ла­міць са­ло­мі­ну.

...Ко­ля шмат га­доў та­му скон­чыў ля­чэн­не ў Цэнт­ры дзі­ця­чай ан­ка­ло­гіі, ге­ма­та­ло­гіі і іму­на­ло­гіі. З та­го ча­су ён у стой­кай рэ­мі­сіі, хва­ро­ба ад­сту­пі­ла, але ча­сам на­гад­ва­юць пра ся­бе на­ступ­ствы ля­чэн­ня: то цу­кар пад­ско­чыць, то страў­нік пры­хо­піць, то су­ста­вы за­ло­міць. Мі­ко­лу даў­но за двац­цаць. А ён за­стаў­ся на ўзроў­ні хлоп­чы­ка, які толь­кі што да­ве­даў­ся, што ў яго рак. Ён не пе­ра­рос сваю хва­ро­бу, не да­гнаў ад­на­го­дак, не зра­зу­меў, што сам стаў да­рос­лым. Ко­ля ся­дзіць на шыі ў адзі­но­кай ма­ці, якая рэшт­кі зда­роўя па­кла­ла на зма­ган­не за жыц­цё сы­на і ця­пер са­ма не пра­цуе. Яны не вы­жы­вуць без да­па­мо­гі «Клу­ба 5000», бо гэ­та адзі­ная кры­ні­ца фі­нан­са­ван­ня для іх. Але са­мі ні­чо­га не ро­бяць для та­го, каб знай­сці ін­шыя кры­ні­цы для па­ляп­шэн­ня ўлас­на­га ста­но­ві­шча.

...Тэ­ле­фа­нуе ва­лан­цёр­ка Га­ля і про­сіць тэр­мі­но­ва знай­сці ма­шы­ну ёй у да­па­мо­гу. Га­ля су­стра­ка­ла з Грод­на пе­ра­да­чу для па­да­печ­ных. Абя­ца­лі па­кет з па­да­рун­ка­мі. Пры­вез­лі шэсць. Доб­рыя лю­дзі вы­гру­зі­лі з ма­шы­ны ўсе шэсць не­пад'­ём­ных па­ке­таў прос­та па­ся­род каль­ца­вой да­ро­гі і па­еха­лі да­лей па сва­іх спра­вах. Руч­кі ў па­ке­таў па­рва­лі­ся пры пер­шай жа спро­бе пад­няць іх. Мя­це снег. Га­ля ста­іць па­ся­род аў­та­да­ро­гі, не мо­жа зва­рух­нуц­ца з мес­ца, на­ват да пры­пын­ку не дой­дзе. І так­сі не вы­клі­каць — ні ад­ра­су, ні до­ма. Ды спы­таў бы хто, ці бы­лі ў яе з са­бой гро­шы на так­сі. А я атрым­лі­ваю яе зва­нок ад­чаю па да­ро­зе ў па­лі­клі­ні­ку і, не вы­хо­дзя­чы з аў­то­бу­са, па­чы­наю аб­звонь­ваць ва­лан­цё­раў, усіх зна­ё­мых і ма­ла­зна­ё­мых лю­дзей з аса­біс­тым транс­пар­там. Але ў іх спра­вы, пла­ны, ні­хто не мо­жа са­рвац­ца вось так і ў гэ­тую ж хві­лі­ну гнаць на ін­шы ка­нец Мін­ска па Га­лю з шас­цю па­ке­та­мі.

Мы та­ды вы­кру­ці­лі­ся, раз­ру­лі­лі сі­ту­а­цыю. Але сіл вы­круч­вац­ца да­лей усё менш і менш.

І па­куль жыц­цё Алі, свя­точ­ны ўбор для Ва­ні, Ко­ле­ва ра­бо­та ці да­стаў­ка па­ке­таў з да­па­мо­гай — гэ­та вы­ключ­на на­шы кло­па­ты і праб­ле­мы, яны так і бу­дуць за­ста­вац­ца ня­вы­ра­ша­ны­мі. Ні­чо­га не да­ец­ца прос­та так. Каб бы­лі за­ро­бак, пра­ца, кас­цюм ці зда­роўе, трэ­ба да гэ­та­га імк­нуц­ца. Трэ­ба ха­ця б за­ха­цець — шчы­ра за­ха­цець быць зда­ро­вым, за­бяс­пе­ча­ным, доб­рым, пры­го­жым ці жа­на­тым. Трэ­ба за­ха­цець і пры­знац­ца са­бе ў сва­ім жа­дан­ні, трэ­ба агу­чыць яго Бо­гу і па­пра­сіць Су­свет спры­яць. Трэ­ба пе­ра­ла­міць са­ло­мі­ну. А даб­ра­чын­цы — не ба­гі. Мы толь­кі звя­но — трэ­цяе звя­но па­між тым, хто хо­ча, і тым, хто мо­жа.

Тац­ця­на НЕ­МЧА­НІ­НА­ВА,

ства­раль­ні­ца даб­ра­чын­на­га ру­ху «Клуб 5000»

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.