Вы тут

Адрасы добрых спраў


*Да­па­мо­гу ў па­ме­ры 380 міль­ё­наў бе­ла­рус­кіх руб­лёў са­бра­лі на Ма­гі­лёў­шчы­не пад­час тра­ды­цый­най рэс­пуб­лі­кан­скай даб­ра­чын­най ак­цыі «На­шы дзе­ці». Гэ­тыя гро­шы пай­шлі на пад­трым­ку пры­ём­ных і апя­кун­скіх сем'­яў. Акра­мя та­го, звыш 370 міль­ё­наў руб­лёў бы­ло на­кі­ра­ва­на на пад­трым­ку 45 дзі­ця­чых да­моў ся­мей­на­га ты­пу, што дзей­ні­ча­юць у воб­лас­ці, 23 цэнт­раў ка­рэк­цый­на-раз­ві­ва­ю­ча­га на­ву­чан­ня і 18 дзі­ця­чых са­цы­яль­ных пры­тул­каў.

22-34

На раз­віц­цё і ўдас­ка­на­лен­не ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­най ба­зы школ-ін­тэр­на­таў, ка­дэц­ка­га ву­чы­лі­шча, дзі­ця­ча­га до­ма на­ма­ган­ня­мі мяс­цо­вых ор­га­наў ула­ды, прад­пры­ем­стваў і ар­га­ні­за­цый воб­лас­ці са­бра­на звыш 760 міль­ё­наў руб­лёў.

Ка­ля 700 дзя­цей з уся­го рэ­гі­ё­на — вы­дат­ні­кі ву­чо­бы, пе­ра­мож­цы аб­лас­ных і рэс­пуб­лі­кан­скіх алім­пі­яд і спар­тыў­ных спа­бор­ніц­тваў, лі­да­ры і ак­ты­віс­ты дзі­ця­чых гра­мад­скіх ар­га­ні­за­цый, а так­са­ма дзе­ці-сі­ро­ты і дзе­ці, якія за­ста­лі­ся без апе­кі баць­коў, — па­бы­ва­лі на ад­мыс­ло­вым ра­ніш­ні­ку — гу­бер­на­тар­скай ёл­цы. Па­да­рун­кі пад­час ак­цыі, да­рэ­чы, атры­ма­лі і 450 укра­ін­скіх дзя­цей, якія пра­жы­ва­юць ця­пер на тэ­ры­то­рыі воб­лас­ці.

*У Гро­дзен­скай воб­лас­ці ўдзел у ак­цыі «На­шы дзе­ці» ўзя­лі больш за 70 ар­га­ні­за­цый, ве­дам­стваў і прад­пры­ем­стваў, у тым лі­ку ор­га­наў мяс­цо­вай ула­ды, якія зла­дзі­лі ка­ля паў­сот­ні раз­на­стай­ных на­ва­год­ніх свят, спек­так­ляў, ра­ніш­ні­каў для дзя­цей, ака­за­лі не­аб­ход­ную ма­тэ­ры­яль­ную да­па­мо­гу.
Удзел у свя­точ­ных ме­ра­пры­ем­ствах у рэ­гі­ё­не ўзя­лі больш як 10 ты­сяч юных бе­ла­ру­саў — та­ле­на­ві­тых дзя­цей, дзя­цей-сі­рот, дзя­цей-ін­ва­лі­даў, вы­ха­ван­цаў шмат­дзет­ных і ма­ла­за­бяс­пе­ча­ных сем'­яў. 580 з іх апы­ну­лі­ся гас­ця­мі на маш­таб­ным аб­лас­ным ра­ніш­ні­ку.

Па­вод­ле па­пя­рэд­ніх пад­лі­каў, уся­го ў воб­лас­ці ў ме­жах даб­ра­чын­най ак­цыі на пра­вя­дзен­не на­ва­год­ніх ме­ра­пры­ем­стваў і на­быц­цё па­да­рун­каў вы­дат­ка­ва­на звыш 8 міль­яр­даў руб­лёў.

*У 450 свя­точ­ных ме­ра­пры­ем­ствах, якія ад­бы­лі­ся пад­час даб­ра­чын­най ак­цыі «На­шы дзе­ці» ў Мін­ску, узя­лі ўдзел больш як 81 ты­ся­ча дзяў­чат і хлоп­цаў. Як ад­зна­чы­ла кі­раў­нік ад­дзе­ла вы­ха­ваў­чай і ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты ка­мі­тэ­та па аду­ка­цыі Мін­гар­вы­кан­ка­ма Ган­на Ры­ся­вец, для дзя­цей, якія на­ле­жаць да са­цы­яль­на не­аба­ро­не­ных ка­тэ­го­рый, бы­ло за­куп­ле­на амаль 40 ты­сяч па­да­рун­каў.

Прад­стаў­ні­кі ва­лан­цёр­скіх атра­даў і РГА «Бе­ла­я Русь» з 27 уста­ноў аду­ка­цыі Мас­коў­ска­га ра­ё­на ста­лі­цы на­ве­да­лі на да­му, па­він­ша­ва­лі са свя­та­мі і ўру­чы­лі раз­на­стай­ныя пры­ем­ныя і ка­рыс­ныя па­да­рун­кі і пры­сма­кі дзе­цям-ін­ва­лі­дам, а так­са­ма дзе­цям са шмат­дзет­ных сем'­яў, да­моў ся­мей­на­га ты­пу, пры­ём­ных і апя­кун­скіх сем'­яў.

Агуль­ныя вы­ні­кі рэс­пуб­лі­кан­скай даб­ра­чын­най ак­цыі «На­шы дзе­ці», якая тра­ды­цый­на пра­хо­дзіць у кра­і­не з 1995 го­да і ад­бы­ла­ся сё­ле­та ўжо ў 20-ы раз, бу­дуць агу­ча­ны дня­мі.

Вік­то­рыя ЗА­ХА­РА­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.