Вы тут

Шэры тэрарыст


Воўк на­па­даў на жы­ха­роў вёс­кі ў Свет­ла­гор­скім ра­ё­не

Над­звы­чай­нае зда­рэн­не ад­бы­ло­ся ўве­ча­ры 19 сту­дзе­ня ў вёс­цы Медз­ве­даў, па­ве­дам­ляе свет­ла­гор­скі га­рад­скі пар­тал.

Спа­чат­ку шэ­ры раз­бой­нік ата­ка­ваў ма­лоч­ната­вар­ную фер­му. Ад­нак яго ада­гна­лі, уз­бро­іў­шы­ся ві­ла­мі, вар­таў­ні­кі. За­тым дра­пеж­нік на­паў на муж­чы­ну, які ў гэ­ты мо­мант вы­но­сіў смец­це: па­спеў уку­сіць яго за ру­ку і на­гу. На да­па­мо­гу па­цяр­пе­ла­му пры­бег­лі ін­шыя жы­ха­ры вёс­кі.

Пе­ра­мяс­ціў­шы­ся на су­сед­нюю ву­лі­цу, воўк пе­ра­ско­чыў праз паў­та­ра­мет­ро­вы плот і сча­піў­ся з два­ро­вым са­ба­кам. На шум вый­шла гас­па­ды­ня, якую дра­пеж­нік уха­піў за пля­чо. Здо­леў­шы вы­рвац­ца, жан­чы­на за­чы­ні­ла­ся ў до­ме. Ка­ля хля­ва ў су­тыч­ку са зве­рам ус­ту­піў гас­па­дар пад­вор­ка. Муж­чы­на го­лы­мі ру­ка­мі ўтрым­лі­ваў па­шчу ваў­ка, па­куль не па­да­спе­лі су­се­дзі і не да­па­маг­лі яго за­біць.

Па­цяр­пе­лыя з ра­на­мі ад уку­саў шпі­та­лі­за­ва­ныя, ім аказ­ва­ец­ца ме­ды­цын­ская да­па­мо­га. Пра­вод­зяц­ца так­са­ма да­сле­да­ван­ні за­бі­тай жы­вё­лы на на­яў­насць у яе ша­лен­ства.

Трэ­ба ска­заць, ваў­кі заў­сё­ды вы­клі­ка­лі ў лю­дзей зме­ша­ныя па­чуц­ці. У не­ка­то­рых куль­ту­рах да іх ста­вяц­ца з вя­лі­кай па­ва­гай, у ін­шых ба­яц­ца. Усё гэ­та даў­но ад­люст­ра­ва­на ў на­род­най твор­час­ці. А што ка­жуць ву­чо­ныя? Гэ­тыя дра­пеж­ні­кі, як рас­ка­заў дня­мі служ­бе BBC Дэ­від Меч, адзін з га­лоў­ных спе­цы­я­ліс­таў у све­це па ваў­ках, ва­ло­да­юць шэ­ра­гам уні­каль­ных рыс.

Па сло­вах док­та­ра Дэ­ві­да Ме­ча, стар­ша­га на­ву­ко­ва­га су­пра­цоў­ні­ка Геа­ла­гіч­най служ­бы ЗША, які ўжо больш за паў­ста­год­дзя вы­ву­чае ваў­коў, ёсць не­каль­кі рэ­чаў, якія боль­шасць лю­дзей не ве­дае ці па­мыл­ко­ва ду­мае пра ваў­ка.

Не­вя­до­мыя фак­ты

Да­след­чы­кі не­ад­на­ра­зо­ва вы­ву­ча­лі па­во­дзі­ны ваў­коў, у тым лі­ку іх са­цы­яль­ныя звыч­кі і спо­са­бы, які­мі яны за­бяс­печ­ва­юць са­бе вы­жы­ван­не. На пад­ста­ве свай­го 50‑га­до­ва­га во­пы­ту док­тар Меч вы­лу­чае некалькі ма­ла­вя­до­мых фак­таў пра шэ­рых дра­пеж­ні­каў.

Па­мер кант­ра­ля­ва­най ваў­ка­мі тэ­ры­то­рыі за­ле­жыць ад коль­кас­ці зда­бы­чы на ёй. Тэ­ры­то­рыя пра­жы­ван­ня ваў­чы­най зграі мо­жа вар'­і­ра­вац­ца ад паў­сот­ні квад­рат­ных кі­ла­мет­раў да не­каль­кіх сот­няў, ка­лі зда­бы­чы на ёй ня­шмат. Ха­ра­вое выц­цё зграі — гэ­та адзін са спо­са­баў па­пя­рэ­дзіць ін­шых ваў­коў, што на гэ­тую тэ­ры­то­рыю лепш не са­вац­ца.

Ваў­кі ўяў­ля­юць не­бяс­пе­ку для ча­ла­ве­ка толь­кі ў вы­ключ­ных вы­пад­ках. Пра­ду­хі­ляць рас­паў­сюдж­ван­не ша­лен­ства ў ваў­коў у на­шы дні ўда­ец­ца больш эфек­тыў­на, чым ра­ней, та­му вы­пад­ко­выя на­па­ды на лю­дзей ад­бы­ва­юц­ца ўсё ра­дзей. У боль­шас­ці мес­цаў пра­жы­ван­ня ваў­коў лю­дзі, на­ад­ва­рот, са­мі ак­тыў­на па­лю­юць на іх і ста­вяць паст­кі.

Ваў­кі ў пер­шую чар­гу вы­бі­ра­юць най­менш не­бяс­печ­ную зда­бы­чу: ад­да­юць пе­ра­ва­гу па­ля­ван­ню на сла­бых жы­вёл — ста­рых, па­ра­не­ных або хво­рых.

Як пра­ві­ла, ваў­кі не асаб­лі­ва зні­жа­юць па­га­лоўе зда­бы­чы на сва­ёй тэ­ры­то­рыі. Ад­нак у асаб­лі­вых аб­ста­ві­нах (не­каль­кі ха­лод­ных зім за­пар, пра­цяг­лая за­су­ха або па­мян­шэн­не арэ­а­ла) яны мо­гуць зні­зіць коль­касць мяс­цо­вай жыў­нас­ці ці на­ват цал­кам яе зні­шчыць.

З ваў­ка­мі жыць

Док­тар Меч на пра­ця­гу 25 га­доў пра­во­дзіў лет­нія ме­ся­цы на ка­над­скім арк­тыч­ным вост­ра­ве Элс­мір, вы­ву­ча­ю­чы ваў­коў. Па­вод­ле яго слоў, у хо­дзе гэ­тых ка­ман­дзі­ро­вак ён да­ве­даў­ся шмат фак­таў, якія не су­па­да­юць з агуль­на­пры­ня­ты­мі ўяў­лен­ня­мі пра воў­ка.

Не­ка­то­рыя з гэ­тых фак­таў не вель­мі знач­ныя, ін­шыя толь­кі да­паў­ня­юць агуль­ную кар­ці­ну на­шых ве­даў, але ся­род іх ёсць і рэ­чы, якія спе­цы­я­ліст лі­чыць важ­ны­мі. Вось не­каль­кі з іх:

} Па но­вай тэ­о­рыі, ваў­кі ста­но­вяц­ца ва­жа­ка­мі зграі (так­са­ма зва­ны­мі аль­фа-са­м-
ца­мі і са­мка­мі) не та­му, што пе­ра­ма­га­юць у па­ядын­ках з су­пер­ні­ка­мі, а та­му, што зна­хо­дзяць са­бе па­ру і, на­ра­джа­ю­чы па­том­ства, фар­мі­ру­юць но­вую зграю.

} Іс­ну­юць свед­чан­ні та­го, што ваў­кі ў хо­дзе па­ля­ван­ня ча­сам дэ­ман­стру­юць «прад­бач­лі­васць і ін­шыя пры­кме­ты вы­со­ка­ар­га­ні­за­ва­на­га мыс­лен­ня».

«Ду­маю, шы­ро­кая пуб­лі­ка ма­ла што ве­дае пра вы­шэй­ска­за­нае», — лі­чыць док­тар Меч.

Кан­стан­цін Лют­ке­віч.

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».