Вы тут

Рамонт на першым паверсе хутка скончаць


У рэ­дак­цыю на «га­ра­чую лі­нію» па­тэ­ле­фа­на­ва­ла па­жы­лая чы­тач­ка з Ка­рэ­ліц­ка­га ра­ё­на (проз­ві­шча і дак­лад­ны ад­рас жы­хар­ства пра­сі­ла не згад­ваць). Рас­ка­за­ла, што баль­ні­цу ў Мі­ры як за­чы­ні­лі ле­тась у ліс­та­па­дзе на ра­монт, дык да­гэ­туль яшчэ не ўвя­лі ў экс­плу­а­та­цыю. Вя­до­ма, што са­ста­рэ­лым хво­рым гэ­та да­стаў­ляе пэў­ныя ня­зруч­нас­ці. «Ці нель­га бы­ло хут­чэй той ра­монт скон­чыць?» — пра­сі­ла вы­свет­ліць чы­тач­ка.

—Што вы, ра­монт ро­біц­ца та­кі­мі хут­кі­мі тэм­па­мі! — здзі­ві­ла­ся на­ша­му зван­ку га­лоў­ны ўрач Ка­рэ­ліц­кай цэнт­раль­най ра­ён­най баль­ні­цы Але­на Май­сак. — Гэ­та пры тым, што фі­нан­су­ец­ца ён за кошт ра­ён­на­га бюд­жэ­ту.

Як рас­па­вя­ла да­лей Але­на Паў­лаў­на, га­вор­ка ідзе пра бя­гу­чы ра­монт, і па­збег­нуць яго не бы­ло ні­я­кай маг­чы­мас­ці. «Бы­лі праб­ле­мы з пад­ло­гай, з ацяп­лен­нем. Ле­тась тым больш тру­бу пра­рва­ла, за­лі­ло ўсё. Па­вер­це, ро­біц­ца ўсё маг­чы­мае. І ў кан­чат­ко­вым вы­ні­ку — ме­на­ві­та для лю­дзей. Тым больш што Ка­рэ­ліц­кая баль­ні­ца зна­хо­дзіц­ца не так і да­лё­ка ад Мі­ра, ва­шы за­яў­ні­кі мо­гуць ту­ды звя­ртац­ца».

Па­вод­ле слоў га­лоў­на­га ўра­ча, пер­шы па­верх баль­ні­цы ў Мі­ры (на 45 лож­каў, з якіх 20 — сяст­рын­скія) бу­дзе ад­ра­ман­та­ва­ны да кан­ца сту­дзе­ня. Ра­монт дру­го­га пла­ну­ец­ца за­вяр­шыць да 1 са­ка­ві­ка.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.