Вы тут

Штраф для беспрацоўных


Дар­ма­е­даў хо­чуць пры­му­сіць раз на год пла­ціць больш за 3,5 міль­ё­на руб­лёў

У пра­ек­це дэ­крэ­та аб сты­му­ля­ван­ні за­ня­тас­ці пра­па­ноў­ва­ец­ца аба­вя­заць пра­ца­здоль­ных гра­ма­дзян, якія не ўдзель­ні­ча­юць у фі­нан­са­ван­ні дзяр­жаў­ных вы­дат­каў, пла­ціць ад­на­ра­зо­вы збор. З асоб, што на пра­ця­гу больш як паў­го­да не вы­плач­ва­лі па­да­ткі, пла­ну­юць раз на год спа­га­няць пош­лі­ну ў па­ме­ры 20 ба­за­вых ве­лі­чынь (сён­ня гэ­та 3 міль­ё­ны 600 ты­сяч руб­лёў).

Су­ма раз­ліч­ва­ла­ся з улі­кам ся­рэд­ня­га па­ме­ру па­да­ход­на­га па­да­тку з ад­на­го пла­цель­шчы­ка за 2013 год. За ўхі­лен­не, не­свое­ча­со­вую ці ня­поў­ную вы­пла­ту збо­ру бу­дзе пра­ду­гле­джа­на ад­мі­ніст­ра­цый­ная ад­каз­насць. У той жа час пэў­ныя ка­тэ­го­рыі гра­ма­дзян — на­прык­лад, не­пра­ца­здоль­ных ці тых, хто вы­хоў­вае дзя­цей, — вы­зва­ляць ад вы­пла­ты ўзга­да­най су­мы. Не бу­дуць спа­га­няць 20 ба­за­вых і з асоб, якія не з'яў­ля­юц­ца рэ­зі­дэн­та­мі Бе­ла­ру­сі (зна­хо­дзяц­ца ў кра­і­не менш за 183 ка­лян­дар­ныя дні). Но­выя за­ха­ды да­зво­ляць пры­цяг­нуць у бюд­жэт 400–450 міль­яр­даў руб­лёў за год.

Трэ­ба ад­зна­чыць, што збор «за дар­ма­ед­ства» не бу­дзе з'яў­ляц­ца ней­кай ле­га­лі­за­цы­яй не­за­кон­най прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­ці, ка­лі ча­ла­век на са­мой спра­ве пра­цуе, але не пла­ціць па­да­ткі. Ка­лі па­доб­ныя фак­ты бу­дуць вы­яў­ле­ны, у да­чы­нен­ні да пра­ва­па­ру­шаль­ні­каў пры­муць ме­ры, пра­ду­гле­джа­ныя за­ка­на­даў­ствам.

Мер­ка­ван­ні з на­го­ды:

Сяр­гей МА­ЛОЧ­КА, га­лоў­ны ўрач Мінск­ага га­рад­ско­га клі­ніч­на­га нар­ка­дыс­пан­се­ра:

—Пы­тан­не: ад­куль бес­пра­цоў­ныя бу­дуць браць 20 ба­за­вых? Для іх гэ­та вя­лі­кая су­ма. Ляг­чэй бы­ло б увес­ці па­да­так на га­рэл­ку. Мы не­як пад­ліч­ва­лі, што ка­лі на кож­ную бу­тэль­ку зра­біць пош­лі­ну ха­ця б 100 руб­лёў, мож­на атры­маць 12 міль­яр­даў руб­лёў за год. У нар­ка­дыс­пан­сер, да­рэ­чы, час­та пры­во­зяць бес­пра­цоў­ных, і на іх ля­чэн­не да­во­дзіц­ца вы­дат­коў­ваць гро­шы з бюд­жэ­ту. Кошт ад­на­го лож­ка-мес­ца за дзень скла­дае 250 ты­сяч руб­лёў, за два тыд­ні гэ­тая су­ма вы­рас­тае да 3,5 міль­ё­на. Да та­кіх дар­ма­е­даў са­праў­ды трэ­ба пры­маць пэў­ныя ме­ры, каб сэ­ка­но­міць дзяр­жаў­ныя срод­кі.

Аляк­сандр МА­ЦЕ­ВА­СЯН, пры­ват­ны прад­пры­маль­нік:

—Ка­лі ча­ла­век свя­до­ма вы­ра­шыў не пра­ца­ваць, а тра­ціць час на ін­шыя за­ня­ткі, і яму ха­пае на жыц­цё — ня­хай за­пла­ціць тры з па­ло­вай міль­ё­ны за свой вы­бар, не так гэ­та і шмат. Не­як жа зна­хо­дзіць ён гро­шы на ежу і адзен­не. Ад­нак ці аку­піц­ца та­кая ме­ра? Каб ад­шу­каць бес­пра­цоў­ных і спаг­наць па­да­так (не ду­маю, што ўсе са­мі ах­вот­на прый­дуць пла­ціць), трэ­ба бу­дзе па­тра­ціць пэў­ны час і срод­кі.

Свят­ла­на НО­РЫК, на­чаль­нік упраў­лен­ня па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­не Смар­гон­ска­га рай­вы­кан­ка­ма:

—Лі­чу гэ­ты збор пра­віль­ным. Маг­чы­ма, больш праз­рыс­тай ста­не це­ня­вая эка­но­мі­ка, бо шмат тых, ка­го лі­чаць бес­пра­цоў­ны­мі, прос­та не аформ­ле­ны афі­цый­на і ўсе за­роб­ле­ныя гро­шы кла­дуць са­бе ў кі­шэ­ню. А ча­ла­век, які са­праў­ды не пра­цуе ці не мо­жа, прый­дзе ў мяс­цо­выя ор­га­ны ўлады і ста­не на ўлік. Мы ўсе хо­чам атрым­лі­ваць ад дзяр­жа­вы па мак­сі­му­ме, але ж для гэ­та­га трэ­ба і штось­ці ўклад­ваць. Я ба­чу, якія су­мы па­сту­па­юць у ра­ён­ны бюд­жэт і коль­кі вы­плач­ва­ец­ца на пен­сіі і роз­ныя са­цы­яль­ныя да­па­мо­гі. Збор з дар­ма­е­даў бу­дзе толь­кі на ка­рысць на­шым дзе­цям і ста­рым.

На­тал­ля ЛУБ­НЕЎ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».