Вы тут

Усе на канькі!


Дзя­ку­ю­чы шы­ро­ка­му рас­паў­сюдж­ван­ню за­кры­тых спар­тыў­ных комп­лек­саў, ка­тац­ца на кань­ках мож­на круг­лы год, а не толь­кі зі­мой. Але ў пра­кат­ных кань­коў ёсць шэ­раг мі­ну­саў: па-пер­шае, вам пра­па­ну­юць па­ру не пер­шай све­жа­сці, па-дру­гое, з-за час­та­га ўжы­ван­ня ля­зо бы­вае моц­на сто­ча­ным, што пе­ра­шка­джае ка­тац­ца, па-трэ­цяе, яны раз­но­ша­ныя і мо­гуць дрэн­на тры­мац­ца на на­гах. Та­му лепш усё ж на­быць свае.

На што не­аб­ход­на звяр­нуць ува­гу пры вы­ба­ры кань­коў? Спа­чат­ку вы­знач­це­ся, для яко­га ві­ду ка­тан­ня на лё­дзе яны вам па­трэб­ны: для пра­гу­лак на све­жым па­вет­ры ў пар­ку, для гуль­ні ў ха­кей ці для фі­гур­на­га ка­тан­ня.

Ама­тар­скія кань­кі

22-9

Ка­лі вы не ас і хо­ча­це прос­та атрым­лі­ваць аса­ло­ду ад спа­кой­на­га сліз­ган­ня па лё­дзе, вам ідэа­льна па­ды­дуць ама­тар­скія кань­кі. Та­кія кань­кі па­він­ны быць лёг­кі­мі і зруч­ны­мі. Яны мяк­кія звон­ку і ўцеп­ле­ныя знут­ры, не ма­юць стро­гай пад­трым­кі на­гі і ахоў­най «бра­ні», як, на­прык­лад, ха­кей­ныя. Ва­жаць ама­тар­скія кань­кі ня­шмат, бо ча­ра­ві­кі і іх па­дэ­швы вы­раб­ля­юц­ца з лёг­кіх плас­ты­каў. Ля­зо не тоў­стае, з хра­мі­ра­ва­най ці ні­ке­ля­ва­най ста­лі. Зуб­цы спе­ра­ду ка­рот­кія або іх зу­сім ня­ма.

Ад­нак ка­лі ва­ша ва­га пе­ра­вы­шае 60 кг, лепш пры­гле­дзец­ца да больш цвёр­дых ва­ры­ян­таў, якія лепш тры­ма­юць на­гу.

Ха­кей­ныя кань­кі

Для гуль­ні ў ха­кей вы­бі­рай­це ха­кей­ныя кань­кі. Яны ад­роз­ні­ва­юц­ца вы­со­кай тры­ва­лас­цю і на­дзей­нас­цю, бо ча­ра­ві­кі па­він­ны аба­ра­няць но­гі ад уда­раў клю­шак і шай­баў. Ха­кей­ныя кань­кі вы­раб­ля­юць з сін­тэ­тыч­ных ма­тэ­ры­я­лаў (тэр­ма­плас­ту, ну­бу­ку, ней­ло­ну). Для ахо­вы і пад­трым­кі га­лён­кас­туп­нё­ва­га су­ста­ва яны асна­шча­юц­ца плас­ты­ка­вы­мі ка­лод­ка­мі; пят­ку і на­сок ін­шы раз ума­цоў­ва­юць ме­та­ліч­най сет­кай. Па даў­жы­ні ля­зо су­па­дае з ча­ра­ві­ка­мі.

Кань­кі для фі­гур­на­га ка­тан­ня

22-12

Тым, хто доб­ра ста­іць на лё­дзе, ра­ім спы­ніц­ца на фі­гур­ных кань­ках. Іх мож­на ад­роз­ніць па зуб­цах на на­ску ля­за і доў­гім кан­цы, які вы­сту­пае за ча­ра­вік на 1,5-2 см. Ча­ра­ві­кі для та­кіх кань­коў ро­бяць з на­ту­раль­най ці штуч­най ску­ры. Штуч­ная ску­ра тан­ней­шая і ляг­чэй­шая, але не рас­цяг­ва­ец­ца. Ча­ра­ві­кі з на­ту­раль­най ску­ры больш цёп­лыя і доб­ра «са­дзяц­ца» па на­зе, пры­ма­юць па­трэб­ную фор­му. Вам у іх па­він­на быць са­праў­ды зруч­на, каб вы­кон­ваць роз­ныя эле­мен­ты і ру­хі на лё­дзе.

Як вы­зна­чыць па­мер кань­коў?

Пры­мя­раць кань­кі лепш за ўсё на шкар­пэт­кі, у якіх бу­дзе­це ка­тац­ца. Унутр фі­гур­ных і ама­тар­скіх кань­коў на­дзя­вай­це ад­ну па­ру цёп­лых шчыль­ных шкар­пэ­так, каб лепш ад­чу­ваць на­гу і кі­ра­ваць ёю. Ця­пер мож­на ку­піць і спе­цы­яль­ныя тэр­ма­шкар­пэт­кі для зі­мо­вых ві­даў спор­ту. Па­мер та­кіх кань­коў су­па­дае з па­ме­рам ва­ша­га абут­ку. З ха­кей­ны­мі кань­ка­мі лепш на­дзя­ваць больш тоў­стыя шкар­пэт­кі, ад­па­вед­на і па­мер атрым­лі­ва­ец­ца пры­клад­на на 0,5-1,5 боль­шы, чым ваш звы­чай­ны.

Са­чы­це, каб на­га ў ча­ра­ві­ку не боўталася, інакш вы мо­жа­це вы­віх­нуць яе. Але ў за­над­та цес­ным ча­ра­ві­ку на­га бу­дзе сціс­ну­тай, хут­ка змерз­не і сто­міц­ца, а ка­тан­не за­мест за­да­валь­нен­ня пе­ра­тво­рыц­ца ў му­чэн­не.

Як за­шну­ра­ваць ча­ра­ві­кі?

Вель­мі важ­на пра­віль­на за­шну­ра­ваць кань­кі. Яны па­він­ны да­стат­ко­ва ту­га ахоп­лі­ваць на­гу ў пад'­ёме, шну­рок ка­ля на­ска і верх­ніх круч­коў трэ­ба па­кі­нуць тро­хі аслаб­ле­ным. Не за­цяг­вай­це шнур­кі вель­мі моц­на, каб вам бы­ло кам­форт­на. Пры не­аб­ход­нас­ці за­цяг­нуць шнур­кі ту­жэй мож­на і ў час ка­тан­ня. Са­чы­це, каб зад­нік шчыль­на аб­ля­гаў пя­ту — так, каб вы не маг­лі ада­рваць яе ад па­дэ­швы. У ча­ра­ві­ках, якія за­шпіль­ва­юц­ца пры да­па­мо­зе кліп­саў, спа­чат­ку за­цяг­ні­це ка­рот­кую шну­роў­ку (ка­лі яна ёсць), за­тым пры да­па­мо­зе пя­тач­на­га рэ­ме­ня за­фік­суй­це га­лён­кас­туп­нё­вы су­стаў і пя­ту, за­шчоўк­ні­це на шчы­ка­лат­цы ра­мень­чык з кліп­сам. На­га не па­він­на боў­тац­ца ў ча­ра­ві­ку, але пры гэ­тым зруч­на ру­хац­ца ўпе­рад і ў ба­кі.

За­шну­ра­ваў­шы кань­кі, стань­це ва ўвесь рост. Са­гні­це ка­ле­ні, па­ру­хай­це на­га­мі, зра­бі­це не­каль­кі кро­каў. Ка­лі ні­дзе не ціс­не, паль­цы не ўпі­ра­юц­ца ў на­сок і вам зруч­на, та­ды гэ­та ва­ша па­ра! Сме­ла мо­жа­це на­бы­ваць кань­кі.

І яшчэ, не за­бы­вай­це рэ­гу­ляр­на васт­рыць ля­зо, ад гэ­та­га за­ле­жыць ва­ша бяс­пе­ка.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.