Вы тут

Ажаніцца — не журыцца,


або Но­выя вя­сель­ныя тра­ды­цыі бе­ла­ру­саў

Коль­кі га­доў та­му пад­рых­тоў­ка да вя­сел­ля для ма­ла­дых бы­ла не толь­кі пры­ем­ным кло­па­там, але і са­праўд­ным стрэ­сам. Свя­та пе­ра­тва­ра­ла­ся для мно­гіх у ад­каз­ную, энер­га­за­трат­ную пра­цу. Ад­нак у апош­нія га­ды бе­ла­ру­сы ар­га­ні­за­цыю пер­шай ся­мей­най ура­чыс­тас­ці ўсё час­цей да­вя­ра­юць су­пра­цоў­ні­кам спе­цы­яль­ных агенц­тваў. Пра асаб­лі­вас­ці гэ­тай пра­цы, сен­ты­мен­таль­ных жа­ні­хоў, заўж­ды мод­ныя лі­му­зі­ны і тра­ды­цыі, якія па­сту­по­ва ады­хо­дзяць у мі­ну­лае, пад­ра­бяз­на рас­ка­за­ла вя­сель­ная рас­па­рад­чы­ца Алі­на БА­ЛАШ.

22-29

«Лю­дзі бяруць шлюб пры лю­бой фі­нан­са­вай сі­ту­а­цыі»

—Алі­на, вя­сель­ныя рас­па­рад­чы­кі ў на­шай кра­і­не ад­нос­на ня­даў­на па­ча­лі да­па­ма­гаць ма­ла­дым у пра­вя­дзен­ні вя­сел­ля. У чым за­клю­ча­ец­ца ва­ша пра­ца?

—Яна чымсь­ці па­доб­на на дзей­насць ту­рыс­тыч­ных агенц­тваў. Вы мо­жаце са­ма­стой­на зай­сці ў ін­тэр­нэт, за­ка­заць авія­бі­лет і эк­скур­сію, за­бра­ні­ра­ваць ну­мар у га­тэ­лі, але мож­на прый­сці ў тур­фір­му, дзе та­бе пра­па­ну­юць ад­ра­зу не­каль­кі ва­ры­ян­таў на пэў­ную су­му гро­шай. І ка­лі вы па­ля­ці­це ад­па­чы­ваць, ужо бу­дзе­це пры­клад­на ўяў­ляць, што вас ча­кае на ку­рор­це. Да вя­сель­на­га рас­па­рад­чы­ка пры­хо­дзяць па­ры, якія не хо­чуць пра­вес­ці дзень, а то і не адзін, у ін­тэр­нэ­це ў по­шу­ках па­трэб­ных ва­ры­ян­таў, а пас­ля су­стра­кац­ца з вя­лі­кай коль­кас­цю лю­дзей. Яны звяр­та­юц­ца да нас з жа­дан­нем ад­чуць на ўра­чыс­тас­ці якас­ны сэр­віс, уба­чыць пра­фе­сій­на­га вя­ду­ча­га, па­слу­хаць доб­рую му­зы­ку. Су­час­ныя ня­вес­ты ўжо не хо­чуць хва­ля­вац­ца ў дзень вя­сел­ля за кож­ную дро­бязь і за­бі­ваць га­ла­ву не­па­трэб­ны­мі пы­тан­ня­мі. І для та­го, каб яны не пе­ра­жы­ва­лі, ёсць я. Я да­па­ма­гаю ім ва ўсім, акра­мя вы­ба­ру вя­сель­най су­кен­кі. Пры гэ­тым, ка­лі трэ­ба, заўж­ды ма­гу пад­ка­заць дзяў­чы­не не­каль­кі са­ло­наў з роз­ным цэ­на­вым дыя­па­зо­нам.

—Па­няц­це «не се­зон» у ва­шай пра­цы, на­пэў­на, ад­сут­ні­чае.

—Ра­бо­та пе­ра­важ­на бы­вае вяс­ной, ле­там і во­сен­ню. Але ня­вес­ты рых­ту­юц­ца да вя­сел­ля і поз­няй во­сен­ню, і зі­мой. Мно­гія пла­ну­юць ура­чыс­тасць на год на­пе­рад, так што пра­цы ха­пае заўж­ды.

—Да­рэ­чы, ня­прос­тая эка­на­міч­ная сі­ту­а­цыя паў­плы­ва­ла на коль­касць но­вых клі­ен­таў?

—Яна, без­умоў­на, ад­бі­ва­ец­ца на пра­цы, але не так ад­чу­валь­на. Яшчэ да Но­ва­га го­да мне зда­ва­ла­ся, што ў блі­жэй­шы час ні­хто не прый­дзе. Я лі­чы­ла, што нас ча­кае мёрт­вы се­зон. Ад­нак лю­дзі жэ­няц­ца пры лю­бой фі­нан­са­вай сі­ту­а­цыі. І за апош­нія не­каль­кі тыд­няў я ўжо за­клю­чы­ла з дзяў­ча­та­мі не­каль­кі да­га­во­раў.

—Зра­біць зніж­кі не про­сяць?

—У да­га­во­ры пра­пі­са­на, што пры іс­тот­ных эка­на­міч­ных зме­нах мы з клі­ен­там мо­жам пе­ра­гле­дзець ца­ну. Між ін­шым, я заўж­ды рас­каз­ваю ма­ла­дым пра больш эка­на­міч­ныя ва­ры­ян­ты. І на­ват ка­лі вы, на­прык­лад, за­ка­за­лі фа­то­гра­фа за ты­ся­чу до­ла­раў (а для мно­гіх гэ­та нар­маль­ны цэн­нік), мо­жа­це з ім да­мо­віц­ца на мен­шую коль­касць га­дзін і сэ­ка­но­міць част­ку гро­шай.

«Ча­сам хва­лю­ю­ся больш, чым ня­вес­та»

—Ка­лі да вас звяр­та­юц­ца ня­вес­ты, яны, на­пэў­на, ад­ра­зу про­сяць да­па­маг­чы па­да­браць рэ­ста­ран, вя­ду­ча­га, за­ка­заць торт…

—Пры­клад­на так і ад­бы­ва­ец­ца. Толь­кі я пад­час пер­шай су­стрэ­чы за­даю шмат пы­тан­няў. Мне важ­на ве­даць, ка­го за­пра­сі­лі на вя­сел­ле, хто аплач­вае ўра­чыс­тасць. Ка­лі гэ­та ро­бяць баць­кі, я ў тым лі­ку раз­маў­ляю і з імі. Так­са­ма пы­та­ю­ся ў ма­ла­дых пра стыль вя­сел­ля. Коль­кі га­доў та­му ў мо­дзе бы­лі свя­ты ў сты­ліс­ты­цы кі­на­сту­жак «Сты­ля­гі» і «Вя­лі­кі Гэтс­бі», а ця­пер мно­гія зноў вяр­та­юц­ца да кла­сі­кі.

—І да ча­го час­цей схіль­ная ду­ша бе­ла­ру­са?

—Ду­ша пра­гне ад­зна­чаць вя­сел­ле ў кам­па­ніі сва­я­коў. Я са­ма вы­сту­паю за тое, каб у гэ­ты дзень аб'­яд­на­лі­ся ўсе па­ка­лен­ні. Для ма­ла­дых важ­на, каб ра­зам з імі гэ­тую ра­дасць пе­ра­жы­ло шмат лю­дзей. Ад­мет­на, што мно­гія ля­цяць рэ­гіст­ра­ваць шлюб за мя­жу, ад­нак, ка­лі вяр­та­юц­ца на­зад, усё роў­на ла­дзяць ся­мей­ную вя­чэ­ру.

Са­мае вя­лі­кае вя­сел­ле, якое я ар­га­ні­зоў­ва­ла, бы­ло раз­лі­ча­на пры­клад­на на 130 ча­ла­век. Да­во­лі час­та стол рых­ту­юць на 120 ча­ла­век. Праў­да, мя­не це­шыць і тое, што мо­ладзь га­то­ва ар­га­ні­зоў­ваць не­вя­ліч­кія вя­сел­лі на 30 са­мых бліз­кіх асоб. Ча­му гэ­та ра­дуе? Бо ма­ла­дыя па­ры ча­сам на­ват не ве­да­юць ім­ёнаў тых, хто іх він­шуе на вя­сел­лі. На­пэў­на, у па­доб­най сі­ту­а­цыі ўсе ад­чу­ва­юць ся­бе кры­ху ня­ём­ка.

—Ці мож­на на­шых су­ай­чын­ні­каў на­зваць кап­рыз­лі­вы­мі клі­ен­та­мі?

—Усё за­ле­жыць ад ча­ла­ве­ка. Праў­да, я заўж­ды ка­жу, што сло­ва ня­вес­ты для мя­не — за­кон. Трэ­ба імк­нуц­ца зра­біць ме­на­ві­та так, як яна хо­ча, бо гэ­та ўсё ж та­кі яе дзень. Ёй трэ­ба да­па­маг­чы. І я імк­ну­ся іх пад­тры­маць, бо на­пя­рэ­дад­ні вя­сел­ля час­та ўзні­ка­юць манд­раж, па­ні­ка. Нер­ва­вац­ца па­чы­на­юць на­ват тыя, ад ка­го менш за ўсё гэ­та­га ча­ка­еш. Ча­сам трэ­ба быць больш псі­хо­ла­гам, чым рас­па­рад­чы­кам. На­са­мрэч вель­мі цяж­ка вы­тры­маць увесь вя­сель­ны дзень, на якім рас­па­рад­чык аба­вяз­ко­ва па­ві­нен пры­сут­ні­чаць. Час ад ча­су зда­ец­ца, што ты са­ма хва­лю­еш­ся больш, чым ня­вес­та. Усе праб­ле­мы (пад­рад­чык дзесь­ці за­быў сто­лік для рэ­гіст­ра­цыі, у да­ро­зе па­цёк торт) вы­ра­ша­еш са­ма­стой­на і не ка­жаш пра гэ­та ня­вес­це. Ты ад­каз­ва­еш за ўсё, і стрэс ча­сам бы­вае вель­мі моц­ным.

У пер­шы год пра­цы я аб­мяр­коў­ва­ла вя­сел­лі вы­ключ­на з ня­вес­та­мі, жа­ні­хоў да ўра­чыс­тас­ці ба­чы­ла лі­та­раль­на не­каль­кі ра­зоў. За­тое ле­тась я пра­ца­ва­ла ра­зам з па­ра­мі, у якіх вя­сел­ле рых­та­ва­лі ад­на­ча­со­ва і жа­ніх, і ня­вес­та. Бы­лі на­ват пы­тан­ні, па якіх я не ве­да­ла, да ка­го лепш звяр­нуц­ца.

«За тры га­ды не ба­чы­ла ні­вод­най бой­кі»

—Ці праў­да, што та­ма­да па­сту­по­ва зні­кае з ся­мей­ных ура­чыс­тас­цяў?

—Яго амаль за­мя­ніў вя­сель­ны вя­ду­чы — спе­цы­я­ліст з пра­фе­сій­ным па­ды­хо­дам. У сён­няш­няй мо­ла­дзі та­ма­да аса­цы­ю­ец­ца з пош­лы­мі кон­кур­са­мі і жар­та­мі.

 22-30

Ця­пер за­па­тра­ба­ва­ны больш ін­тэ­ле­кту­аль­ны гу­мар. Амаль ні­хто не хо­ча, каб вя­ду­чы кпіў з гас­цей, пры­му­шаў іх аб­мот­ваць ся­бе ту­а­лет­най па­пе­рай ці пры­вяз­ваць да по­яса шну­рок з алоў­кам і цэ­ліць ім у бу­тэ­леч­ку. Але я дак­лад­на ве­даю: ка­лі ча­ла­век хо­ча па­доб­нае вя­сел­ле, ён яго аба­вяз­ко­ва та­кім зро­біць. У сваю чар­гу, я ма­гу не па­га­дзіц­ца ар­га­ні­зоў­ваць па­доб­ную ўра­чыс­тасць, бо мне са­мой не­пры­ем­на ба­чыць па­доб­нае.

—А ці да­во­дзі­ла­ся вам ад­маў­ляць за­каз­чы­кам?

—Не­каль­кі ра­зоў. У мі­ну­лы се­зон ха­па­ла свят­ка­ван­няў з удзе­лам за­меж­ні­каў. У Бе­ла­русь ла­дзіць вя­сел­ле пры­яз­джа­лі так­са­ма і маск­ві­чы. Ся­род іх бы­лі роз­ныя лю­дзі. Ча­сам су­стра­ка­лі­ся вель­мі па­тра­ба­валь­ныя (у ад­моў­ным сэн­се). Ка­за­лі, што ў іх шмат гро­шай і яны хо­чуць вель­мі кру­тое ме­ра­пры­ем­ства. Не­ка­рэкт­на раз­маў­ля­лі не толь­кі са мной, але і з пад­рад­чы­ка­мі. У пэў­ны мо­мант мы зра­зу­ме­лі, што з імі трэ­ба раз­ві­тац­ца.

—Па­мя­та­е­це, ра­ней лю­бі­лі паў­та­раць фра­зу: «Што за вя­сел­ле без бой­кі?»

—Я, на­пэў­на, ней­кая ня­пра­віль­ная рас­па­рад­чы­ца. За тры га­ды пра­цы я не ба­чы­ла ні­вод­най бой­кі. Так, час ад ча­су зда­ра­ла­ся, што нех­та праз­мер­на вы­піў, у дзень вя­сел­ля пры­хо­дзі­ла­ся су­па­кой­ваць жа­ні­ха і ня­вес­ту, якія па­спе­лі не­на­доў­га па­сва­рыц­ца, але ку­ла­ка­мі пры мне ні­хто не ма­хаў. Мы з сяб­ра­мі сыш­лі­ся на тым, што па­доб­ная з'я­ва за­ста­ла­ся дзесь­ці ў мі­ну­лым.

—Мне зда­ец­ца, што мес­ца лі­му­зі­наў так­са­ма «на пен­сіі», але яны пра­цяг­ва­юць ва­зіць ма­ла­дых.

—Так, яны за­ста­лі­ся ў мо­дзе. Толь­кі я ні­ко­лі не раю аран­да­ваць іх «сва­ім» па­рам. Ча­му? Гэ­та страш­на ня­зруч­ная ма­шы­на: яе не­маг­чы­ма нар­маль­на пры­пар­ка­ваць, пад'­ехаць да ЗА­ГСа. Ка­лі сэ­ка­но­міць на лі­му­зі­не, а гас­цей пры­вез­ці на мік­ра­аў­то­бу­се, мож­на за­ка­заць ін­шую сім­па­тыч­ную ма­шы­ну ці пад­рых­та­ваць пры­го­жае афарм­лен­не вы­яз­ной рэ­гіст­ра­цыі.

У мо­дзе — свя­та на пры­ро­дзе

—Для дзяў­чат вя­сел­ле — па­дзея ўся­го жыц­ця. Яны, зра­зу­ме­ла, хва­лю­юц­ца і пе­ра­жы­ва­юць. А ці су­стра­ка­лі вы сен­ты­мен­таль­ных жа­ні­хоў?

—Так. Яны так­са­ма пла­ка­лі, хва­ля­ва­лі­ся. На­ват пе­ра­пыт­ва­лі, як трэ­ба пра­віль­на пярс­цё­нак на­дзя­ваць. Хлоп­цы на­са­мрэч хва­лю­юц­ца не менш за дзяў­чат. І га­на­рац­ца гэ­тым днём пас­ля так­са­ма.

—Дзе най­час­цей ад­зна­ча­юць вя­сел­ле?

—Ця­пер вель­мі лю­бяць свят­ка­ваць у аг­ра­ся­дзі­бах, за­га­рад­ных комп­лек­сах. Так­са­ма ў мо­дзе рэ­гіст­ра­цыя на пры­ро­дзе. Да­во­лі рас­паў­сю­джа­най тра­ды­цы­яй стаў рос­піс у пар­ках, ба­та­ніч­ным са­дзе.

—А як жа вя­лі­кія шат­ры на пры­ро­дзе, у якіх вя­сел­ле ад­зна­ча­юць у мно­гіх кі­на­стуж­ках?

—Зра­біць гэ­та мож­на, але ка­лі мне па­ры ка­жуць пра вя­лі­кі бе­лы ша­цёр, звы­чай­на іх ад­га­вор­ваю. Усе ча­мусь­ці лі­чаць ша­цёр тан­най ідэ­яй. Пры гэ­тым усе жа­да­юць, каб бы­ло кам­форт­на і пры­го­жа. У та­кіх вы­пад­ках на­гад­ваю пра ню­ан­сы: што не­аб­ход­на аран­да­ваць тэ­ры­то­рыю, па­слаць унут­ры ды­ва­ны, каб дзяў­ча­ты, якія прый­дуць на аб­ца­сах, не пра­валь­ва­лі­ся. Так­са­ма не­аб­ход­на па­ста­віць бія­пры­бі­раль­ні, уста­ля­ваць ге­не­ра­тар свят­ла для ку­ха­раў, знай­сці ёміс­тас­ці для по­су­ду. Акра­мя гэ­та­га, вы па­тра­ці­це гро­шы на дэ­ка­ра­тыў­нае афарм­лен­не. Дый на фо­та і ві­дэа ша­цёр — гэ­та вя­лі­кая бе­лая пля­ма, якая «з'я­дае» ня­вес­ту. Ка­лі вы хо­ча­це, каб усё бы­ло пры­го­жа, не­аб­ход­на па­да­браць шмат раз­на­стай­ных дэ­ка­ра­тыў­ных дэ­та­ляў, ліх­та­ры­каў… Гэ­та хоць не­як вы­дзе­ліць на агуль­ным фо­не ваш стол. Без­умоў­на, доб­ра, што ў нас гля­дзяць, за­ўва­жа­юць неш­та ці­ка­вае ў аме­ры­кан­скім кі­но, ад­нак трэ­ба быць больш бліз­кі­мі да бе­ла­рус­кай рэ­ча­іс­нас­ці.

—Ма­ла­дыя вя­лі­кую ўва­гу на­да­юць фо­та­се­сіі. А які ся­рэд­ні кошт?

—Мне зда­ец­ца, што ся­рэд­ня­га цэн­ні­ка на фо­та­се­сію ня­ма. Фа­то­гра­фы звы­чай­на бя­руць ад 300 да 1500 до­ла­раў і на­ват вы­шэй. Усё за­ле­жыць ад май­стэр­ства і за­гру­жа­нас­ці фа­то­гра­фа, яго знач­нас­ці. На­са­мрэч фо­та­се­сія вель­мі важ­ная для ўсіх, бо гэ­тыя здым­кі бу­дуць пас­ля па­каз­ваць дзе­цям, уну­кам. А та­му я пра­па­ную на гэ­тым не эка­но­міць.

Да­рэ­чы, коль­кі слоў пра ар­га­ні­за­цыю. На маю дум­ку, мы ста­лі знач­на лепш, да­ра­жэй ра­біць вя­сел­лі, чым ра­ней. Шчы­ра ка­жу­чы, гля­дзіш фо­та­здым­кі і ра­зу­ме­еш, што яны амаль ні­чым не са­сту­па­юць еў­ра­пей­скім ана­ла­гам.

—І тут мож­на бы­ло б па­ста­віць кроп­ку, але мне ці­ка­вы адзін ню­анс. На маю дум­ку, вя­сел­ле — не прос­та ўра­чыс­тасць, а на­са­м-
рэч на­ра­джэн­не но­вай сям'і. Ці ад­чу­ва­е­це са­мі, што до­ры­це лю­дзям свя­та?

—Я не вель­мі люб­лю гэ­тае сло­ва­злу­чэн­не, але па­доб­нае ад­чу­ван­не ў мя­не са­праў­ды ёсць. Гэ­тую па­дзею лю­дзі за­пом­няць да кан­ца жыц­ця. Пас­ля вя­сел­ля ўсе звы­чай­на ка­жуць, што ім усё спа­да­ба­ла­ся, бы­ло ці­ка­ва і пры­го­жа. Яшчэ не бы­ло ні­вод­най ня­вес­ты, якая мне пас­ля ўра­чыс­тас­ці ска­за­ла б: «Бо­жа, які дзень! Я са­мы не­шчас­лі­вы ча­ла­век!». І мне ў сваю чар­гу па­да­ба­ец­ца да­па­ма­гаць лю­дзям атрым­лі­ваць ад гэ­та­га важ­на­га дня пры­ем­ныя ад­чу­ван­ні.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

 

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».