Вы тут

Хто вінаваты, што рабіць і іншыя развагі паводле класікаў


Ка­то­ры дзень ак­тыў­ную част­ку гра­мад­ства і бай­нэт у пры­ват­нас­ці «штар­міць» з на­го­ды жу­дас­най на­ві­ны з Го­ме­ля — це­ла трох­ме­сяч­най дзяў­чын­кі, ве­ра­год­на, за­бі­тай улас­ны­мі бія­ла­гіч­ны­мі баць­ка­мі, пра­ля­жа­ла ў за­мкнё­най ква­тэ­ры паў­го­да. У гэ­тай гіс­то­рыі страш­на ўсё: і сам факт за­бой­ства, і бяз­дзей­насць сіс­тэ­мы кант­роль­ных ор­га­наў, праз «дзір­кі» ў якой мо­жа бяс­след­на знік­нуць ма­лень­кі ча­ла­век, і маў­чан­не сва­я­коў… Але аса­біс­та мя­не па­ло­ха­юць яшчэ ка­мен­та­ры пад пуб­лі­ка­цы­я­мі на гэ­ту тэ­му. Бо ці не са­мы рас­паў­сю­джа­ны з іх ве­да­е­це, які? «У гэ­тай «ма­ці» за­ста­лі­ся яшчэ трое ста­рэй­шых дзя­цей. Вось якія шмат­дзет­ныя сем'і мы пад­трым­лі­ва­ем, бу­ду­ем ім жыл­лё і вы­плач­ва­ем да­па­мо­гі з на­шых па­дат­каў!».

…У на­шай кра­і­не на сён­ня жы­ве ка­ля 60 ты­сяч шмат­дзет­ных сем'­яў. І боль­шая част­ка з іх — спы­тай­це кам­пе­тэнт­ных спе­цы­я­ліс­таў  — звы­чай­ныя, улад­ка­ва­ныя, цал­кам пры­стой­ныя. Але на пер­шы план ча­мусь­ці вы­хо­дзяць пры­кла­ды «ал­ка­го­лі­каў, дэ­ба­шы­раў, дар­ма­е­даў», з‑за якіх не­га­тыў­ны флёр — ад лёг­кай грэб­лі­вас­ці да падкрэсленай не­пры­яз­нас­ці — пе­ра­но­сіц­ца агу­лам на ўсіх шмат­дзет­ных. Фар­маль­на ма­ла хто ад­кры­та вы­сту­пае су­праць не­аб­ход­нас­ці пад­трым­кі сем'­яў з дзець­мі, тым больш ка­лі іх не адзін-двое, а тры і больш. У рэ­ча­іс­нас­ці ж амаль кож­на­му з нас не трэ­ба да­лё­ка ха­дзіць, каб уз­га­даць бра­та су­сед­кі ці зна­ё­мую зна­ё­ма­га, чые шмат­лі­кія дзе­ці бе­га­юць не­да­гле­джа­ныя і га­лод­ныя, та­му жа­дан­ня пад­тры­маць та­кую сям'ю, тым больш ма­тэ­ры­яль­на, не ўзні­кае. Стэ­рэа­тып­нае ўяў­лен­не пра шмат­дзет­ных як пра ха­ляў­шчы­каў і спа­жыў­цоў бяс­кон­цых іль­гот іс­нуе не адзін год і скла­ла­ся не сён­ня і на­ват не ўчо­ра. Ка­лі ж уз­нік­лі яго пе­рад­умо­вы і ці не са­мі мы іх ства­ры­лі?

Мне так­са­ма не трэ­ба да­лё­ка ха­дзіць па прык­лад — я са­ма ста­рэй­шае дзі­ця ў шмат­дзет­най сям'і. Пры­чым на­ша з сёст­ра­мі дзя­цін­ства пры­па­ла як­раз на «лі­хія дзе­вя­нос­тыя», што пры­нес­лі і кру­га­ва­рот гро­шай, за якія ўсё ад­но не­маг­чы­ма бы­ло ні­чо­га на­быць, і чэр­гі па пан­чо­хі па ку­по­нах, і вы­му­ша­ную пад­пра­цоў­ку ма­мы, дып­ла­ма­ва­най пе­ра­клад­чы­цы, пры­бі­раль­шчы­цай у ЖЭ­Се. Усё гэ­та я па­мя­таю вель­мі доб­ра. А вось ча­го не па­мя­таю, дык гэ­та не­га­лос­на­га раз­ме­жа­ван­ня нас на «шмат­дзет­ных» і «нар­маль­ных». У Ма­рын­кі, з якой мы па­зна­ё­мі­лі­ся ў пі­я­нер­скім лет­ні­ку, бы­ло яшчэ чац­вё­ра ма­лод­шых бра­тоў і сяс­цёр, сяб­ра сям'і дзядзь­ка Ва­ло­дзя пры­хо­дзіў у гос­ці з усі­мі тры­ма сы­на­мі, а мая сяб­роў­ка Ак­са­на, на­ад­ва­рот, бы­ла адзі­ным дзі­цем у сям'і. Але ча­мусь­ці мы не лі­чы­лі, у чы­ёй ква­тэ­ры больш па­ко­яў і ка­му да­лі боль­шыя зніж­кі на пу­цёў­кі ў лет­нік. Час змя­ніў­ся? Ці гэ­та мы, уча­раш­нія дзе­ці, вы­рас­лі і па­ча­лі вы­мя­раць ста­сун­кі ін­шы­мі каш­тоў­нас­ця­мі? А мо­жа, са­праў­ды ўсё боль­шая дзярж­пад­трым­ка (пра­цяг­лы дэ­крэт­ны вод­пуск, вы­пла­ты на пер­шае, дру­гое і на­ступ­ных дзя­цей, іль­гот­ныя крэ­ды­ты на жыл­лё, ся­мей­ны ка­пі­тал і г. д.) раз­бэс­ці­ла пэў­ныя ка­тэ­го­рыі да­рос­лых гра­ма­дзян, да­ючы ім маг­чы­масць жыць за кошт улас­ных дзя­цей?..

У доў­гіх по­шу­ках ка­ра­нёў не­пры­яз­на­га стаў­лен­ня да шмат­дзет­ных урэш­це знай­шла тлу­ма­чэн­не ў псі­хо­ла­гаў, якія вы­лу­чы­лі здоль­насць ча­ла­ве­ка час­цей за­ўва­жаць і за­па­мі­наць не­га­тыў, чым ста­ноў­чыя з'я­вы. Ма­быць, та­му для нас боль­шасць «па­на­ехаў­шых» — ха­мы, міг­ран­ты — зла­чын­цы, маск­ві­чы ў ма­се сва­ёй — сно­бы, а шмат­дзет­ныя — па­тэн­цый­ныя ал­ка­го­лі­кі і дар­ма­е­ды. І я не ве­даю, што бу­дзе пра­віль­ным у на­шай сі­ту­а­цыі: аб­ме­жа­ваць дзярж­пад­трым­ку, зра­біць яе як ма­га больш ад­рас­най ці ад­мя­ніць на­огул, «пе­ра­пра­гра­ма­ваць» гра­мад­скую дум­ку ці «пе­ра­вы­ха­ваць» ня­дбай­ных баць­коў… Але ве­даю, што вы­клю­чэн­няў заў­сё­ды менш, чым пра­ві­лаў. І ўпэў­не­на, што пер­шае не па­він­на пе­ра­тва­рыц­ца ў дру­гое.

А ў вас ёсць свой ад­каз на пы­тан­не «што ра­біць»?

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.